Каментары да артыкула

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы

  • Злобный вожык
    21.07.2025
    Чтобы решать проблему, ее нужно сначала создать.
  • Ляпідарны Геній
    21.07.2025
    Швецыя, канешне, геніяльная краіна: зачыненыя (ці зьлёгку прыадчыненыя) дзьверы для беларусаў, малдаванаў, украінцаў (да вайны), а для афрыканскіх мусьлімаў ня тое што дзьверы, вокны паадчынялі.
  • Каламут
    21.07.2025
    Ляпідарны Геній, усё так, ды не так. Швецыя дае прытулак, калі людзі бягуць ад вайны. Калі вайны няма, то ўсё вельмі складана.

    У Афрыцы і на Блізкім Усходзе шмат дзе ваююць. У Беларусі лукашысцкі тэрор, але ж на вуліцах не страляюць. Таму шведская міграцыйная служба цяжка ўспрымае беларускія кейсы.

    Ну і не толькі муслімаў, як вы кажаце, прытуляе Швецыя. Войны і ў Еўропе бываюць. Цяпер у краіне шмат украінцаў, раней туды ехалі з крывавых Балкан. Праверачнае слова - Златан Ібрагімавіч.
  • Швед
    21.07.2025
    Каламут, многие мигранты выбрасывают паспорт перед границей и становятся неграмотными крестьянами из Ирака,Сирии ( выбирается подходящая страна в моменте)
  • Вавилон
    21.07.2025
    В чем проблема взять их скопом и депортировать? Или это уже фошизм?
  • Імя
    21.07.2025
    За невялічкімі выключэннямі, масавая "ўцякацкая" міграцыя ёсць злом, прычым для абодвух краін. Міграцыя з Беларусі таксама не выключэнне.
  • Яроменка Раман (Сенат | ТГК)
    21.07.2025
    Вось што адбываецца з Краінай, калі ўсю Уладу кантралююць левалібералы (нэакамунякі/трацкісты). Прапагандуецца мультыкультуралізм, сацыялізм, лгбткпсс, глабалізм, кансьюмерызм, фемінізм, чайлдфры, антыхрысьціянства і гэтак далей. Гэта прыводзіць да скарачэньня карэннага насельніцтва, знішчэньня Традыцыйных Каштоўнасьцяў ды Культуры, наплыву мігрантаў, стварэньня мігранцкіх мафіяў (калі крымінальнікі маюць шчыльныя сувязі з Дзяржаўным апаратам) і як вынік вялік рост злачынстваў ды адток капіталу.
  • Неверагодна
    21.07.2025
    І гэтая амбасадарка вучыць нашых небінарных гендэрнай трасцы ў сваіх Стакгольмах. Разбярыся ты ў сябе ў хаце спачатку, перад ты як нам сапсаваць жыццё!
  • Serge
    21.07.2025
    Які % мусульман у Швецыі? Якая ў іх нараджальнасць?
  • Woodoo Cult
    21.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Мда
    21.07.2025
    Шведы сами виноваты. Ввозите ещё больше арабов, сомалийцев и прочих, они вам и не такое устроят
  • o-o
    21.07.2025
    "доўгія паездкі на радзіму" - што за уцекачы вяртаюцца на радзiму? Усiх дадому у Самалi цi якую другую сметнiцу.
  • Заадно
    21.07.2025
    Варта было б распавесьці, як прагрэсіўная прэса год за годам распавядала, што рост злачыннасьці ў ісламскіх асяродках - гэта выдумкі "ультраправых". Аж пакуль самалійцы не перайшлі ад пісталетаў да аўтаматычнай зброі і выбухоўкі, і праблему стала немагчыма замоўчваць.
  • Ганебная краіна
    21.07.2025
    Шведская ІКЕА выкарыстоўвала працу нашых палітзняволеных. Пакуль яны не кампенсуюць Беларусі гэты рабаўладальніцкі падыход, ніякая спагады да такога грамадства быць не павінна. Хай лупяць.
  • Iv
    21.07.2025
    Трэба зусім забараніць зброю тады яна застанецца толькі ў злачынцаў.
  • Эээ
    21.07.2025
    Падкіну трохі фактчэку тым, хто робіць з гэтага артыкулу выснову, што не ўсё толькі плахое звязана з так называямым Адольфам Рыгоравічам.

    1. У Швецыі жыве больш людзей, чым у Беларусі. Не нашмат, але ўсё ж. У Швецыі каля 10,5 млн, у Беларусі -- недзе 9 млн.

    2. У 2024 годзе ў Беларусі зафіксавана 175 забойстваў.

    Пруф з белты: "Как отметили в Генеральной прокуратуре, общее число зарегистрированных в Беларуси преступлений в 2024 году составило 73,2 тыс. Снижение отмечено во всех регионах. Так, уменьшилось на 13,7% (с 2852 до 2462) количество особо тяжких преступлений. Сократилось число убийств (c 224 до 175, или на 21,9%), изнасилований и насильственных действий сексуального характера (c 449 до 385, или на 14,3%), краж (c 20 708 до 14 654, или на 29,2%), грабежей (c 988 до 713, или на 27,8%)".

    3. У Швецыі ў 2024 годзе было 92 забойствы.

    Пруф з "Рэйтэрс": "За прошлый год в Швеции резко снизился уровень убийств и непредумышленных убийств, поскольку усиление надзора уменьшило преступность. Об этом сообщило агентство Reuters со ссылкой на статистические данные Шведского национального совета по предупреждению преступности (BRA). Как свидетельствуют данные BRA, в 2024 году в Швеции произошло 92 случая насилия со смертельным исходом, что на 29 меньше, чем в 2023 году, и является самым низким показателем с 2014 года, когда было убито 87 человек".

    4. То бок! У Швецыі, дзе трацкісты, муслімы, банды, нарката і зброя, колькасць забойстваў удвая меншая, чым у "стабільнай і квітнеючай" Беларусі.

    І пара высноў.

    Вядома, у Беларусі няма мігранцкіх бандаў, але ёсць алкагалізм, побытавая панажоўшчына, беднасць і бяспраўе. Вынік -- у статыстыцы забойстваў, якіх больш, чым у "мігранцкай" Швецыі. І ўся мянтоўская хеўра нічога з гэтым не можа зрабіць. Бо некампетэнтная, неразумная і больш занятая больш важнымі справамі ("экстрэмісты" самі сябе не пераловяць).

    Увогуле, як гэтая хеўра можа быць эфектыўнай, калі да генерала тут даслужваюцца персанажы кшталту Карпянкова? Там тры класы адукацыі, як кажуць, на ілбе напісаныя, але ж цэлы намеснік міністра і чырвоныя лампасы на нагавіцах.

    Канешне, праблема міграцыі і мігранцкай злачыннасці ў Швецыі існуе. Не проста так грамадства напружылася і пачало абіраць на выбарах больш правых палітыкаў. Але з гэтага не вынікае, што Швецыю апанавалі банды самалійцаў, праз якіх законапаслухмяны Свантэ Свантэсан баіцца выйсці на вуліцу.

    Безумоўна, ёсць небяспечныя раёны і ў Стакгольме, і ў Мальмё, і ў Гётэборгу. Разам з тым у нацыянальным маштабе гэта, можа, 1% статыстычна ад усёй краіны. На астатнія 99% Швецыя застаецца дзяржавай, аб якой беларусы могуць толькі марыць. Дэмакратычнай, заможнай і ўтульнай.

    І з міграцыяй гэтай шведы абавязкова дадуць рады. Нам бы іх праблемы.
  • Австрияк
    21.07.2025
    "....звёўшы ўсю праблему да міграцыі і няўдалай інтэграцыі." Автор такой автор... так а в чем проблема то, они гораздо шире чем то к чему ее свели?
  • White
    21.07.2025
    Нешта ў лесе здохла, на НН пыдмаюць тэму праблем з нееўрапейскімі мігрантамі у Еўропе. Дык што, аказваецца, што нібыта "ультраправыя" мелі рацыю, калі падымалі тэму і папярэджвалі?
  • Вікінг
    21.07.2025
    На скрыне тыя тыповыя шведы, якія раптоўна пачалі займацца крыміналам.
  • Прапанова
    21.07.2025
    Можа пара зрабіць артыкул, што беларусы думаюць пра праблему з такімі афрыканскімі і азіяцкімі мігрантамі ў Еўропе?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць