Грамадства6464

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Сяргей Ціханоўскі выступіў за самае жорсткае пакаранне для Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву ў праграме «Жыццё-маліна».

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа з канала «Жыццё-маліна»

«Я мару, каб [Лукашэнку] асудзілі законна, усе злачынствы, усё гэта паднялі, паказалі доказы», — сказаў Ціханоўскі.

Але, лічыць ён, спосаб смяротнага пакарання павінен быць самым жорсткім.

«Але каб у канцы яго ўсё ж такі і на кол каб пасадзілі, на кол проста. Вось было такое пакаранне калісьці на Русі — ён жа так да Русі імкнецца?» — сказаў Сяргей Ціханоўскі.

— Гэта, Сяргею, па-хрысціянску? — перапытаў Мікіта Мелказёраў.

— Гэта па Лукашэнку. Лукашыстаў трэба судзіць па лукашысцкіх законах, — адказаў Ціханоўскі.

Ціханоўскі ў «Жыцці-маліне» быў яшчэ больш рэзкі, чым звычайна, у сваіх выказваннях.

Ён назваў Лукашэнку «мразотай».

«Я не фантазірую на гэтыя тэмы, я не хачу гэтай мразоты… нават у сваіх роліках не хачу яго паказваць нейкага… Мне непрыемны гэты чалавек, абсалютна. Толькі я выйшаў, [ён] ужо лухту нарасказваў, [што] мяне амерыканцы ўжо нечым нашпігоўвалі, трэніравалі мяне, як мне плакаць у які момант. Ды Ціханоўскім немагчыма кіраваць! Ні амерыканцы, ні афганцы, ні в'етнамцы, ніхто не зможа гэта рабіць», — заявіў Ціханоўскі.

Ціханоўскі мяркуе, што для Беларусі надыходзіць момант магчымасцей для вызвалення, бо «сітуацыя змянілася».

«Калі не будуць чуць нашых галасоў, будуць чуць прыклады нашых вінтовак, — заявіў Сяргей Ціханоўскі. — Але кажа мая інтуіцыя: мы да гэтага не прыйдзем, мы вырашым гэта «да», калі беларусы ў мяне павераць, — дадаў Ціханоўскі. — У вас у многіх ёсць граніцы, якія вас абмяжоўваюць. У мяне няма граніц. У мяне фантазія не абмежаваная. Калі ў мяне яшчэ і рэсурсы будуць…»

— Ты абасрацца не баішся? — перапытаў Ціханоўскага Мелказёраў.

— Не баюся! — кажа Ціханоўскі.

Каментары64

  • Кто ж его посадит, да ещё извне?
    06.07.2025
    Да, нужно. Но за 30 лет никто не посадил. Почему? А я знаю почему. Потому что 30 лет борьбу с режимом имитировала гранатовая оппозиция. Она хочет за гранты запада бороться бесконечно. Что делать теперь? Называть вещи своими именами. Убеждать, доказывать, что Тихановской не грантовый змагар, а настоящий. Это будет крайне трудно.
  • о как
    06.07.2025
    Сережа, а как же быть с тобой за 2018 год?
  • Легион
    06.07.2025
    Таки ах!

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць