Каментары да артыкула

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў

  • экс-палітвязень
    31.07.2025
    Што скажуць на гэта спадарыні Хоміч, Гарбунова і К’, ваяжуючы па кулуарах заходніх устаноў?
  • Санкцыёншчыкам
    31.07.2025
    экс-палітвязень, а што скажуць на гэта санкцыёншыкі? Як паўплываў 18ты пакет санкцый на становішча палітвязняў? Рэпрэсіі спыніліся?
  • Супольныя нацыянальныя інтарэсы
    31.07.2025
    Трэба з рэжыма здымаць санкцыі і тады ўсіх выпусьцяць і наступіць ССРай
  • Санкцыёншчыкам
    31.07.2025
    Супольныя нацыянальныя інтарэсы, калі рэжым выпусціць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі, то чаму б не зняць некаторую колькасць санкцый, якія заганяюць Беларусь у Расею?
    Чаму вы супраць такога варыянту?
  • Неадэкватам
    31.07.2025
    Санкцыёншчыкам, як працэс сабе ўяўляеце? Мiрныя аршанцы перайдуць з выраба снарадаў на цацкi для ўкраiнскiх дзяцей, а мiнскi завод дронаў увядзе санкцыi супраць расеi i пачне рабiць дэльтапланы?
  • IT-борода
    31.07.2025
    Паскуднвя вещь - это Телеграм, стольким людям поломал судьбы и загнал в тюрьмы. Какое уголовное политическое дело не возьми, практически всюду в материалах присутствует этот мессенджер в качестве инструмента правонарушения и его доказательной базы, полученной с большой лёгкостью.
    Накануне 2020 года власти при помощи старшего брата создали информационную компанию через Роскомнадзор о мнимой безопасности Телеграма, беларусы на нее купились побежали регистрировать аккаунты, создавать дворовые чаты, активно обсуждать политику и за это потом поплатились, заплатив большую цену своей жизни, платят и до сих пор.
    Россияне, обкатав эту тему на беларусах, теперь создали национальный мессенджер Макс, куда, в первую очередь, загонят бюджетников и паралельно, для тех кто не доверяет Максу проводят инфо-компанию через якобы сторонних "независимых" экспертов, что альтернативой этому гос.мессенджеру является "безопасный" Телеграм, в надежде, что народ в т.ч. в лице антивоенных россиян купится и побежит туда. Ну, а там, в случае чего все будет под контролем у властей и повторение историй по беларускому сценарию.
    Я не утверждаю, что Телеграм это плохо, есть там много и полезного контатна и функционала, в т.ч. для бизнеса, но это точно не то место, где можно вести переписку по социально-полмтическим вопросам и их обсуждать публично, что-то комментируя, особенно в невыгодном для властей ключе.
  • .
    31.07.2025
    Галоўная праблема ў хуткай змене парадыгмы карыстання сацсеткамі: ад публічнасці да ананімнасці і бяспекі.
    Калісьці пісалі ад свайго імя, выходзілі на вуліцы без боязі ідэнтыфікацыі, і гэта было адносна бяспечна. А пасля вельмі хутка гэта ўсё было моцна і жорстка крыміналізавана.

    Таму, быў бы іншы папулярны інструмент - шукалі і саджалі б за каментарыі ў ім.
    У 2011-м была спроба "рэвалюцыі ў сацсетках". І тады пратэсныя суполкі былі - о жах - у ВК і ОК. Гэта зараз "зашквар", а тады большасць лічыла іх бяспечнымі і зручнымі. І нейкі час гэта фактычна было так.
    У 2020-м і пазней у крымінальных справах і спісе экстрэмісцкіх матэр'ялаў акрамя тэлеграма, ёсць: фэйсбук (данаты ў якім не выдаляюцца), інстаграм, твітар, вайбер і г.д.
    Зараз народ сядзіць у тыкток, значыць, калі будуць нейкія наступныя пратэсты, карнікі будуць прыкладваць у справы скрыншоты з тыкток.

    Тэлеграму і ўвогуле іншым камерцыйным сацсеткам закідваюць прэтэнзіі за тое, чаго ў іх не было: бяспекі. І не было жадання і разумення ў многіх людзей, што тая бяспека неабходная.
    Глядзіце на галоўнае, а не на дэталі.

    Тэлеграм зараз мае і новыя рызыкі - вельмі шмат базуецца на даверы да Дурава. Лепш не цягнуць яго далей у беларускіх справах.
    Пры гэтым большасць рызык застанецца і ў любых новых інструментах.
    Зараз, калі з усім досведам шукаць новыя больш бяспечныя інструменты:
    - Яны будуць малапапулярнымі, бо наладжваць бяспеку не проста (і гэта праблема існавала да 2020-га).
    - Калі вас або вашых сяброў затрымаюць, вашыя акаўнты і каментарыі дэананімізуюць і яны ўсё так жа трапяць у крымінальныя справы.
    - Вы можаце дэананімізаваць сабе проста, калі будзеце пісаць у лакальных суполках пра актуальныя праблемы. (А калі і пра гэта не пісаць, то тады навошта яно трэба ўвогуле?)
  • Усё правільна напісаў
    31.07.2025
    Не ведаю, што напісаў жыхар Гродна ў каментарах, але напісаў ён усё правільна.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць