Каментары да артыкула

Леў Троцкі і роспуск Офіса Святланы Ціханоўскай

  • Ну-ну
    06.08.2025
    Можна, вядома, пазабаўляцца пра «дзед, пі таблеткі» або параўноўваць з Троцкім. Але калі сур’ёзна, то найперш павінна паўстаць пытаньне, а хто такі наогул Пазьняк, каб чагосьці патрабаваць, каб ягоны голас быў валідны, выносіўся на першыя палосы і абмяркоўваўся публіцыстамі? Бо: 1) Пазьняк – гэта чалавек, на чые мітынгі зьбіраецца далібог 50 чалавек (хто ня верыць, можа пашукаць фоткі на НН, але, вядома, фоткі – гэта мантаж агЭнтуры, вядома); 2) Пазьняк – гэта чалавек, якога на Фэйсбуку лайкае і камэнтуе далібог чалавек трыццаць-сорак; 3) Пазьняк – гэта чалавек, якому ў рот глядзіць WARTA, у якой падпісантаў на Тэлеграме ў два разы менш чым у Віруса (нават у чым у Віруса!!!). І ў выніку заканамерна паўстае пытаньне: а каго ён прадстаўляе? Можа, ён прадстаўляе палітычную сілу рангу PiS, то бок, адсоткаў 30 насельніцтва? Можа, ён прадстаўляе палітычную сілу рангу Канфэдэрацыі, то бок, адсоткаў 17 насельніцтва? Не. Усе вышэй прыведзеныя дадзеныя паказваюць, што Пазьняк прадстаўляе 0,00...% грамадзянаў Беларусі. Калі правесьці чыста матэматычны экспэрымэнт і праецыраваць гэта на дэмакратычныя парлямэнцкія выбары, то гэтага ня хопіць нават на адно парлямэнцкае месца. А цяпер параўнаем зь Ціханоўскай, якая паводле розных ацэнак атрымала нешта паміж 50–60% галасоў, мела за сабой экзытполы, процьму фота пратаколаў з участку. То бок, Ціханоўская мая якую-ніякую легітымнасьць. А дзед Станіславыч ня мае нават гіпатэтычнага крэсла ў парлямэнце? І гэты ноль патрабуе спыніць паўнамоцтвы? З такім жа посьпехам і выніковасьцю ён можа абвесьціць сябе віцэ-каралём Індыі.
  • Найперш не галасі!
    07.08.2025
    Ну-ну , канечне, усім вядома, што Пазьняк нікога не прадстаўляе.
    Усе ведаюць, што ніхто нідзе не абіраў Пазьняка. Ну блогер і блогер, прыватнае меркаванне чалавека. Цяпер кожны першакласнік і блогер, і ютубер замест таго каб добрыя кніжкі чытаць.))
    Дык ці мае падставы цікаўнасць да прыватнага меркавання блогера, аднаго са шматлікіх?
    Мае, хоць і не настолькі, каб гэтым цэлы тыдзень жыць. І на тое ёсць дзьве прычыны:
    1) Пэўныя сілы настойліва спрабуюць навязаць Пазьняка ў нейкія незразумелыя "нацыянальныя лідары". Вось так ба-бах - нацыянальны лідар.
    2) Напісанае Пазьняком голас ў голас паўтарае прапаганду.
    "Чытайце першакрыніцы", і будзеце ведаць што сёння непакоіць рэжым узурпатара.
    З пазьнякоўскіх "першакрыніц" мы ведаем пра патрэбу ў легітымнасці ("інтарэсы супадаюць") і "гнілая калода", якую узурпатару не аб'ехаць.
    Зразумела, што гэта ўсё падпісваецца Пазьняком з чужога голасу, бо персанальна самому Пазьняку ніякая "калода" не замінае.
  • Імя
    07.08.2025
    Ну-ну , гэта нават ужо смешна, вашыя ўсе потугі па змяншэнні ўплыва Пазьняка. Ага, НН вышуквае кожны допіс, кожную рэпліку камусьці ў адказ сп.Зянона, выстаўляе тут, каб утрымацца на праглядах. Ды яшчэ і на каменты блакіроўку непажаданых рэакцый накладае.
    Пазьняк - база. Беларуская база. Хто мае розум - той ведае.
  • Libro
    07.08.2025
    Найперш не галасі! , Позняк был депутатом. Кем была света и кого она представляет сейчас?
  • Масяня
    07.08.2025
    Libro , да я в советские времена оооооо
  • Пішуць і пішуць
    06.08.2025
    Брэд
  • Брэд гэта Піт
    07.08.2025
    Пішуць і пішуць, а па-беларуску трызненьне
  • Libro
    07.08.2025
    Ай как не хочется офисным на работу ходить. 5 лет дурня проваляли и хотят до бесконечности.
  • Х
    07.08.2025
    Аўтар канешне замуціў калі правеў паралель роспуску офісу і больш горшымі умовамі для савецкай Расеі (Масковіі) на прыкладзе Берасцейскага міру.
    Вельмі няўдалы прыклад ці ўсе ж агаворка па Фрэйду таварыш.
    Дзякуючы так званым горшым ўмовам для азіяцкай Масковіі ў савецкім абліччы і дзякуючы Брэстскаму міру Беларусь нарэшце здолела абвясціць пра сваю незалежнасць і хоць на кароткі час дыхнуць вольна ад маскоўскіх кіпцюроў. Так сама сваю незалежнасць і нават міжнароднае прызнанне здолелі атрымаць Украіна, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя.
    Берасцейскі мір – вынік першага (нажаль не канчатковага) распаду расейскай імперыі. І няўжо аўтар шкадуе пра нейкую там савецкую Расею?
    Па мне так гэтую каросту належыла немцам разам з іншым светам дабіваць яшчэ ў 1918 годзе і вызваліць ад маскоўскай няволі ўсе акупаваныя народы. Дамагацца яшчэ лепшых умоў для міру па вынікам якога Масковія як імперыя павінна канчаткова знікнуць з мары свету.
  • Hi
    07.08.2025
    На думку аўтара Леў Троцкі ня змог дамагчыся "лепшага міру" для савецкай Расеі, а офіс зможа...
    Ну "лепшы мір" для савецкай Расеі гэта, як разумею, ў межах царскай Масковіі дзе няма ні вольнай Польшчы, ні Фінляндыі, ні Эстоніі, ні Латвіі, ні Літвы, ні Ўкраіны, ні, канешне, і Беларусі. Бо нагадаю аўтару, што менавіта дзякуючы паразы Масковіі ў першай сусветнай вайне і Брэстскаму міру шмат краін, ў тым ліку Беларусь, нарэшце заявілі аб сваей незалежнасці.
    Таму як і ў 1917-1918, так і сення жадаю паразы царскай, савецкай, пуцінскай, імперскай Расеі, жадаю распаду Расеі і жадаю каб ніякая гнілая калода не перашкаджала Беларусі на яе шляху да сапраўднай незалежнасці.
  • Вынік
    07.08.2025
    Рэвалюцыя пажырае сваіх дзяцей
  • Ваш кэп
    07.08.2025
    Усё так. Пазняк агентура, хоча зламаць і раздзяліць апазіцыю.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць