Паглядзеў паўхвіліны выступ Ціханоўскай - газлайтынг працягваецца. "Прэзідэнт-элект" замест удзельніцы рэжымнага фарсу, "рэвалюцыя" замест пратэстаў і гд. Вяртайцеся ў рэальнасць, спадары і спадарыні.
офf
09.08.2025
Жора, гэта не былі пратэсты. Пратэсты былі ў 2010. Гэта менавіта рэвалюцыя
Янка
09.08.2025
Жора, у вас прэтэнзіі да тэрміналогіі? Вам ніхто не забараняе прыніжаць сутнасць падзей 2020 года і ў адрозненні ад лукашэнкаўскай цэнзуры мець і выказваць сваё меркаванне. Рэвалюцыяй падзеі 2020 года кваліфікуюць за тое, што яны маюць масавы незваротны характар, бо менавіта тады Лукашэнка і пабудаваная ім сістэма назаўсёды страцілі падтрымку большасці грамадства.
Жора
09.08.2025
офf, 2010: пабілі, разагналі, Лукашэнка застаўся ва ўладзе. 2020: пабілі, разагналі, Лукашэнка застаўся ва ўладзе. Спыняйце газлайтынг, кажу вам.
Жора
09.08.2025
Янка, сутнасць падзей 2020 года - прарасейскія гапоны вывелі народ на бойню з мэтай зацягнуць на Лукашэнку інтэграцыйны ашыйнік, у выніку чаго а) народ згубіў краіну б) Лукашэнка на ланцугу падпісаў усе магчымыя інтэграцыі, завёз ядраную зброю і даў пляцоўку для нападу на Украіну в) гапоны надалей адцягваюць салідныя фінансавыя рэсурсы імітацыяй барацьбы, блакуюць адукацыйныя ініцыятывы (колькі беларускіх школ адкрыта ў замежжы за апошнія пяць год? нуль!) і сабатуюць дапамогу палітвязням (нядаўна выйшым 14 чалавекам збіралі грамадой на Байсоле, бо ў іхных "фондах" пуста). Ганьба!
Удакладненне
09.08.2025
Жора, нядаўна выйшым 14 чалавекам збіралі грамадой на Байсоле, бо ў іхных "фондах" пуста). Ганьба!/ Нават не 14ці, бо большасць былі замежнікі, яны паехалі дамоў у свае краіны. Нашых грамадзян было пяць чалавек. На пяць чалавек збіралі грамадой. Уключаючы... мужа Ціханоўскай.
.
09.08.2025
Ізноў Жора паўтарае словы Пазняка пра "прарасейскія гапоны" ў 2020-м. Што ён (З.П.) пісаў сам пасля ў сваім фэйсбуке: "25 жніўня 2020 года аб 19.00 -- усе на плошчу Незалежнасьці." (25.08.2020) "Толькі шырокі масавы мірны пратэст і самаарганізацыя!" (24.09.2020) "На 27 верасень рыхтуецца пратэстная акцыя. Яна мусіць быць маштабнай і мірнай." "Усе -- на дэманстрацыю Народнай Салідарнасьці за адхіленьне ўзурпатара ад улады..." (25.09.2020)
Няўжо атрымліваецца, што сам Пазняк - "поп Гапон"?
14:45 па мінскім часе
09.08.2025
., а не, вось Кропка ўжо прыскакаў гаўкаць на Пазьняка. Кропка, вы былі на Канферэнцыі Новая Беларусь? Як уражанні? Чый выступ найбольш спадабаўся?
.
09.08.2025
Спачатку адказ на маё пытанне. Можаце пераправерыць цытаты па фэйсбуку Пазняка або нават спытаць яго меркаванне, што рабіць з такім супярэчаннем.
Жора
09.08.2025
Тое, што нейкага паляка пусцілі выступаць перад Сурвілай (як і Ціханоўская перад Сурвілай) - ганьба.
Янка
09.08.2025
Жора, Ціханоўская - абраная пад час агульнанацыянальнага галасавання. Сурвілу пры ўсёй да яе павазе абірала вузкае кола сябраў рады БНР. Таму ўсё лагічна
Мова гэта зброя
09.08.2025
Жора, доктар Ян Маліцкі прачытаў прамову па-польску, а віншаванні і пажаданні беларусам прамовіў па-беларуску. Дзякуй яму за такую салідарнасць з беларускім народам і павагу да нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Паглядзім, на якой мове будзе выступаць муж прэзідэнткі-элект, першы джэнтльмен Сяргей Ціханоўскі. Якую нацыянальную ідэнтычнасць ён нам прадэманструе.
Пытанне
09.08.2025
Янка, скажыце, што за такое "агульнанацыянальнае галасаванне"? Нешта не чуў. Калі яно было? Галасаванне ў Каардынацыйную Раду памятаю. А калі было агульнанацыянальнае галасаванне па абранні спадарыні Ціханоўскай на пасаду прэзідэнткі-элект? І на падставе якіх юрыдычных актаў?
Янка
09.08.2025
Пытанне , ах прабачце, зараз пабягу за даведкай да Ярмошынай. Адмыслова для глухіх.
Янка
09.08.2025
Пытанне , тыя, хто ўдзельнічаў - асабіста бачылі, а не "нешта ня чулі".
Жора
09.08.2025
Янка, можаце да Лукашэнкі за даведкай збегаць, гэта ж ён Бабарыку, Статкевіча, Ціханоўскага са спісу кандыдатаў выкрэсліў. Ён шчыра пацвердзіць, што так, ён уласнаручна зладзіў "агульнанацыянальнае галасаванне".
Пытанне
09.08.2025
Янка, лукашэнкаўска-ярмошынскі "выбарчы" фарс, з фальсіфікацыямі і кандыдатамі ў турмах, вы называеце "агульнанацыянальным галасаваннем"? І лічыце, што "Ціханоўская - абраная пад час агульнанацыянальнага галасавання"?
А можа ўсё ж такі падчас рэальнага, нефальсіфікаванага галасавання з усімі кандыдатамі на волі, людзі абралі б напрыклад яе мужа. Ці Бабарыку. Ці Паўла Спірына, які кінуў выклік Ярмошынай і Лукашэнку прама на паседжанні ЦВК. https://youtube.com/watch?v=lpCqC7ZTzX8
Ці ўсё жа такі першы "выбар" зрабіў не народ, а тая самая Ярмошына, якая абрала, каго зарэгістраваць, і Лукашэнка разам з КДБ і МУС, абраўшы, каго пасадзіць, каб пазбавіць права ўдзельнічаць у тым, што вы памылкова называеце "агульнанацыянальным галасаваннем"?
Нічому жыццё не вучыць некаторых
09.08.2025
Янка, вы асабіста ўдзельнічалі ў выбарчым фарсе. Як поспехі? Вы задаволены рэзультатам? У выбарчым фарсе 2025 таксама ўдзельнічалі? За каго галасавалі? У выбарчым фарсе 2030 таксама будзе прымаць удзел?
Кожныя пяць год адзін сцэнарый
09.08.2025
Янка, хто асабіста явіўся на ўчастак, той асабіста паўдзельнічаў у выбарах Лукашэнкі па правілах Ярмошынай. Такія ж самыя былі ў 2015, 2010, 2006, 2001, 2025. Ідзеш, галасуеш, робіш карцінку яўкі для рэжыма, рэжым аб'яўляе 86% за Лукашэнку.
Жвір
09.08.2025
Без удзелу Пазьняка ? Гэта не сур'ёзна...
О
09.08.2025
Позняк уже все сказал. Все агенты, кроме него самого и приближенных лижущих ему з@цу. В 90-х у него было 6 % после того как начал с ума сходить со своими «агентами». А сейчас наверное и 3% не будет.
Янка
09.08.2025
Жвір, яму ніхто не перашкаджаў. Калі жа ён ня хоча, нікога не прысылае альбо прад'яўляе эксклюзіўны райдэр - гэта ягоныя цяжкасці
І смех і грэх
09.08.2025
Жвір, лепей выправіць Жору, каторы тут страчыць каменты: жвавейшы за глыбу, а метадычка у абодвух адна і тая ж.
І смех і грэх
09.08.2025
Уяўляю... Уяўляю палітычную сілу - нашу каметарскую НН. Ужо смешна. Кропка будзе падрабязна тлумачыць відавочнае, анёльскую цярплівасць чалавек мае. Не галасі, каторы найперш, закліча усіх не вешаць носа, не ныць, да пазітыўнага аптымізму запросіць далучыцца. Жора будзе крычаць "і тут гаўно і тут на..рана, выбараў ён не бачыў, таму і Канферэнцыі у вас быць не павінна" Кілер троляў-Абменны фонд пракрычыць "клавішы купіце, тролі лукашысцкія!!!" "Усё правільна кажа Пазьняк!". Ну і будзе якійсьці невядомы чувак ў шэрым, які зарэгіцца за пяцярых, каб адразу пяццю галасамі галасаваць за таго каго няма, скажам за Пазьняка.
Янка
09.08.2025
О, дарэчы, вельмі паказальным быў апошні выступ Пазняка на Белсаце. Ня кажучы пра плыню старых брудных і прымітыўных абвінавачванняў Бабарыкі ва ўмовах, калі тый аб'ектыўна ня можа адказаць, пра чарговы наезд на ОСЦ, маўляў менавіта тый усяму замінае, Пазняк узгадаў цікавы факт з кампаніі 1994. Нібыта калі ен выступаў у заходняй Беларусі і казаў пра вяртанне маёмасці і свабоды - яго чулі і разумелі. Калі ён казаў пра тое ж самае на ўсходзе Беларусі - у яго спыталіся: "Так а что вы нам дадите?". Фактычна, Пазняка зразумелі толькі сведкі часоў Другой Рэчы Паспалітай, альбо іхныя дзеці. А для тых, хто ўсё свае жыццё пражыў пад Расейскай Імперыяй, а потым пад саўком - зразумелых словаў геній Св.Зянона не знайшоў. І канешне, не прызнаўся у тым, што тый выступ быў чыстым правалам Пазняка, а не ягонай аўдыторыі. Усё гэта я пра тое, каб стала зразумелым - палітыку недастаткова мець слушныя перакананні і механічна паўтараць свае пастулаты. Трэба ўмець слухаць аўдыторыю, дамаўляцца, даказваць і пераконваць. Нажаль, амаль што нічога з гэтага ў Пазняка не засталося. Да і асобна ніколі не было.
Пустэча
09.08.2025
О, ён меў рацыю.
Вазелінавы ўюн
09.08.2025
Ціханоўская, чаму не пусцілі Пятрухіна? Кішка затонкая?
Янка
09.08.2025
Вазелінавы ўюн, можа праз тое, што ён нічога не прапануе? Ну нельга прэтэнзіі ды крыўды лічыць чымсці праграмным
Свабоду Пятрухіну!
09.08.2025
Вазелінавы ўюн, свабоду слова Пятрухіну!
(Нічога не памянялася за 5 гадоў. Як раней электарат Лукашэнкі, чыноўнікі і сілавікі Лукашэнкі затыкалі Пятрухіну рот у Беларусі, так і праз пяць гадоў былы электарат Лукашэнкі, былыя чыноўнікі і сілавікі Лукашэнкі затыкаюць рот апазіцыйнаму блогеру Пятрухіну ўжо ў Польшчы.)
Пытанне
09.08.2025
Янка, усіх, хто нічога не прапануе, не пусцілі на канферэнцыю? Ці толькі Пятрухіна? Сяргея Чалага пусцілі. Значыць, ён нешта прапануе? Што прапануе ўдзельнік каманды Лукашэнкі 1994 года, які дапамагаў Лукашэнку прыйсці да ўлады ў 1994 г., Сяргей Чалы?
Перакладзіце на нашу мову
09.08.2025
Пункты праграмы: 11:45–12:15 Кава-брэйк і нэтворкінг. Што такое брэйк і што такое нэтворкінг?
Што тут абмяркоўваць?
09.08.2025
Праграма канферэнцыі: Панэль 1: Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў/ Як дзе? У Польшчы.
Янка
09.08.2025
Што тут абмяркоўваць? , і што з гэтага? Вы лічыце больш мэтазгодным сядзець за кратамі?
Абменны фонд
09.08.2025
Янка, не, лепш, клацаць па клавішах
Трыа жанчын
09.08.2025
Паплечніцу па трыа жанчын Вераніку Цапкалу і сястру Калеснікавай запрасілі на канферэнцыю "Новая Беларусь"? Ці ў "Новай Беларусі" ім не месца?
Янка
09.08.2025
Трыа жанчын , шчыра кажучы, на палітычныя мерапрыемствы кааліцыйнага кшталту запрашаць прынята палітычныя арганізацыі. Асобы могуць быць запрошанымі, але хутчэй у ролі шлюбных генералаў. Якія цяпер палітычныя сілы прадстаўляюць Цапкалы, Хоміч альбо Пятрухін?
Пытанне
09.08.2025
Янка, а якую палітычную сілу прадстаўляе Франак Вячорка? Як гэтая сіла называецца? І чаму замест паплечнікаў па змаганні-2020 вакол Ціханоўскай тыя людзі, якіх у 2020 разам з ёй не было, і няма тых людзей, якія ў 2020 былі ў яе камандзе?
І смех і грэх
09.08.2025
Пытанне , Франак Вячорка прадстаўляе палітычную сілу, якая і арганізавала Канферэнцыю. Ніхто нікому не замінае арганізаваць сваю канферэнцыю, хоць кожны дзень двойчы. Але факт, што розуму хапіла толькі адзін дупы выставіць. Ну... Хто чым думае, вольнаму воля. А лапідарна нацыянальны лідар за 30 год ніколі не сабраў і жменькі разумных людзей, якая там канферэнцыя! І смех і грэх!
Факт
09.08.2025
І смех і грэх, Зянон Пазьняк правёў шмат канферэнцый. Апошняя, напрыклад, адбылася ў Варшаве 29.06.2025 мела назву "Канфэрэнцыя "Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі". Уваход вольны. Было зачытана сем дакладаў у рамках акрэсьленай тэмы канфэрынцыі, пасьля чаго адбылося іх абмерканьне са слухачамі ў залі. Тэмы дакладаў: - Павал Усаў: "Нэататалітарызм як палітычная рэчаіснасьць Беларусі." - Зянон Пазьняк: "Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі і нацыянальны супраціў" - Наталья Крывашэй: "Ідэалёгія рускага міру, антыбеларуская прапаганда і барацьба зь ім" - Галіна Пархімчык: "Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларуЖсаў" - Уладзімер Хільмановіч: "Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве" - Галіна Пазьняк: "Чарнобыльская катастрофа і барацьба за выжываньне Беларускага народа" - Валер Буйвал: "Змаганьне ірляндцаў за незалежнасьць і выжываньне. Факты і паралелі зь Беларусяй"
І відэа ёсць для беларусаў у Беларусі, якія не маюць магчымасці прысутнічаць асабіста. https://youtube.com/watch?v=DM9gmBHKuHg
Дрэс-код
09.08.2025
У першым шэрагу прысутных усе ў касцюмах. І адзін чэл у джынсах і красоўках. Наш Сярожа-джэнтльмен.
Янка
09.08.2025
Дрэс-код, парайце калі ласка, які менавіта касцюм больш прыдатны для змагання супраць дыктатуры - аднабортны ці дзьвухбортны? Бо пужаюся ў крытычны момант памыліцца з вопраткай
Дрэс-код
09.08.2025
Янка, той касцюм, у якім Ціханоўскі выступаў на сваім першым пасля вызвалення мітынгу ў Варшаве. Тады, перад народам гэты касцюм глядзеўся недарэчна, асабліва на фоне таго, што выступаў ён тварам да шматлікіх фатографаў са СМІ і задам да народа.
А вось на канферэнцыі, калі ўсе прысутныя палітычныя дзеячы і польскія прадстаўнікі ў касцюмах, у будынку ўніверсітэта, Сярожа-джэнтльмен наадварот вырашыў прыйсці ў пацёртых джынсах і красоўках, як з прабежкі.
Сяржук Вясковы
09.08.2025
[Рэд. выдалена]
14:45 па менскім часе
09.08.2025
Нешта пакуль няма каментатараў, якія звычайна працуюць супраць Пазьняка: "." (Кропка), "Найперш не галасі", "Лапідар", "Праўда", "Ну-ну". На Канферэнцыі сядзяць? Адзін "Янка" за іх усіх стараецца.
.
09.08.2025
Паглядзеў: Янка не напісаў тут "самастойных" каментарыяў, у сэнсе: ўсе яго паведамленні тут - адказы на ўкіды хэйтэраў, лукашыстаў і пазнякоўцаў. Калі б сумесна з лукашыстамі супраць мерапрыемстваў беларусаў супрацоўнічалі не пазнякоўцы, а, ўмоўна, цапкалаўцы, то атрымлівалі бы адказы пра Цапкалу. Вы падобныя на расейскіх імперцаў у тым, што блытаеце прычыны і наступствы. У іх украінцы вінныя за тое, што на іх напалі і яны абараняюцца. У пазнякоўцаў каментатары вінныя за тое, што ім хлусяць і яны не вераць.
1
09.08.2025
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Вось так
09.08.2025
[Рэд. выдалена]
Петя
09.08.2025
Интересно, какому количеству людей интересно это мероприятие? Максимум паре тысяч. Вот и весь рейтинг. Отними у них гранты, останется пустое место
У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»
Нават не 14ці, бо большасць былі замежнікі, яны паехалі дамоў у свае краіны. Нашых грамадзян было пяць чалавек.
На пяць чалавек збіралі грамадой. Уключаючы... мужа Ціханоўскай.
Што ён (З.П.) пісаў сам пасля ў сваім фэйсбуке:
"25 жніўня 2020 года аб 19.00 -- усе на плошчу Незалежнасьці." (25.08.2020)
"Толькі шырокі масавы мірны пратэст і самаарганізацыя!" (24.09.2020)
"На 27 верасень рыхтуецца пратэстная акцыя. Яна мусіць быць маштабнай і мірнай." "Усе -- на дэманстрацыю Народнай Салідарнасьці за адхіленьне ўзурпатара ад улады..." (25.09.2020)
Няўжо атрымліваецца, што сам Пазняк - "поп Гапон"?
Можаце пераправерыць цытаты па фэйсбуку Пазняка або нават спытаць яго меркаванне, што рабіць з такім супярэчаннем.
Паглядзім, на якой мове будзе выступаць муж прэзідэнткі-элект, першы джэнтльмен Сяргей Ціханоўскі. Якую нацыянальную ідэнтычнасць ён нам прадэманструе.
І лічыце, што "Ціханоўская - абраная пад час агульнанацыянальнага галасавання"?
А можа ўсё ж такі падчас рэальнага, нефальсіфікаванага галасавання з усімі кандыдатамі на волі, людзі абралі б напрыклад яе мужа. Ці Бабарыку. Ці Паўла Спірына, які кінуў выклік Ярмошынай і Лукашэнку прама на паседжанні ЦВК. https://youtube.com/watch?v=lpCqC7ZTzX8
Ці ўсё жа такі першы "выбар" зрабіў не народ, а тая самая Ярмошына, якая абрала, каго зарэгістраваць, і Лукашэнка разам з КДБ і МУС, абраўшы, каго пасадзіць, каб пазбавіць права ўдзельнічаць у тым, што вы памылкова называеце "агульнанацыянальным галасаваннем"?
Уяўляю палітычную сілу - нашу каметарскую НН. Ужо смешна.
Кропка будзе падрабязна тлумачыць відавочнае, анёльскую цярплівасць чалавек мае.
Не галасі, каторы найперш, закліча усіх не вешаць носа, не ныць, да пазітыўнага аптымізму запросіць далучыцца.
Жора будзе крычаць "і тут гаўно і тут на..рана, выбараў ён не бачыў, таму і Канферэнцыі у вас быць не павінна"
Кілер троляў-Абменны фонд пракрычыць "клавішы купіце, тролі лукашысцкія!!!" "Усё правільна кажа Пазьняк!".
Ну і будзе якійсьці невядомы чувак ў шэрым, які зарэгіцца за пяцярых, каб адразу пяццю галасамі галасаваць за таго каго няма, скажам за Пазьняка.
(Нічога не памянялася за 5 гадоў. Як раней электарат Лукашэнкі, чыноўнікі і сілавікі Лукашэнкі затыкалі Пятрухіну рот у Беларусі, так і праз пяць гадоў былы электарат Лукашэнкі, былыя чыноўнікі і сілавікі Лукашэнкі затыкаюць рот апазіцыйнаму блогеру Пятрухіну ўжо ў Польшчы.)
Сяргея Чалага пусцілі. Значыць, ён нешта прапануе? Што прапануе ўдзельнік каманды Лукашэнкі 1994 года, які дапамагаў Лукашэнку прыйсці да ўлады ў 1994 г., Сяргей Чалы?
Кава-брэйк і нэтворкінг.
Што такое брэйк і што такое нэтворкінг?
Панэль 1: Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў/
Як дзе? У Польшчы.
І чаму замест паплечнікаў па змаганні-2020 вакол Ціханоўскай тыя людзі, якіх у 2020 разам з ёй не было, і няма тых людзей, якія ў 2020 былі ў яе камандзе?
Ніхто нікому не замінае арганізаваць сваю канферэнцыю, хоць кожны дзень двойчы.
Але факт, што розуму хапіла толькі адзін дупы выставіць. Ну... Хто чым думае, вольнаму воля.
А лапідарна нацыянальны лідар за 30 год ніколі не сабраў і жменькі разумных людзей, якая там канферэнцыя!
І смех і грэх!
Было зачытана сем дакладаў у рамках акрэсьленай тэмы канфэрынцыі, пасьля чаго адбылося іх абмерканьне са слухачамі ў залі.
Тэмы дакладаў:
- Павал Усаў: "Нэататалітарызм як палітычная рэчаіснасьць Беларусі."
- Зянон Пазьняк: "Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі і нацыянальны супраціў"
- Наталья Крывашэй: "Ідэалёгія рускага міру, антыбеларуская прапаганда і барацьба зь ім"
- Галіна Пархімчык: "Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларуЖсаў"
- Уладзімер Хільмановіч: "Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве"
- Галіна Пазьняк: "Чарнобыльская катастрофа і барацьба за выжываньне Беларускага народа"
- Валер Буйвал: "Змаганьне ірляндцаў за незалежнасьць і выжываньне. Факты і паралелі зь Беларусяй"
І відэа ёсць для беларусаў у Беларусі, якія не маюць магчымасці прысутнічаць асабіста. https://youtube.com/watch?v=DM9gmBHKuHg
Тады, перад народам гэты касцюм глядзеўся недарэчна, асабліва на фоне таго, што выступаў ён тварам да шматлікіх фатографаў са СМІ і задам да народа.
А вось на канферэнцыі, калі ўсе прысутныя палітычныя дзеячы і польскія прадстаўнікі ў касцюмах, у будынку ўніверсітэта, Сярожа-джэнтльмен наадварот вырашыў прыйсці ў пацёртых джынсах і красоўках, як з прабежкі.
На Канферэнцыі сядзяць?
Адзін "Янка" за іх усіх стараецца.
Калі б сумесна з лукашыстамі супраць мерапрыемстваў беларусаў супрацоўнічалі не пазнякоўцы, а, ўмоўна, цапкалаўцы, то атрымлівалі бы адказы пра Цапкалу.
Вы падобныя на расейскіх імперцаў у тым, што блытаеце прычыны і наступствы. У іх украінцы вінныя за тое, што на іх напалі і яны абараняюцца. У пазнякоўцаў каментатары вінныя за тое, што ім хлусяць і яны не вераць.
[Зрэдагавана]