Лукашэнку з дыктатара робяць уплывовым палітыкам? Мех з бульбай.
Беларускі калега
17.08.2025
Прыбіўся сабака да воўчай зграі, прагойсаў з ваўкамі ўсё лета, восень. А потым настала галодная зіма, і ваўкі пастанавілі з'есці сабаку і паспяхова ажыццявілі задуманае. Ды стала ім няёмка, што так нарабілася - вырашылі пахаваць з урачыстасцямі. Закапалі косткі, насыпалі курган і сталі думаць, што на вянку напісаць. Ад братоў? Сабака ваўкам - не брат. Ад сяброў? Дык з'елі ж, непрыгожа атрымалася. Думалі-меркавалі - і ўрэшце напісалі "Ад калег".
Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам