Каментары да артыкула

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня

  • Ж
    12.08.2025
    Зразумела, летувісы ў чарговы раз паказалі, як яны "радыя вітаць" у сябе беларусаў. І гэта ў пік сезона, без адсутнасці іншых варыянтаў перасячэння мяжы, калі ў людзей квіткі на самалёты і іншыя планы, і ў той момант, калі і без адмены дазволаў аўтобусы пераязджалі той няшчасны кіламетр мяжы па 10-12 гадзін..
  • Жвір
    12.08.2025
    Ж, ага, 10-22 гадзін, квіткі на самалёт з Вільні,...і ўсё такое. А маршрут "Менск-Істамбул-Кудызаўгодна" не спрабавалі ? Якога хрэна будаваць чэргі на межах краінаў Балтыі ? Мала таго, што з Беларусі пхнуцца туды цьмы-цьмушчыя нелегалаў, сарацынаў ды мурынаў, дык яшчэ й на КПП калапс утвараеце...
  • Мх
    12.08.2025
    Жвір, Санкцыі, абмежаванні, магчымыя наступствы скандала з Каржом... а ў людзей "квіткі на самалёт, апостыль не зрабіць". Жывуць, быццам бы ў замкнёным сусвеце.
  • Ж
    12.08.2025
    Жвір, па-першае, "якога хрэна" Вы будзеце вырашаць, што мне трэба ў Істанбул? Я сам вырашу. Ці Вы прапаноўваеце аплаціць дадатковыя еўра 500 выдаткаў? У такім разе, куды слаць дэталі банкаўскага рахунку? Па-другое, чаму летувісы не папярэдзілі загадзя пра свае планы перакрыцця аўтобусаў? Чаму гэта трэба было зрабіць з руйнаваннем планаў тысяч людзей? І па-трэцяе, тры працуючыя пункты пропуску з ЕЗ на краіну з 9 мільёнамі насельніцтва - нонсэнс сам па сабе. Калі так не лічыце, тады не зразумела, у чыіх інтарэсах Вы тут каментуе.. але дакладна не ў беларускіх.
  • CNDB
    12.08.2025
    Мх, гэта Вы ў сваёй бурбалцы жывеце. Вы не ўяўляеце, колькі людзей возяць школьнікаў сюды на вакацыях, каб забачыцца з бабулямі і дзядулямі, бо тыя самі паехаць з правядзеннем па 12 гадзін у аўтобусе на спёцы не могуць, а калі не забачыцца, то на іншы год можа быць позна, бо ўзрост. Ці калі нехта з сям'і працуе ў замежжы, а дзеці тут з іншай паловай - і калі не паехаць, то не забачыцца. А нехта чакае вынікаў тэсту на шаленства для хатніх жывёл, бо выехаў сам, а каб вывесці хвастатых, трэба тры месяцы чакаць, і адпаведна ехаць забіраць потым асобна. І гэта толькі малая частка магчымых жыццёвых сітуацыі. Але Вам усе гэтыя беларусы, усе застаўшыяся ў краіне 9 мільёнаў, са сваімі праблемамі не цікавыя. Вы іх усіх без выняткаў запісалі ў лукашысты і яны павінны пакутаваць. Што ж.. падобна, што з 2020, калі Луку збіраліся звяргнуць "законнымі метадамі", розуму не дадалося.
  • Жвір
    12.08.2025
    Ж, а яны павінны ўзгадняць сваю памежную палітыку з Вамі, ды слухаць Вашыя парады, што й як ім рабіць ? Яны манітораць свае рызыкі, а Вы маніторце свае, і рабіце высновы, дзе іх меней, і колькі гэта каштуе...
    Шкада адсьлінявіць 500 ёю за надзейнасьць, спакой і камфорт ? Дык дзяўбіце цяпер сябе самога за кіслы вынік, бо ён Ваш, толькі Ваш, і больш нічый... Ці Вы яшчэ ня цяміце ў які час жывеце ?..
  • Ж
    12.08.2025
    Жвір , бачу, што Вы пішаце не з Беларусі, па маршруце Менск-Вільня ехаць не збіраецеся, і сваякоў (сяброў, маёмасці, магіл продкаў...) - нічога зусім у Беларусі, аб чым бы хоць на імгненне можна было б хвалявацца, у Вас не засталося.
  • политзек
    12.08.2025
    Литовские бравые парни борются с потенциальной "угрозой"
    что тут непонятного.
    они от страха готовы вообще границу закрыть в любой момент.. наглухо.. а лучше еще всех с белпаспортом вывезти куда-нить.
  • Я
    12.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Стыдно и больно
    12.08.2025
    Как же противно наблюдать за поведением наших соседей. Пакостят как только могут. Фу такими быть
  • Жвір
    12.08.2025
    Дапамагаюць расьці чарзе на Беларуска-Польскім памежным КПП.:)

    Ну, лягічна ж меркаваць, што транспартная плынь, праз калапс у Берасьці, хлыне на ліетувіскую мяжу, гэта ўжо пачалося... А ім яно трэба ? :))
  • Ох
    12.08.2025
    Ну что за чушь, ну як яна хлыне? Фиксированное количество рейсов было, добавить невзможно. Вот зачем писать что попало.
  • Жвір
    12.08.2025
    Ох, так ? А фіксаванае занадтым не бывае ? Бывае, інакш аўтобус Вільня - Менск, з адпраўленьнем у 0800 не стаяў бы на нэўральнай паласе ў 1000
    , кіруючыся ў Вільню... Цяпер перафіксуюць, рэйсаў будзе менш, але ў час.
  • Ж
    12.08.2025
    Жвір , а даўно ў Вільню аўтобусам ездзілі? Колькі разоў бачыў - аўтобус выгружаецца, з трох вакенцаў на пашпартным кантролі працуе адно, у выніку час праходжання х3 да магчымага. Справа не ў колькасці рэйсаў, а ў тым, што не хочуць хутчэй прапускаць, штучна ствараюць чэргі і нязручнасці.
  • Жвір
    13.08.2025
    Ж, Я ў Вільню лётаю, а не езджу. Нахалеру стаяць у чэргах на мяжы ? Вылятаю з Смалявічаў на Істанбул, раз-два, і гатова. Бярыце прыклад...
  • Лявон
    12.08.2025
    З такім суседам і маскалёў ня трэба
  • Zenonowski
    12.08.2025
    Товарищи ябатки, прекрасный аэропорт города Стамбула ждет вас. Welcome!
  • Коржык
    12.08.2025
    Беларусь топ топ
  • Коржык
    12.08.2025
    Беларусь топ топ
  • 33
    12.08.2025
    Угомонитесь со своими версиями, получат нужные разрешения - и опять поедут, ну видимо цены на билеты вырастут.
  • .
    13.08.2025
    Сплошное унижение
  • Мария
    14.08.2025
    Я только сейчас узнала что мой рейс отменили, но я уже в самолете на Вильнюс. Что мне делать?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць