Свет88

ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА

ЗША паабяцалі абараняць тэрыторыю сваіх саюзнікаў па НАТА пасля таго, як у ноч з 9 на 10 верасня на тэрыторыю Польшчы заляцелі расійскія беспілотнікі. Пра гэта заявіла часовая пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Дораці Шы падчас пасяджэння Рады бяспекі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Дораці Шы падкрэсліла, што Вашынгтон падтрымлівае саюзнікаў і ўжо вядзе кансультацыі з Польшчай і іншымі краінамі паводле артыкула 4 Паўночнаатлантычнай дамовы

«Злучаныя Штаты падтрымліваюць нашых саюзнікаў па НАТА перад абліччам гэтых трывожных парушэнняў паветранай прасторы. ЗША кансультуюцца з Польшчай і іншымі саюзнікамі ў НАТА ў адпаведнасці з артыкулам 4 Паўночнаатлантычнай дамовы, і будзьце ўпэўненыя, мы абаронім кожны дзюйм тэрыторыі НАТА», — сказала яна.

У заяве Шы адкрыта адзначаецца, што ў мінулую сераду на тэрыторыю Польшчы заляцелі менавіта расійскія вайсковыя беспілотнікі. Паводле яе слоў, такія дзеянні, нават калі яны былі ненаўмыснымі, «дэманструюць велізарную непавагу да добрасумленных намаганняў ЗША па завяршэнні гэтага канфлікту».

Расійскі прадстаўнік пры ААН Васілій Нябензя адхіліў абвінавачанні. Ён заявіў, што ў тую ноч Расія атакавала беспілотнікамі толькі вайсковыя аб’екты ва Украіне і не мела ніякіх цэляў на тэрыторыі Польшчы. Паводле яго, далёкасць палёту выкарыстаных дронаў — не больш за 700 кіламетраў, таму трапіць у Польшчу яны, маўляў, «фізічна не маглі».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней таксама адрэагаваў на сіутацыю, адзначыўшы, што незадаволены сітуацыяй. Ён дапусціў, што інцыдэнт мог быць памылкай, але заявіў, што ўсё адно мае намер асудзіць Расію, якая «занадта блізка падышла да гэтай лініі».

Паводле польскіх уладаў, у тую ноч, калі Расія праводзіла масіраваныя ўдары па Украіне, у паветранай прасторы Польшчы было зафіксавана не менш за 19 беспілотнікаў. Для іх перахопу, акрамя польскай авіяцыі, упершыню з пачатку вайны падняліся і знішчальнікі НАТА. Пазней на тэрыторыі краіны знайшлі абломкі 17 дронаў.

На гэтым фоне Варшава актывавала артыкул 4 Статута НАТА, які прадугледжвае кансультацыі паміж членамі альянсу ў выпадку пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці ці бяспецы краіны.

Каментары8

  • Румын
    13.09.2025
    Ну дык трэба ўжо пачынаць
  • дзюймы
    13.09.2025
    У беларускай мове у ніводным слоўніку такое слова не знаходзіцца. Ёсць цаля.
  • пока слова расходящиеся с делами
    13.09.2025
    Пока слова, но не дела.
    А с учётом той ахинеи, которую нёс венс, в адрес Европы, ЕС, на мюнхенской конференции, то нет веры словам.
    И да, очень долго думали, как отреагировать на бомбовозы путина в польском небе.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць