Спорт1313

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый

За выхад у асноўную стадыю беларускі клуб паспрачаецца з іспанскім «Рая Вальекана».

football.by

Тыдзень таму на Фарэрах «Нёман» прайграў 0:2, таму задача сёння была складаная.

Больш за гадзіну сёння ў гарадзенцаў нічога не атрымлівалася, але ў канцы другога тайма прарвала — беларускі клуб здолеў забіць два мячы, прычым вызначыліся легіянеры. Спачатку на 80-й хвіліне мяч у вароты адправіў кыргыз Жылжыгіт Барубаеў, а на 84-й украінец Юрый Панця.

Дадатковы час галоў не прынёс, усё скончылася серыяй пенальці, дзе быў мацнейшым «Нёман». Гулец Фарэраў прабіў міма.

Такім чынам «Нёман» у чацвертым раўндзе і за выхад у асноўную стадыю беларускі клуб паспрачаецца з іспанскім «Рая Вальекана». Матчы пройдуць 21 і 28 жніўня. 

На папярэдніх стадыях з еўракубкамі развіталіся брэсцкае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама».

У мінулым годзе мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Каментары13

  • Буг
    15.08.2025
    Не совсем понятно в целом что клубы из колхозной лиги где чемпионов назначают и из страны руководство которой причастно к военной агрессии делает в еврокубках…
  • Ёсік
    15.08.2025
    Vladmih, стадыён, трыбуны равуць Бе-ла-русь, Бе-ла-русь, і толькі лукашэнка заўзее за нейкіх малайцаў. Паказваюць лукашэнку, які стоячы пляскае ў далоні і крычыць Ма-лай-цы, ма-лай-цы.
  • Жвір
    15.08.2025
    Так, фарэрцы традыцыйна кепска гуляюць выязныя матчы. Але й дома без дапамогі Фартуны не абышлося.
    Трэба прызнаць, што беларускія футбольныя клюбы гэты еўракубкавы сезон правялі добра Што б ні плявузгалі, а ўзровень беларускага чэмпіянату адпавядае сярэднееўрапейскаму ўзроўню.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць