“Мы ўжо перамаглі”. Святлана Ціханоўская і іншыя прыгоды Франака.
імечка
20.09.2025
Усё, што адбылося і адбываецца з Нямеччынай пасля 1945 году - гэта заслужанае пакаранне, ў тым ліку і Адэнаўэр. Навошта гэта гарэтнай Беларусі пасля Лукашэнкі, дзе галоўныя пацярпелыя - гэта і ёсць беларусы - самы забіты і жабрацкі народ Эўропы?
Нецярпенне
20.09.2025
Вельмі добры прыклад адраджэння. Але не для Беларусі. Бо калі лука сыйдзе, ніякай дэмакратыі на беларусаў не зваліцца, ніякіх сапраўдных выбараў не будзе. Уладу адразу ж захопяць тыя, хто зараз прысмактаўся да "заводаў-газэт-параходаў", і дай божа каб разбірацца з німі не прыспелі расейцы
Ё
20.09.2025
Артыкул добры. І так, якія прынцыпы па выніку меў Адэнаўэр:
1. Быў фактычна даўнім дэсідэнтам. 2. Не ўспрымаў нацыстаў і адмаўляўся з імі супрацоўнічаць. 3. Пры гэтым быў пранямецкім патрыётам. 4. Пачаў дэнацыфікацыю і разбурэнне старой ідэалагічнай сістэмы. 5. Дбаў пра нямецкія інтарэсы і мог на павышаных танах абараняць іх як перад бытанцамі, так і Молатавым. 6. Дбаў пра тое, каб зрабіць Германію моцнай індустрыальнай канкурэнтнай краінай, а не прыдаткам франка-брытанскай эканомікі.
А цяпер параўнайце гэта з нашымі прэтэндэнтамі : "я хочу, чтобы мой штаб был в КГБ", "Калиновский не воевал за Беларусь", "Массовые репрессии, это выдумка", "Беларуси не помешает иметь пару тройку олигархов", "Белорусы с радостью войдут в состав РФ", "Россия нам не враг", " Русский язык - источник развития Беларуси", "Стоп таракан", "Лукашенко мешает строить нам союз с Россией", "Не делайте из России врага", "Соберите мне двести тысяч на мощный удар по режиму", " 98% белорусов говорят по-русски".
Як табе такое, Адэнаўэр ?
Саламон
20.09.2025
Ё, цi вам не прыходзiла ў галаву, што прарасейская рыторыка Бабарыкi - гэта мог быць даволі рацыянальны шлях увайсці ў давер да Крамлю і атрымаць ад яго падтрымку, у тым ліку і супраць рэжыма? На тый момант беларускай дыктатуры ішоў 24й год (калі адлічваць час ад разгону ВС), і Бабарыка выдатна разумеў, што без моцнага даху ягоная кампанія скончылася б нашмат раней і ён не паспеў бы "раскруціцца". Між тым, менавіта Бабарыка раптоўна абвесціў аднымі з першых захадаў свайго будучага прэзідэнцтва адраджэнне канстытуцыі 1994 года і скарачэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. А ўсё іншае, што ён казаў - гэта магчыма былі толькі словы, каб як мага надалей захавацца ў гонцы і адпаведна дасягнуць як мага большага. Як і Адэнаўэр, Бабарыка ня быў запляманы супрацоўніцтвам з рэжымам, і прасоўваў ідэю нацыянальнага прымірэння без шкоды дэмакратычным прынцыпам. Таму мяне падаецца, што спачатку трэба вызваліць Бабарыку і даць яму адказаць на ўсе пытанні без цэнзуры. Што ж тычыцца абвінавачванняў Бабарыкі з боку Пазняка, якія грунтуюцца на адзінкавых сукосных доказах, то яны больш нагадваюць прыкметы ўласнай палітычнай маргіналізацыі і спробы кампенсаваць скандальнымі захадамі няздольнасць стварыць масавы грамадска-палітычны рух і знайсці шлях прадэманстраваць яго.
Политика это не хотелки, а учёт интересов людей
21.09.2025
Ё, как тебе такое, Аденауэр? Никак. Его давно нет на этом свете. Может ли Позняк собрать столько симпатизантов, как собрал Бабарико до 20- го? Не может и не соберёт. Таким образом идеи националиста Позняка проигрывать идеям русскомирца Бабарико. Если бы не арест, а честные выборы, то Бабарико мог бы и добиться успеха на высший пост. А вот Позняк едва ли. Почему интересы белорусов надо учитывать реально, в том числе по русскому языку, а не навязывать свои хотелки. Короче, надо быть политиком как Аденауэр, а не фанатиком как Позняк.
Слон
21.09.2025
Саламон, папей халоднай вадзічкі, "увайсці ў давер да Крамлю і атрымаць ад яго падтрымку супраць рэжыма". Не даражэнькі, бабарыкі з такімі мыслямі нам не патрэбныя
Памяць
21.09.2025
Саламон, не хлусьце, Бабарыка не зьбіраўся вяртаць Канстытуцыю -94. Ён зьбіраўся, як цяпер Лябедзька перапісаць Канстытуцыю.
Саламон
21.09.2025
Памяць, гэта вам Гугл адказаў? Штаб Бабарыкі ў супрацоўніцтве з АГП нават спрабаваў зладзіць адпаведны мітынг на Бангалоре, на якім збіраліся сабраць подпісы за адпаведны рэферэндум. Але дырэктарка Зеленгасу Савецкага раёна Менску схавалася ад іх і не паставіла подпісу і пячаткі на адпаведным узгадненні, з-за чаго акцыя не атрымала фармальнага дазволу. А канстытуцыя ад Лябедзькі, якая з'явілася напрыканцы вясны 2022 мяне сапраўды нецікавая, бо яе праект надта спазніўся, атрымаўся вельмі складаным і спрэчным, і не адбылося адпаведнай медыя кампаніі, якая б тлумачыла ягоную сутнасць.
123
20.09.2025
Ніякай літасці лукашыстам не будзе! Будуць працаваць віламі ў сваіх "калгасах" - будаваць "стабільнасць", бо толькі так у іх ёсць шанец зразумець, што такое дабро і што такое зло.
Прошьян
20.09.2025
123, а ты сам надсмотрщиком и палачом заделаешься?
Коржык
21.09.2025
123, пра віламі ў калгасах гэта толькі твае мары. "Большинство нацистских военных преступников ушли безнаказанными, многие, обвиненные в военных преступлениях, так и не были преданы суду". У нас будзе тое ж самае, бо пасля лукі ўладу захопіць гебе
***ян
21.09.2025
Прошьян, На гэтыя ганаровыя пасады будуць чэргі!
Божий одуванчик Гербера
21.09.2025
Коржык, Это твои влажные мечты. Наказание неотделимо от преступления.
Вопросы
21.09.2025
Божий одуванчик Гербера, Кто наказал Ленина, Сталина, Хрущева, Молотова, Кагановича, Серова, Судоплатова, Брежнева, Горбачева, Ельцина, Путина?
Немец
20.09.2025
Сьмешна чытаць. Я прамаўчу.
далей
20.09.2025
"У Міністэрства юстыцыі масава вярнуліся суддзі і юрысты, якія працавалі ў часы нацыстаў." - І тым не меней Германія не ператварылася ў нацысцкую дзяржаву. Хіба ж не ўзор для постлукашэнкаўскай Беларусі? ========================================== "...калі мы пачнем, мы самі не будзем ведаць, дзе спыніцца." - Пачаць трэба абавязкова, кроў з носу, але (нашмат важней) своечасова спыніцца.
Беларус
21.09.2025
Добры артыкул. Але Беларусь - не Нямеччына, а беларусы - не немцы. І занадта даўно, больш за две сотні гадоў, пад акупацыяй рэжымаў, мэта якіх - вынішчыць ушчэнт беларускую самасьвядомасьць і "перарабіць усіх на маскаля" (с).
Але вельмі сьмешна ды недарэчна выглядаюць дыдактычныя ўстаўкі з адсябяцінай для "нязграбных і глупаватых" беларусаў: маўляў гэта "добрая навука тым беларусам, якія дагэтуль не могуць звыкнуць да рознагалоссяў і здзіўляюцца канкурэнцыі ў тым ліку ўнутры нашага прадэмакратычнага, антыдыктатарскага лагера". Недарэчна таму, што ў нас яшчэ дыктатура ня зрынута (і тут варта было б правесьці аналогію, як яна была зрынута ў Нямеччыне). Разнагалосьсі ды канкурэнцыя ў нашых абставінах цалкам дарэчны ў дачыненьні да выбару шляху зьнішчэньня лукашысцкай сістэмы. Але ж менавіта гэтай канкурэнцыі няма зусім - пераважная, большасьць пэўна думае, што "нулявая кропка" пасля рэжыму зваліцца з неба, без выселкаў. А плюралізм з тымі, хто зараз прапануе "паразуменьне" з людажэрамі - ня мае аніякага практычнага сэнсу. Больш за тое: тыя, для каго злачынны рэжым дагэтуль "афіцыйны Мінск" і "беларускія ўлады" - насамрэч не з'яўляюцца часткай "прадэмакратычнага лагеру", менавіта з-за свайго стаўленьня ды нармалізацыі гэтай пашасьці. Бо, згодна рыторыкі і адпаведнымі прапановамі - гэта насамрэч пралукашысцкі бок.
Таму зьдзіўляе не канкурэнцыя і разнагалосьсе, а тое, што падобныя галасы, якія прапануюць гэтае паразуменьне са злом пасля ўсіх падзей з 2020-а - яшчэ хтосьці слухае, друкуе ды абмяркоўвае ўсур'ёз ды спрабуе выдаць за канкурэнцыю ды плюралізм. Маўляў, "не всё плохое было связано з Адольфом Гитлером... есть и положительное..." (с). Зьдзіўляе, што публічнае прасоўваньне захопнікаў лукашыстаў за "беларускі бок" - лічыцца цалкам нармалёвым ды не выклікае шырокага абурэння грамадскасьці. Падобна, 240 гадоў акупацыі ды вынішчэньня ўсё ж зрабілі сваю чорную справу: нават у відавочна чорна-белай сітуацыі, праз пяць гадоў няма ўцямнага стаўленьня да ўласных падзей і, як вынік - няма разуменьня выйсьця. Вось у чым сапраўдная беларуская трагедыя.
[Зрэдагавана]
Імя
21.09.2025
Ну малайчына Адэнаўэр, але якое дачыненне гэта ўсё мае да нас? Ніякага. У Нямеччыне была нацыя, якую акупанты прымусам вярталі да нармальнага жыцця. У Беларусі - пераважна губернскі народзец, які ніхто звонку не вызваліць, і які сам не хоча вызвалення, а хоча русскій мір.
Мх
22.09.2025
Яшчэ раз. Беларусі якраз трэба будаваць моцную, калі трэба аўтарытырную, але прабеларускую нацыянальную краіну. Дзе і месца не будзе розным расейскамоўным "дэмакратам" ў якіх "вуліца Навальнага" у Менску - гэта нармальна. Германія ў 1945 годзе страціла дзяржаўнасць, але не страціла нацыянальную ідэнтычнасць. Беларусь зараз нажаль знаходзіцца на мяжы страты нацыянальнай ідэнтычнасці (беларускія святы без беларускай мовы..., дайшло да таго, што на расейскую мову ўжо перакладаюць цытаты класікаў беларускай літаратуры). Менавіта гэта пытанне трэба вырашаць у першачарговым парадку, а не нейкую там "дэмакратыю", гэта ўсё потым. У часы Адэнаўэра, перад немцамі не стаяла пытанне "а можа ну яго нахрэн гэтую нямецкую мову, станем лепш амерыканцамі/расейцамі са знакам якасці?".
«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры
Навошта гэта гарэтнай Беларусі пасля Лукашэнкі, дзе галоўныя пацярпелыя - гэта і ёсць беларусы - самы забіты і жабрацкі народ Эўропы?
1. Быў фактычна даўнім дэсідэнтам.
2. Не ўспрымаў нацыстаў і адмаўляўся з імі супрацоўнічаць.
3. Пры гэтым быў пранямецкім патрыётам.
4. Пачаў дэнацыфікацыю і разбурэнне старой ідэалагічнай сістэмы.
5. Дбаў пра нямецкія інтарэсы і мог на павышаных танах абараняць іх як перад бытанцамі, так і Молатавым.
6. Дбаў пра тое, каб зрабіць Германію моцнай індустрыальнай канкурэнтнай краінай, а не прыдаткам франка-брытанскай эканомікі.
А цяпер параўнайце гэта з нашымі прэтэндэнтамі : "я хочу, чтобы мой штаб был в КГБ", "Калиновский не воевал за Беларусь", "Массовые репрессии, это выдумка", "Беларуси не помешает иметь пару тройку олигархов", "Белорусы с радостью войдут в состав РФ", "Россия нам не враг", " Русский язык - источник развития Беларуси", "Стоп таракан", "Лукашенко мешает строить нам союз с Россией", "Не делайте из России врага", "Соберите мне двести тысяч на мощный удар по режиму", " 98% белорусов говорят по-русски".
Як табе такое, Адэнаўэр ?
==========================================
"...калі мы пачнем, мы самі не будзем ведаць, дзе спыніцца." - Пачаць трэба абавязкова, кроў з носу, але (нашмат важней) своечасова спыніцца.