Здарэнні66

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў

Міліцыя і пошукава-выратавальны атрад «Анёл» шукаюць 75-гадовага жыхара вёскі Зані Міхаіла Ляха, пра якога няма звестак пасля таго, як ён вечарам 8 жніўня паехаў на ровары са свайго дома.

Намеснік камандзіра ПВА «Анёл» па сувязях з грамадскасцю Юлія Коўган распавяла Kraj.by:

— Мядзельская міліцыя папрасіла нас аб дапамозе ў пошуку Міхаіла Ляха. Паводле звестак міліцыі, пажылы мужчына 8 жніўня каля 19:00 на цёмна-шэрым ровары Arena Storm 26 выехаў са свайго дома ў вёсцы Зані. Папярэдне ўстаноўлена, што ён збіраўся паехаць у вёску Конікі. Гэты населены пункт размешчаны не так ужо і блізка ад Заняў. Ён нават знаходзіцца ў іншым сельсавеце — у Княгінінскім, на паўднёвы ўсход ад Мядзела, за 37 кіламетраў ад вёскі Зані па аўтамабільнай дарозе і за 30 кіламетраў — пешым маршрутам, які можна пераадолець на ровары. Мы пакуль займаемся інфармаваннем пра знікненне Міхаіла Ляха. Выезд на актыўныя пошукі на сённяшні дзень не мае сэнсу, бо па тых звестках, якія ёсць, незразумела, дзе менавіта трэба шукаць.

Google.maps

Старшы аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Мядзельскага РАУС Андрэй Кайко 11 жніўня ў 15:50 паведаміў:

— Пра знікненне Міхаіла Ляха 10 жніўня нам заявіла яго жонка. Жанчына думала, што трэба чакаць трое сутак з дня знікнення. Але сёння мы праехалі ад Заняў да Конікаў. Ёсць лясная дарожка паміж гэтымі вёскамі. Шукаем. Прачэсваем лясы і палі. Выніку пакуль няма.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Міхаіла Мікалаевіча Ляха, або вы яго бачылі, просьба паведаміць пра гэта па тэлефонах ПСА «Анёл»: 7733 (для ўсіх аператараў мабільнай сувязі), +375 29 270-77-33. Альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Каментары6

  • .
    12.08.2025
    Мала таго, гэта Google Maps у акаўнце з наладамі, дзе стаіць мова інтэрфейсу руская.
    Так, беларускай зараз няма, аднак чым дрэнна ангельская або польская (для эмігранта)? Тады б на мапе было "Мyadzel / Мядзел", "Narach Lake / возера Нарач", а не "Мядель / оз.Нарочь".
    Тады назвы на мапе беларускія + беларускім транслітам на базе лацінкі.
    Або ўвогуле браць OSM, які даўно перайшоў на беларускія назвы ў Беларусі.
  • Заблукаў стары
    12.08.2025
    Амаль аднагодка Лу з Пу
  • Максим Дизайнер
    12.08.2025
    Интересно, в какое 100-метровое путешествие в 75 лет на велосипеде сможет отправиться поколение алкашей из 90-х, и зумеров и 00-х?

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць