Якія прамяні ад лычыка гэнага мужчынкі на фотаздымку, аж зьзяе, як той бот начышчаны.
Лейцар коркавы
20.08.2025
Па мне, дык як быццам аб памерлым - сьвятло слабое, нейкі партрэт пасярэдзіне, і толькі добрае.
Сымон
20.08.2025
Канавалава, засаленай кніжкі пра дыктатара крытычна замала, тэрмінова купляй ботаў, пакуль ня позна! Сапраўдны патрыёт не павінен шкадаваць дзеля прапаганды нават уласных грошаў! Бо калі гледзячы на аніякі KPI выкарыстання табой бюджэтных сродкаў, твой бюджэт вырашыць прыбраць сялуха, то неўзабаве паедзеш наўздагон за Прыхадоўскім, Піятроўскім і Манышавам у СІЗА, адкуль у саплях будзеш пісаць: "Товарищ Президент, произошла ужасная ошибка...".
feafania
20.08.2025
Нічога страшнага, мянты ўважліва чытаюць нашу ніву. Вось зараз аддадуць загад кожнаму мянту і ім падобнаму праглядзець праграму, і статыстыка адразу палепшыцца.
Сымон
21.08.2025
Антураж гэткага прапагандысцкага шоў просіць на вокладку кніжцы пра дыктатара ягоную выяву з белсатаўскага "Жэстайчашага мульта" - рублены твар у гратэскнага памеру фуражцы с сярпом і молатам.
Гомельская прапагандысцкая праграма з праслаўленнем Лукашэнкі набірае літаральна адзінкі праглядаў