Каментары да артыкула

Мужчына касіў траву, і яго тройчы ўкусіла гадзюка

  • Андрусь
    09.07.2025
    Шалёная гадзюка? Атруту змяя выкідвае падчас аднаго ўкусу. Гэта ж не сабака, каб кідацца і грызці. Адкуль тры ўкусы? Ён з ёй яшчэ бадаўся там потым, ці што? Змяя кусае выключна з мэтай абароны. Чалавек зайшоў на тэрыторыю, якую яна лічыла сваёй (яна ж не ведае, што ў чалавекаў ёсць БТІ і там гэтая дзялянка запісаная на гэтага чалавека - калі гадзюка туды прыпаўзла, ніякага чалавека там не было, затое была файная густая трава вышэй за 20 см.), стварыў пагрозу нападу на яе, ды яшчэ і знішчае ейнае натуральнае асяроддзе абітання. Натуральна, жывёліна пачала бараніць сваё. Ну куснула яна таго дзядзьку - мае поўнае права. Нефіг было зарошчваць участак да такой ступені, што ён гадзюцы прыглянуўся!
  • Жвір
    09.07.2025
    Андрусь, чорная мамба можа кусаць да 10 разоў, і ёй хопіць труты на кожны ўкус. Ніхто ня можа быць пэўны, на колькі трутны другі ўкус гадзюкі.
  • Андрусь
    09.07.2025
    Жвір , то тут жа пра гадзюку йдзецца, а не пра мамбу! Гадзюка, ды і мамба, дарэчы, таксама, пры сустрэчы з чалавекам робіць усё, каб ён яе альбо не заўважыў і прайшоў міма, альбо яна здолела ўцячы. Толькі пра непазбежнасці кантакта - зараз наступіць, альбо ў выпадку правакацыі з боку чалавека - спрабуе забіць палкай ці яшчэ нешта падобнае, гадзюка кусае нападніка. Але кусаць па дзесяць разоў яна не ўмее і ёй, каб аднавіць адну порцыю атруты, патрэбна досыць шмат часу.
    Я ў дзяцінстве з сябрам, нагледзеўшыся як Драздоў у "В міре жівотных" ловіць усялякіх там кобраў і мамбаў, таксама лавіў гадзюк на балоце недалёка ад свайго горада. Фатаграфаваў, часам дапамагаў выліняць і забіраў сабе як "трафей" стурую "скуру" ды адпускаў. За некалькі гадоў са злоўленых змеяў 10-15 мяне адзін раз гадзюка, прычым, ужо злоўленая, цапнула за палец. Высмактаў тую атруту з ранкі ды выплюнуў. У радыусе, можа, сантыметр, вакол тых дзвюх дзірачак, скура трошкі пачырванела, і больш ніякіх сімптомаў не было. Мне тады гадоў 12 было. А тут - дарослы дзядзька такую трагедыю праз гадзюку ўчыніў - і ў рэанімацыю паклаўся, і ўколы з антыдотам яму калолі, і аж цэлы камітэт аховы здароўя ягонай персанай апекаваўся. Жах!
    А ўвогуле гадзюкі - гэта неад'емныя і карысныя нават для гаспадарчай дзейнасці чалавека прадстаўнікі фаўны.
  • Жвір
    09.07.2025
    Андрусь, ніхто ж ня цьвердзіць, што гадзюкі шкодніцы, не, прырода яшчэ не стварала такіх істотаў, акром чалавека(калі гэта ўвогуле дзіця зямной прыроды, што сумнеўна).
    Ведаеце, тут, як і з хваробай, адзін пакерхае паўдні, ды й забудзе, а іншага яна не на жарт возьме, усё індывідуальна. Тут і ўзрост, і наяўнасьць хранічных захворваньняў, і своечасовасьць апрацоўкі раны мае значэньне. Ваш выпадак хутчэй выключэньне, чым правіла.
  • БабаЯзя
    09.07.2025
    Як гаворыць мая ўнучка: "Андрусь, ты што ку-ку".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць