Каментары да артыкула

Як беларусы чыталі і вымаўлялі царкоўнаславянскія словы ў XVIII стагоддзі? Ёсць магчымасць гэта высветліць

  • Ну-ну
    16.07.2025
    Няма абсалютна ніякае сэнсацыі ў тым, што стараславянскую паўсюль чыталі па-свойму. Дастаткова паглядзець на польскія творы праваслаўных і ўніяцкіх палемістаў XVII стагодзьдзя і ўбачыць, як яны перадавалі спэцыфічную царкоўную лексыку. Дастаткова паглядзець на дакумэнты XVIII стагодзьдзя, як там спрабавалі гэта трансьлітараваць. Ды можна нарэшце проста зайсьці на Вікіпэдыю і паглядзець пра румынскі ізвод, сэрбскі і ўсё такое – кожны народ мае сваю традыцыю чытаньня мёртвай мовы. Бо яна мёртвая і актуальнай вымовы ня мае. Адкрывальнік. Ганьба.

    [Зрэдагавана]
  • Лінгвій
    16.07.2025
    Ну-ну , "Бо яна мёртвая і актуальнай вымовы ня мае. Адкрывальнік. Ганьба."

    Не згодзен. Беларуская мова захоўвае амаль што ўсе характэрысткі стараславянскай фанетыкі. Проста глядзець трэба на меньшыя старэйшыя (нават хоць і рэліктавыя) дыялекты, а не на большасць.

    А вось адмаўляць беларускай мове ў сувязі са старажытнасцю - вось дзе ганьба! Усю стараславянскасць маскалю аддалі.
  • Ліцвін
    16.07.2025
    А нам якая справа да гэтай муці? Чужая мова, чужая рэлігія, чужыя імёны, а мы нашчадкі старажытнай балцкай Літвы.
  • Проста жыхар
    16.07.2025
    Ліцвін, як раз нам ёсць справа. Так склалася, што праз засілле расейскай імперскай і ссраўскай улады, і, адпаведна, іх ідэалагічных установак у гістарычнай навуцы, утварыўся кансэнсус аб фанетычнай блізкасці ўсіх старажытнаславянскіх моў (уключна з ліцвінскай/старабеларускай/стараукраінскай) да сучаснай расейскай. Менавіта такія публікацыі, як у гэтым артыкуле, падымаюць пытанне аб няслушнасці гэтага кансэнсусу.
  • Імя
    17.07.2025
    Проста жыхар, Якім чынам падымаюць?
  • Лінгвій
    16.07.2025
    Тут важна падкрэсліць:
    1. Гэта вымаўленне ў ваколіцах Менска, у іншых рэгіёнах было б інакш.
    2. Словы "otec, tebe" гэта наўрацці "отэц, тэбе" хутчэй за ўсе проста "отец, тебе". Бо фанетычны пераход "дь/ть" у звышмяккую форму "дзь, ць" не заўседы заўважны, беларусы самі не заўважаюць што дзекаюць і цекаюць. + ёсць дыялекты дзе гэтая з’ява амаль не выражана
    3. Дыфтонг "ѣ" можа і спросціўся да "і" менавіта ў дыялекце гэтага аўтара, але ж ён вымаўляецца па старажытнаму як "іе" і да сіх пор у паўдневых дыялектах. Або альтэрнатыўна як "еі", "ей". Беларуская мова відаць адзіная якая яго захавала.
    4. Заўважце адсутнасць такога паўсямеснага акання як у сучаснай норме: Hospodi, twoieho, błaho (не госпАді, твАего, благА). (Што лагічна для паўдневаменскай дыялектыкі)
    5. "што «г» заўсёды фрыкатыўны". Фрыкатывізацыя гэтага гука сапраўды вельмі старажытная з’ява (прычым агульналінгвістычная а не толькі славянская), яшчэ Карскі пра тое пісаў. Але ёсць звесткі пра выкарыстанне рэліктавага вострага G ці то папераменна G/H ва ўсходніх крывічаў у 19-20 ст. То бо чаргаванне G/H з паступовым змяшчэннем у польш "папулярны ў тыя часы" фрыкатыўны H адбывалася цягам тысячагоддзя ці не больш.
  • Ну вось і ўсе ..
    16.07.2025
    Ганьба-не-ганьба-чужаямова... Гэта часьцінка нашай гісторыі. Падабаецца гэта камусьці ці не. Памятаю як бабуля, гады 80я, рагачоўшчына, вымаўляла імёны аднавяскоўцаў: Яўхім, Хведар, Піліп, Мацьвей Пракоп....
  • У чым сенсацыя?
    17.07.2025
    А што ўжо нехта напісаў гісторыю беларускай лацінкі?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць