Каментары да артыкула

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

  • Им плевать
    15.07.2025
    Лукашенко и его свора так не считают.
    И им плевать на мнение Народа.
  • Сінхрафазатрон Гаріна
    15.07.2025
    З аднаго боку добрыя навіны, ружовыя вушанкі з самаварамі на генна-эстэтычным узроўні беларусам не заходзяць.
    З іншага боку, як глянеш на канцэрты розных лепсаў ды рука-вверхаў..
    Ратуй, Божа, нашую Беларусь
  • Бартош
    15.07.2025
    я кожны дзень думаю пра ВКЛ
  • Кастусь Каліноўскі,сын зямлі Літоўскай
    15.07.2025
    Бартош, Жыве Літва!
  • толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    16.07.2025
    Бартош, «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • Мх
    15.07.2025
    Апытанні выклікаюць нейкую блытаніну. Чаму адны апытанні ўкладаюцца ў 100%, а іншыя даюць перавышэнні? Чаму на адны пытанні патрабуюць адназначны адказ, а на іншыя, мяркуючы па статыстыцы ёсць магчымасць адказваць некаль разоў? (паглядзіце што там ніжэй, пра г.зв. "ВАВ". 120-400%).
  • Крыху незразумела
    15.07.2025
    Чаму Полацкае княства на другім, пасьля ВКЛ, месцы? Нават ад Русі (з цэнтрам у Кіеве) было незалежным большую частку часу свайго існавання.
  • Не зразумела канешне
    15.07.2025
    Крыху незразумела, вы людзі, у школу зусім не хадзілі? Вас паслаць за розумам да Бога, ці за ведамі ў Гугл?
    Акрамя Полацкага княства, на нашае зямлі існавала Тураўскае, Віцебскае, Гарадзенскае, Смаленскае, ды іншыя, а ВКЛ, Літва - была дзяржаваю!
    Русь ніколі не было дзяржаваю й Кіеў ніколі не быў яе цэнтрам. Русь - гэтае тэррыторыя, якая была неад'емнаю часткаю Літвы. І так, Русь пайшла з Прусіі, з вусця ракі Русса, старадаўняй назвы Нёмана.
  • Бартош
    15.07.2025
    Крыху незразумела, людзі ганарацца найвялікшым, на іх погляд, узроўнем развіцця дзяржавы. усе лагічна, розных княстваў было многа, а здаравенную дзяржаву не кожнаму народу удавалася стварыць. маскалі бачыце як носяцца з СССР і РІ, не успамінаюць уладзіміра-суздальскае княства, а палякі з РП
  • Valadzimir
    15.07.2025
    Крыху незразумела, таму што першапачаткова гэта была нарвежская калонія, пакуль у нарвежскіх акупантаў на чале з Рагнвалдам Полаччыну не адбіў Владімір Красно Солнышко.
  • Valadzimir
    15.07.2025
    Не зразумела канешне , Вы пішаце нейкае абы-што. Старажытнаруская дзяржава 10-11 ст. была дзяржавай, але, натуральна, зусім не таго "фармату", якім было ВКЛ 14-15 ст., - калі Старажытнаруская ужо не існавала, а некаторыя зь яе тэрыторый (княстваў) увайшлі у склад ВКЛ. Ну а пайшла Русь зусім не з вусьця Нёмана - там, пэўна, была адна з калоній ("вайсковая база") ругаў-русі. А іхнае этнічнае ядро знаходзілася на выспе Руяна-Руген з культавым цэнтрам Аркона, вядомым ва ўсёй тагачаснай Еўропе (як і культавы цэнтр лютічаў Рэтра).
  • Valadzimir
    15.07.2025
    Гэта сьцёб з бязглуздай, абсурднай версіі некаторых беларускіх "гісторыкаў", якія нарвежскае паходжаньне Рагвалода вывелі з нарвежскага паходжаньня ягонага імя. Ну дык тады, зыходзячы з гэтай прымітыўнай прафанскай логікі, даўно абвергнутай сапраўднымі гісторыкамі, сучасных рускіх, і не толькі, трэба лічыць яўрэямі і грэкамі.
  • Гістарычны факт
    15.07.2025
    З каранёў нашых літвінаў-продкаў выраслі сучасныя беларусы.
  • Ад фармулёўкі пытання
    15.07.2025
    Залежыць да паловы адказаў.
    Цікава было б пачуць такую апытанку:
    "Як на ваша меркаванне, найлепш чалавечыя правы беларусаў былі абароненыя:
    1. у полацкім княстве
    2. у ВКЛ
    3. у рэчы паспалітай
    4. у расійскай імперыі
    5. у кайзераўскай германіі
    6. у БНР
    7. у СССР
    7. у панскай польшчы
    8. у трэцім рэйхе
    10. у Рэспубліцы Беларусь "
  • Літвін
    15.07.2025
    Ад фармулёўкі пытання, можа й дакументы маюцца, што у Полацкім княстве, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, існавалі беларусы? Што там у вас з доказаў будзе пашпарты беларусаў, візы ў ЕС ці вадзіцельскія пасведчанні? Можа яшчэ да спісу дадаць Вейшнорыю?
  • Проста жыхар
    15.07.2025
    Ад фармулёўкі пытання, немагчыма ўявіць, каб дзяржаўныя сацыёлагі цяпер правялі такое апытанне і/або не сказілі вынікі.
  • І смех і грэх
    15.07.2025
    Літвін, можа і Літвін нам свае дакумента пакажа?
    Што нарадзіўся да 3 падзелу Рэчы Паспалітай.
  • І смех і грэх
    15.07.2025
    Літвін, канешне, Вейшнорыю і НРМ дарма не ўпісалі. Было б не менш за 3,1%
  • Уладзімір Някляеў
    15.07.2025
    І смех і грэх,
    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ.
    Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!....
    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • Альгерд
    15.07.2025
    Например:При этом 36,1% респондентов считают, что две страны должны взаимодействовать друг с другом по принципу равноправного союза с созданием наднациональных органов управления ("союзнические отношения"), а число сторонников вхождения Беларуси в состав Российской Федерации в 2019 году составило лишь 7,7%.



    Мне вот интересно СССР был равноправный союз? Ведь суверенитет БССР был закреплен в конституции БССР. Не задумывался ли лукашенко если он выступает за независимость Беларуси сменить электральную группу?
  • Альгерд
    16.07.2025
    Альгерд, к слову 52,2% по официальной социологии не ведут белорусскую государственность от ссср или российской империи.
    П.с.
    Я сюда не включил Республику Беларусь.
  • Максім Багдановіч
    15.07.2025
    «Мы — дзеці вольнай Літвы,
    Наш край — ад Нёмана да Дзвіны»
  • Valadzimir
    15.07.2025
    Максім Багдановіч , ніякай "вольнай Літвы", ні яе "дзяцей" тут зараз няма, таму што ніхто не ведае яе сапраўднай гісторыі.
  • Кала бок
    15.07.2025
    При Путине никакого равноправия не будет Беларусь интегрируется в Россию чтобы в один прекрасный для Путина момент стать Башкирией , тихой сапой Беларусь при Лукошенко под видом "союзного государства "становится российским регионом через лет 10 про это союзное государство Москва и не вспомнит даже
  • Сацыёлягiня
    15.07.2025
    А мяне ўразiла, што вяскоўцы ўдвая часцей назваюць БССР. Але, на самой справе, нiчога здзiўляльнага. Адносна iх iлюзiй нiколi й не было.
  • У іх
    16.07.2025
    Сацыёлягiня,
    Адносна вас - таксама.
  • мы ВКЛ
    16.07.2025
    усё так, мы ВКЛ!
  • Valadzimir
    16.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    16.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Альгерд
    16.07.2025
    Эндоэтноним жителей Руси в летописях обозначается словом русин, в то время как множественное число выражалось формами русь.
  • Альгерд
    16.07.2025
    Открываем русскую вики:
    https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B8%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%8C

    Цитата:Эндоэтноним жителей Руси в летописях обозначается словом русин, в то время как множественное число выражалось формами русь, либо русьскыи (люди)[20].


    Таким образом власти могут совершенно спокойно называть Полоцкое и Туровское княжество русинскими.
  • Uladzimir litvin
    16.07.2025
    І быццам прыемна чытаць,што колькасць маладых людзей, якія рэальна разумеюць гісторыю свайго народа, расце. Але як жа сумна што так марудна. Бо ўжо як гадоў 40 можна без асаблівых цяжкасцяў пазнаць нашу гісторыю з кніг Тарасава ці, не пабаюся гэтага слова, вялікага Арлова. не тое што ў пяцідзесятыя-шасцідзесятыя, калі праўду даводзілася вышукваць па макулінках з-пад завалаў хлусні.А працэс ідзе прыгнятальна дробязна. Даводзілася размаўляць з жамойтамі ранняга ўзросту, ад 30 да 50, усё з абразаннем, так яны ніхто нават не ведаюць, што Вільню або Мемель-Кайпеду ім толькі нядаўна да іх нараджэння аддалі. Свята вераць, што гэта заўсёды было іх. Вось гэта прапаганда! Вось гэтае жаданне ёй верыць! Хоць лёгка давяраць прапагандзе гэта прыкмета слабаразвітай свядомасці, што ў цэлым гістарычна характэрна для прыбалцкіх малых народаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць