Свет1212

Венгрыя заявіла, што Украіна атакавала нафтаправод і спыніла пастаўкі нафты ў іх краіну

З-за атакі Украіны на нафтаправод пастаўкі нафты з Расію ў Венгрыю прыпыненыя, заявіў кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта.

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Фота: Horacio Villalobos#Corbis / Corbis via Getty Image

«Украіна зноў атакавала нафтаправод, які вядзе ў Венгрыю, перакрыўшы пастаўкі. Гэта апошняя атака супраць нашай энергетычнай бяспекі з’яўляецца абуральнай і непрымальнай!» — напісаў Сіярта ў твітары. 

Паводле яго слоў, расіяне працуюць над аднаўленнем трансфарматарнай станцыі, неабходнай для працы нафтаправода, але пакуль яны не могуць сказаць, калі пастаўкі аднавіцца.

«На працягу 3,5 гадоў Брусель і Кіеў спрабуюць уцягнуць Венгрыю ў вайну ва Украіне. Гэтыя паўторныя ўкраінскія атакі на наша энергетычнае забеспячэнне служаць той жа мэце», — заявіў Сіярта. 

Каментары12

  • Жвір
    18.08.2025
    Расея пачала вайну ў еўропе, уварваўшыся ва Ўкраіну. Вайна закранула ўсіх, зьмяніўшы звыклае жыцьцё, парадкі, звычкі. Дзіўна выглядае гэты мадзяр з сваімі закідамі ў бок Украіны, а не агрэсара, сапраўднага траблмэйкера. Калі гэты мадзяр хацеў выставіць сябе йдыётам, дык яму гэта ўдалося зрабіць.
  • Клік
    18.08.2025
    Ёсік, раней была Мадзяршчына, Мадзяры...
  • маханёк
    18.08.2025
    Жвір, а падумаць, што ў іх ёсць свае матывы так казаць, не?

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць