Каментары да артыкула

Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне

  • Інфа
    16.07.2025
    Вельмі неадназначная асоба гэты Хелманіс. Ён абраны ад крайне правай нацыялістычнай партыі і ў гэтым годзе адзначыўся некалькімі скандаламі. У сваім горадзе ён адкрыў муніцыпальны музей і туды ён цягне ўсялякія экспанаты з Украіны. Так ён прывез форму, знятую з забітага рускага салдата, форма была ўся ў крыві , яе адзелі на манекен і выставілі ў экспазіцыі. Гэты учынак абурыў многіх латвійскіх музейшчыкаў, некаторыя нават казалі, што Хелманіс парушыў Жэнеўскую канвенцыю, згодна з якой нельга браць асабістыя рэчы загінулых салдат, жэтоны і т.д., бо потым будзе не магчыма іх ідэнтаваць. Прыступкі для свайго музея Хелманіс зрабіў з памятнага камня, які быў устаноўлены ў некім пасёлку і на якім была шыльда, што ў 1944 годзе гэта месца было вызвалена Чырвонай Арміяй. Гэты камень дэмантыравалі, аднак навошта з яго рабіць прыступкі? Так што яго раненне можа быць кармай і прадасцярогай.
  • Шэпт
    16.07.2025
    Інфа, затое Огрэ вельмі пазытыўны гарадок, добра дагледжаны, з бясплатнымі паркоўкамі, цудоўнымі рэстаранам, і мэр там чуе гараджан. А што яшчэ трэба ад мэра ? Ён на сваім месцы.
  • Інфа
    16.07.2025
    Шэпт, справа у тым, што Хелманіс не мэр горада Огрэ, а кіраўнік Огрскага краю, ў галасаванні прымалі ўдзел не толькі гараджане, але і жыхары сельскай мясцовасці, а яны больш кансэрватыўныя. Аднак і туды прыйшлі перамены, калі раней у Огрской думе сярод 23 дэпутатаў у апазіцыі былі толькі 4 дэпутаты, а крытыкаваць Хелманіса адважывалася толькі одна жанчына, то цяпер, пасля майскіх выбараў, у апазіцыі ўжо 9 дэпутатаў. Гэта паказвае, што Хелманіс значна страціў падтрымку жыхароў краю.
  • Они похожи
    16.07.2025
    Эгилс Хелманис на фото слева или справа?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць