Каментары да артыкула

Пазняк пра ўчынак Статкевіча: Папулізм дзеля стварэння вобразу ідэйнай пазіцыі

  • Мацей
    22.09.2025
    Он что не понимает, что только глубже закапывает себя? Или от него в гб требуют отчёты о проделанной работе?
  • Маніпулятару
    22.09.2025
    Мацей, чым закапвае? Ты чытаў поўны артыкул Пазьняка па спасылцы? Ці толькі абрэзаны на 90% пераказ смі, якія ўсё спрабуюць закапаць Пазьняка, але ім гэта ўсё ніяк не ўдаецца?
  • Беларусь не хобі , гэта краіна і нацыя !
    22.09.2025
    Мацей, Іншымі словамі вы за "татальныя санкцыі не Беларусаў" , мы цывілізавалі рэжым трасяншыкаў за 35 год, а вы з газпромам (ці бабрыка не газпром? ) да ГРУ-Вагнерам (ці іх ў 2020 Лукашэнка не арыштоўваў ?) усё зафукалі за 2 тыдні. Мы (антыімперыялісты) зноў усё зробім як трэба (2014-2020) і лепей (як ў ЭЗ) , толькі вы расейскамоўныя - постмадэрністы не лезьце ў палітыку, гэта не ваша, Беларусь не хобі , гэта краіна і нацыя (вы я ведаю, не верыце што наша нацыя існуе , алеж гэта не так)
  • Ніколі беларус не будзе газаваць за ІЗАЛЯЦЫЮ БЕЛАРУСІ !
    22.09.2025
    Мацей,
    "У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію"
    -НН
    а куды з Беларусі яшчэ лятаць ? толькі галечная і крымінальная афра- азія і засталося , усе пытанне да адэптаў "татальных санкцый " . Ніколі беларус не будзе газаваць за ІЗАЛЯЦЫЮ БЕЛАРУСІ . Так хто памыляецца , Зянон ці нашы расейскамоўныя постмадэрністы ?
  • qwewqe
    22.09.2025
    Маніпулятару, ты сам то читал?
  • Маніпулятару
    22.09.2025
    qwewqe, канечне, чытаў. Раю ўсім пачытаць поўны артыкул у ФБ Пазьняка.
  • Woodoo Cult
    22.09.2025
    Як там плян Трампа-Рэйгана па адцягванню?
  • Мауей
    22.09.2025
    Беларусь не хобі , гэта краіна і нацыя !, сейчас Беларусь играет на стороне России. Снимаете санкции и РБ превращается в бэкдор для их обхода,что только зацементирует режим
  • мараць пра бізун Навальнага - Пушкіна і танную нафту
    22.09.2025
    Woodoo Cult , "Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі"
    -NN
    даўно тут пра гэта пішу, нашы расейскамоўныя постмадэрністы не любяць Вольную Беларусь, мараць пра бізун Навальнага - Пушкіна і танную нафту , з балямі і французскімі булкамі
  • А што прапануеш ты?
    22.09.2025
    Мауей, а што ты прапануеш, каб Беларусь перастала гуляць на баку Расеі? Твае прапановы.
    Прапановы Зянона Пазьняка па адрыву Беларусі ад Расеі мы ведаем.
    А твае якія? Напішы, што можна зрабіць зараз, у верасні 2025.
  • постмадэрністы праз вашы санкцый - ізаляцыю ЗАГНАЛІ РБ ў хаўрус з драпежнай імперый
    22.09.2025
    Мауей,
    шмат масквацэнтрычных памылак , наведаю дзе нават пачынаць, ОК :
    1) Беларусь (хто бы не быў ва уладзе, гэта законы геапалітыцы ) заўсёды гуляе за сябе (вы постмадэрністы праз вашы санкцый - ізаляцыю ЗАГНАЛІ РБ ў хаўрус з драпежнай імперый) , пры гэтым, Лукашэнка і Беларусы адцягнулі Беларусь з франтавой зоны , І ГЭТА вялікая перамога нашай нацыі
    2) сітуацыя складаная, пры гэтым усе краіны ў свеце , апрача Скандынавіі, ЗША і Брытаніі зарабляюць з кантрабанды , алеж чамусьці толькі РБ ў апынулася ў аблозе за гэта, я супраць гэтага ня роўнага падыходу !
    3) Я змагар, літвін і антыімперыяліст таму інтарэсы маёй (любай) Дзяржавы дзеля мяне на 1м месцы , як дзеля Украіна Украінскія, Паляка Польскія і г.д
  • Генадзь
    22.09.2025
    А што прапануеш ты?, адзінае, што можа адарваць Беларусь ад Расеі - гэта абрынанне дыктатуры Лукашэнкі, бо менавіта ён чапляецца за Расею праз залежнасць ягонай улады ад падтрымкі Крамля. Але ён і ягоная сям'я таксама дояць цэлыя галіны беларускай эканомікі, у тым ліку і калій, аб зняцці санкцый з якога вельмі пячэцца Пазняк. Пакуль ідзе вайна, а Беларусь застаецца краінай-суагрэсаркай і хаўрусніцай Расеі - зняцце санкцый з Беларусі дакладна немагчымае. І гэта павінны разумець ўсё - ад Пазняка да г.з. "простага чалавека". Але ня проста разумець, а таксама змагацца супраць рэжыма ўсімі дасяжнымі шляхамі. А не супраць дэмакратычных сіл, як зараз.
  • Мацей
    22.09.2025
    А што прапануеш ты?, предложение Позняка никак не поможет оторвать Беларусь от Москвы а наоборот только привяжет её ещё крепче. Это будет законный способ заработка для сотен тысяч людей, купить на западе и продать в Россию. В такой искусственно созданной ситуации люди просто не будут представлять, как можно работать на конкурентных рынках и как жить без рынка раши. Всё яйца в одну корзину.
  • А што прапануеш ты?
    23.09.2025
    Генадзь, 1. абрынання дыктатуры ў гэтым годзе не бачна на гарызонце. А вас спыталіся, што рабіць трэба прама зараз.
    А вы пачалі пісаць агульныя (цалкам правільныя) фразы, як павінна быць у ідэале. Мы ўсе ведаем, як у тэорыі павінна быць. А што рабіць у канкрэтна сённяшняй сітуацыі - вы нічога канкрэтнага не адказалі: які рабіць крок 1, крок 2, крок 3.
    2. Пакуль Расея моцная, яна будзе ўтрымліваць Лукашэнку ва ўладзе. Сканчэння вайны не бачна на гарызонце. Распаду РФ таксама не бачна. Ніводная краіна Еўропы не падтрымала ніводзін нацыянальны рух паняволеных народаў Расеі.
    3.Калі Лукашэнка памрэ, Расея яго заменіць на іншага свайго стаўленіка, якіх яна ўжо даўно падрыхтавала некалькі штук. Нават смерць Лукашэнкі праблему не вырашае.
    4. Новы маскоўскі стаўленік працягне гуляць на баку Расеі.

    Дык што канкрэтна вы прапануеце, каб адцягнуць Беларусь ад Расеі пры тым, што скінуць рэжым Лукашэнкі на дадзены момант няма магчымасцяў?

    Пазьняк прапануе адцягваць Беларусь ад Расеі разам з Лукашэнкам.

    Што прапануеце вы? Чакаць поўнага і незваротнага паглынання Беларусі Расеяй, якое яна запланавала да 2030 года (планы і дакументы пра гэтыя намеры апублікаваныя, дата: да 2030 г.)
  • Можа пачнем з галоўнага?
    23.09.2025
    Генадзь, можа спачатку так званыя "дэмакратычныя сілы" (Лябедзька і ко) перастануць змагацца супраць Пазьняка?
  • Генадзь
    23.09.2025
    А што прапануеш ты?,
    1.Сабатаж. Ва ўсім, дзе толькі магчыма. Рэжым, ягоныя служкі і вата, якая дабраахвотна чапляе каларадкі на прыватныя легкавікі - павінныя адчуваць уласную ізаляванасць і подых пагарды ды нянавісці з боку грамадцтва.
    2.Дапамагаць Белполу, БРЦ і Бюро выкрываць схематозы рэжыма. Але не праз тэлеграм, а праз сродкі Proton альбо іншыя незкампраментаваныя інструменты.
    3.Выкрываць дзецям лукашысцкую хлусню пра рэчаіснасць і савок, якой іх напампоўваюць у школах, распавядаць пра беларушчыну і прывіваць калі не любоў, дык прынамсі павагу да яе.
    4.Тлумачыць, што адбываецца ва Ўкраіне і на прыкладзе яе акупаваных рэгіёнаў папярэджваць, да чаго прыводзіць рускі мір.
    5.Вывучаць іншаземныя мовы і прывываць еўрапейскасць сваякам, распавядаць пра нашых еўрапейскіх суседзяў, пра тое, як тыя сталі свабоднымі і захавалі тую свабоду і дэмакратыю, што ў выніку дало ім дабрабыт, прывіваць да іх станоўчае стаўленне - каб узорам развіцця сталі яны, а не мордар і лукастан.
    6.Ізаляваць дзяцей ад лукашысцка-ватнага тэлевізара, тлумачыць пра хлусню лукашысцкай і пуцінскай прапаганды.
    7.Прасоўваць беларускую мову як альтэрнатыву мове акупантаў і калабарантаў. Дарэчы, людзі на гэта адгукаюцца пераважна вельмі станоўча нават у самых нечаканых месцах.
    8.Трымаць дзяцей ад далей ад піянерыі і БРСМа. Распавядаць ім пра Паўліка Марозава, які праз піянерскую прапаганду здаў сваіх сваякоў бальшавіцкім людажэрам. Распавядаць пра тое, што Гітлер вельмі клапаціўся аб выхаванні гарматнага мяса і скрэпных свінаматак ў Гітлерюгендзе, а сяброўства ў Гітлерюгендзе было абавязковым, каб дзеці і падлеткі самі шукалі і знаходзілі паралелі.

    Можаце дадаваць...
  • А што прапануеш ты?
    23.09.2025
    Генадзь,
    1. Даўно зроблена. Ніякіх каларадак ужо даўно не чапляе на свае легкавікі. Народ ігнаруе лукашэнкаўскія (і тым больш расейскія мерапрыемствы), калі толькі прымусова не заганяюць.
    На дзяржаўныя мерапрыемствы ходзяць у асноўным сем'і чыноўнікаў, ідэолагаў і мянтоў. Просты народ едзе на лецішчы.

    2. Санкцыі-абыход-лукашыстамі санкцый-перадача інфы розным байполам-белполам-зліў-пасадка-новыя палітвязні- новыя санкцыі і далей па замкнёным коле. Не. Не працуе для змены рэжыму.
    Для будучых крымінальных працэсаў над лукашыстамі справа карысная, але хто будзе мяняць уладу і калі, каб гэтыя працэсы сталі магчымымі? Правесці завочныя суды над лукашыстамі, не потым, калі-небудзь, а сёння, Жыгары адмаўляюцца.

    3. Добрая справа, людзі робяць у сем'ях.
    Але з-за санкцый беларусы адрэзаныя ад цывілізаванага свету, дзе можна атрымаць свабодную інфармацыю, паглядзець, як жывуць у Еўропе. За пяць гадоў пад санкцыямі падрасло пакаленне, якому недаступная Еўропа, затое адкрыты лёгкі накірунак у Расею. Падлеткі не бачылі канцэртаў заходніх зорак, прыяжджаюць толькі расейскія. Гэта вельмі ўплывае на падлеткаў. Вакол - расейскамоўнае ўсё.
    Ратуе толькі інтэрнэт, дзе можна знайсці ўсё.
    4. Зроблена: вайскоўцы і іх сем'і зразумелі і ў вайну не ўступілі.
    Праўда гэта таксама ніяк не ўплывае на змену рэжыму. Могуць думаць, што гэта Лукашэнка такі маладзец, не дапусціў вайны ў Беларусі.
    5. Каб узорам развіцця сталі цывілізаваныя Еўрапейскія краіны, а не мордар і лукастан, трэба, каб як мага больш людзей ездзілі ў Еўропу і самі адчулі пах свабоды. Па чужых расказах гэтага не адчуеш. А межы зачыненыя з усіх бакоў акрамя Расеі. І нізкія заробкі не дазваляюць ездзіць за мяжу ў багатыя краіны. І візу цяжка і дорага атрымаць.
    6. Зроблена, дзеці глядзяць інтэрнэт, цікток, тэлевізар ім па барабану. Але і там расейскае лезе ў экран.
    7.Прасоўваць беларускую мову цяжка, дзеці ў першы клас ідуць і ні слова не разумеюць па-беларуску, вучаць як замежную. Без беларускай улады і дзяржаўнай нацыянальнай палітыцы масава не загавораць па-беларуску, тым больш, што працягваюцца рэпрэсіі за беларускую культуру, людзі асцерагаюцца. Нават бяскрыўднаму пралукашэнкаўскаму гурту які па-беларуску пеў не перадаецца хата бацькоў", ужо забаранілі канцэрты. За мову. Ніхто ўслых на вуліцы не ўключае беларускую песню, асабліва калі на гарызонце маўчаць мянты. Толькі ў навушніках.

    Усё вамі пералічанае - гэта добрая праца на будучыню, на фармаванне і ўмацаванне беларускай нацыянальнай свядомасці.

    Але гэта ніяк не вырашае пытанне: як прыбраць Лукашэнку з крэсла прэзідэнта.
  • Праўда
    22.09.2025
    Пазняк зноў апраўдвае Лукашэнку. Як раз Лукашэнка і хацеў выкінуць Статкевіча з Беларусі, але не атрымалася.
  • Адумайся
    22.09.2025
    Калі лукашэнка ў кімсьці бачыць сапраўднага ворага, то ён таго забівае. Прыкладаў, нажаль, шмат.
  • Л-логіка
    22.09.2025
    Адумайся, Лябедзьку не забіў, значыць, Лябедзька для Лукашэнкі не вораг?
  • Карціна маслам!
    22.09.2025
    Адумайся,
    а Пазьняка віншуе з юбілеем.
    І штораз згадвае ў сваіх поамовах як прыклад.
    А Пазьняк сыпле кампліменты. Лукашэнка і з палітэсам, і гарант дзяржаўнасці, і санкцыі яму адмяніць, і хоча ад Расіі аддаліцца, і інтарэсы Лукашэнкі супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі беларускага народа, і Калеснікава нішто, і Дуліна абы-што, і Офіс Ціханоўскай гнілая калода, і Дашкевіч агент, і Севярынец агент, і Статкевіч быў агент а цяпер са знакам мінус.
    Тут карціна маслам, Зянон Пазьняк трывала і непахісна служыць Лукашэнку і яго куратарам з ФСБ Расеі.
  • гэбэшны чорт
    22.09.2025
    Адумайся, а пазьняка адпускае з Беларусi
  • Як эміграваў Пазьняк
    23.09.2025
    гэбэшны чорт, Вымушаная эміграцыя

    Пасьля ўсталяваньня ў Беларусі прарасейскай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі, спецслужбы ўзялі курс на фізічную ліквідацыю лідараў апазыцыі. Першай ахвярай павінен быў стаць Зянон Пазьняк – як галоўны вораг і апанент антынароднага рэжыму. У 1996 годзе Пазьняк быў вымушаны эміграваць. Палітык літаральна прырываўся падпольнымі шляхамі з акружэньня спецслужбаў, якія сачылі за ім 24 гадзіны ў суткі. У замежжы палітык разгарнуў шырокую прабеларускую дзейнасьць і працягнуў змаганьне за вызваленьне Беларусі ад рэжыму ўнутранай акупацыі.

    «Калі я ехаў у эміграцыю ў канцы сакавіка 96-га, калі мне паведамілі, што квартал акружаны і гэтак далей, я гэта зразумеў і падняўся наверх толькі ўзяць дакумэнты — пашпарт і што трэба. Як стаяў з голымі рукамі — так і паехаў. Я і ў замежжа прыехаў з голымі рукамі, праз Расею ва Украіну. І ўжо за мяжой, прыехаўшы на эміграцыю, я голыя рукі сунуў у кішэні. І ў кішэні аказаўся фотаапарат Olympus, кампактная камэра. Вось гэтая камэра са мной падарожнічае як мой сябра, і больш за ўсё яна і наздымала. Так што ў эміграцыю я паехаў не адзін, а паехаў з камэрай Olympus» (з інтэрвью Радыё Свабодзе, 2010 г.).
  • Як эміграваў Пазьняк
    23.09.2025
    гэбэшны чорт, Мікалай Халезін у размове з «Нашай Нівай» заявіў, што Зянон Пазьняк «30 гадоў сядзеў на welfare (сацыяльнай дапамозе), не папрацаваў нідзе і нічога не зрабіў для Беларусі».

    Сяргей Навумчык даў вычарпальны адказ рэжысэру:

    "Адносна словаў сп. Халезіна пра Пазьняка, які нібыта 30 гадоў сядзіць на вэлфары (сацыяльнай дапамозе), тлумачу: ні Пазьняк, ні я (мы ішлі ў адным эміграцыйным кейсе) ніколі не атрымлівалі ні вэлфара, ні якой-небудзь іншай сацыяльнай дапамогі. Гэтак жа, як і ні цэнту якіх бы тое ні было грантаў, за амаль 28 гадоў эміграцыі.

    Прадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў ліпені 1996 нам было афіцыйна заяўлена, што калі нам дадуць палітычны прытулак (Белы дом вельмі гэтага не хацеў, бо давядзецца сварыцца з Масквой) — ці цэнту на ад дзяржаўных службаў, ні ад фондаў мы не атрымаем. Падрабязна пра тую гутарку я пісаў у адной са сваіх кніг.

    Я таму ня ў першы раз абвяргаю заявы пра сацыяльныя выплаты і гранты, што гэта прынцыпова для разуменьня той сітуацыі, у якой мы з Пазьняком апынуліся ў першыя ж дні эміграцыі.

    На той момант мы былі адзінымі прафэсійнымі беларускімі палітыкамі ў замежжы (з вопытам шасьцігадовай парлямжнцкай дзейнасьці). І калі б было выдаткаванае хаця б мінімальнае фінансаваньне (якое ЗША прадстаўляла і прадстаўляе дзясяткам беларускіх апазыцыйных палітыкаў з вопытам куды больш сьціплым), хаця б на ўзроўні заробку прыбіральшчыцы ў якім офісе, — я б, напрыклад, ні на сэкунду не сыходзіў бы назад у журналістыку". https://novychas.online/palityka/navumczyk-ni-paznjak-ni-ja-za-28-hadou-emihracy
  • Карціна маслам!
    24.09.2025
    Як эміграваў Пазьняк,
    "сачылі 24 гадзіны", "квартал акружаны, а я пайшоў дадому, сабраў рэчы, сеў і паехаў."

    Карціна маслам, што поўная выдумка.
    Адправілі на новае месца работы, бо ў 1996 годзе у Беларусі Пазьняк быў ужо адыгранай картай.
    Вывелі свайго агента ўплыву на эміграцыю. На Беларусі было ціха і Пазьняк быў нератрэбны (байкот і добра), а як толькі народ паўстаў, то Пазьняк "прачнуўся раптам". Усчаў лямант "А-а-а!!! Лукашэнку хочуць скінуць, а ён жа адзіны Гарант Дзяржаўнасці!!!"
  • Мае рацыю
    22.09.2025
    Мае рацыю
  • Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі
    22.09.2025
    Мае рацыю, +1, Цалкам згодзен з Пазьняком і Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету такой дзяржавы, як Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна .
  • у лукашенко спросили, отрывальщики?
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    22.09.2025
    Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі , ну і як поспехі ў адрыванні сумесна з Лукашэнкай? Прыкладна ж тыя, як і адрыванні Расеі ад Кітая? Адрываць трэба менавіта без Лукашэнкі. Вось напрыклад выдатным было рашэнне ЕЗ накласці санкцыі на БРСМ. Гэта прымусіла рабіць выбар нават хатаскрайнікаў: ідзеш у БРСМ з канфармісцкіх меркаванняў - атрымліваеш рэальны шанец на шэнгенскі візабан. Нават атрыманне візы ў орбана альбо фіца не гарантуе, што на літоўскай альбо польскай мяжы табе не развернуць.
  • ён адцягвае матузок залежнасці ад імперыі, і гэта тое што нам трэба на сёння
    22.09.2025
    у лукашенко спросили, отрывальщики?, навошта? Лукашэнка адцягвае матузок залежнасці ад імперыі, і гэта тое што нам трэба на сёння, ў гэтым мы яму гатовы дапамагаць , пачытай ў сецеве пра часовы , тактычны хаўрус.
  • сёння галоўная мэта гэта адцягнуць РБ ад Маскоўскай імперыі, як мага далей
    22.09.2025
    у лукашенко спросили, отрывальщики?, данецкія таксама казалі што незалежнасці ім не трэба , краіна 404, і што пад путіным ім будзе лепей , і што ? сёння ссуць ў Пляшкі і выкідваюць праз акенцы . Таму сёння галоўная мэта гэта адцягнуць РБ ад Маскоўскай імперыі, як мага далей
  • Трамп робіць сваю справу ў стылі Р. Рэгана
    23.09.2025
    Андрусь, дыялог ідзе, Трамп робіць сваю справу ў стылі Р. Рэгана CUDOUNA !
  • Адрываем Беларусь ад Расеі
    23.09.2025
    Андрусь, поспехі па адрыванні Беларусі разам з Лукашэнкам ад Расеі такія: беларускія войскі не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Беларускія прызыўнікі не гніюць у акопах на Данбасе.
  • Данецк не існуе як горад 21с клаака ФСБшная
    23.09.2025
    Адрываем Беларусь ад Расеі, цалкам згодны спадар , Менск (Гародня, Браслаў, і г.д. ) цудоўны горад, а Данецк не існуе як горад 21с, клаака ФСБ:шная . Тыя хто не разумее што такое маскоўская акупацыя - квіткі да Данецка ці Луганска на бус не шмат каштуюць.
  • Грантавыя грошы
    22.09.2025
    Пазняк фактычна ўхваляе ўчынак Статкевіча, а наша ніва сваім загалоўкам пераварочвае ўсё дагары нагамі. Можа, хопіць, змагаецца з Пазняком?

    [Зрэдагавана]
  • Ян Норман
    22.09.2025
    Грантавыя грошы , Насамрэч, калі адкінуць візг захапленьня розных невероятных мадамаў- у чым сэнс, дзе логіка гэтага ўчынка?Калі галоўнай прычынай Статкевіч аб'явіў, што не Лукашэнка будзе вырашаць дзе Статкевічу жыць, а пасля вяртаньня яго зноў-такі па рашэньню Лукашэнкі адвезлі зноў "жыць" у турму- то дзе тут логіка? Ці ён разлічваў, што яго дамоў адвязуць?
  • Янка
    22.09.2025
    Грантавыя грошы , і якім чынам Пазняк ухваляе учынак Статкевіча? Ён піша, што "сітуацыя са Статкевічам абцяжарана яго адмоўным палітычным багажом і адмоўнай палітычнай ацэнкай у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху (пачынаючы з 1990‑х гадоў). Цяперашнія ягоныя паводзіны, калі б яны паслужылі аргументам для адмены дэпартацыі, палепшылі б палітычны імідж яго асобы". То бок фактчына Пазняк абвінаваціў Статкевіча ў спробе папіярыцца і палепшыць свой імідж. Цьфу, мярзотна!

    Далей-болей. Бо надыйшоў час разважанняў з важным выглядам, на конт таго, як маўляў трэба было б зрабіць у тый сітуацыі:
    - Аднак рэальна патрэбны будзе абавязковы групавы пратэст (хаця б частковы) пры наступнай дэпартацыі палітвязняў. У беларусаў, вызваленых з турмы, ёсць магчымасць не пагаджацца з дэпартацыяй (асабліва тым, якім да канца тэрміну засталося два-тры месяцы).

    Спадар Пазняк! Гэта ужо ня толькі спроба яшчэ раз дэвальваваць учынак Статкевіча праз ягоную адзінкаваць, але таксама і павучэнне з бяспечнага месца закладнікаў, як трэба весці сабе пад час даўгачаканага шанса пакінуць катвальню - гэта настолькі непаважліва, настолькі ганебна, настолькі днішча, што проста няма словаў. Асабліва пасля вашых неаднаразовых заяваў кшталту: "Трэба перш за ўсё вызваляць людзей!" Нагадаю, што пакуль закладнікі не перасяклі белы слупок між памежнымі слупамі - фактычна яны з'яўляцца толькі этапуемымі вязнямі, і ня болей. А калі нават перасеклі - то ўсё роўна не вызваленымі з турмы вязнямі, а фактычна пераследуемымі на радзіме асобамі, нібыта яны самастойна ўцяклі з турмы. Перад тым, як разважаць пра нейкую "магчымасць" - спачатку апыніцеся "in their shoes", а потым павучайце. Асабліва калі асабіста вы са сваёю "Вольнай Беларуссю" даказалі уласную няздольнасць арганізаваць заўважны "групавы пратэст" нават ва ўмовах адноснай бяспецы за мяжой.
  • Меркаванне
    22.09.2025
    Ян Норман, Статкевіч сказаў, што будзе жыць з народам. У турме ён будзе жыць з крымінальнікамі і мянтамі. Як ён паўплывае на "свой народ" там? Крымінальнікі перавыхаваюцца ад яго прысутнасці? Наўрадці. Мянты зменяць свае погляды? Наўрадці.

    Я думаю, што яму ў 69 гадоў проста няма чаго прапанаваць людзям. Наўрадці ў яго ёсць актуальная палітычная праграма.
    Што ён рабіў у Беларусі? Вадзіў людзей на выбары, на пасьлявыбарчыя пратэсты (без стварэння груп самааховы), ствараў кандыдатаў пратэсту (Ціханоўскі, Ціханоўская і іншыя, у 2020м зарэгістравалі толькі Свету), усё гэта зараз не актуальна і не магчыма.

    Ён чалавек з гонарам, і стаць проста звычайным старым, хворым пенсіянерам, які ні на што не ўплывае, гэта для такіх людзей, якія любяць быць у цэнтры ўвагі да сябе, катастрофа.

    Таму, я думаю, такі дэмарш на мяжы гэта быў адзіны для яго прыемлімы варыянт. У выніку ён стаў героем, пра яго ўсе пішуць, і пры гэтым яму зусім нічога не трэба рабіць.
    Не трэба ствараць палітычныя рухі, ваенізаваныя групы, пісаць палітычныя праграмы, збіраць вакол сябе экспертаў-прафесіяналаў, пры гэтым яшчэ змагацца супраць дзеянню ўсім тваім ініцыятывам з боку спецслужбаў (і лукашэнкаўскіх, і расейскіх фсбшных).

    Проста сядзі, ляжы, еш, спі, пакутуй, і ты - герой у вачах грамадства.
  • .
    22.09.2025
    Я зараз толькі адзначу, калі ў перадапошнім абзацы прэтэнзія, наколькі яна чэсная, паслядоўная і не крывадушная?
    Сам Пазняк "стварае палітычныя рухі, ваенізаваныя групы, піша палітычныя праграмы, збірае вакол сябе экспертаў-прафесіяналаў"?
    Калі ёсць рухі і ваенізаваныя групы, то якія і колькі ў іх удзельнікаў?
    Калі сабраў вакол сябе экспертаў-прафесіяналаў, то хто яны (імёны)?
    Дзе палітычная праграма (план дзеянняў)? Ёсць толькі асобныя выказванні "на злобу дня", мемуары. Гэта можна назваць палітычнай пазіцыяй, але гэта дакладна не палітычная праграма.
  • Янка
    22.09.2025
    Меркаванне, якімі б не былі нагоды ўчынку Статкевіча, але ён яго зрабіў і гэтым моцна перашкодзіў Лукашэнку. Прыкладана як і Калеснікава, пра якую заўсёды нагадваюць эмісарам Лукашэнкі, калі тыя з'яўляюцца ў прыстойных месцах і спрабуюць адбяляць свайго начальніка.
  • Што робіць Пазьняк
    22.09.2025
    ., так, сам Зянон Пазняк менавіта гэтым і займаецца: "стварае палітычныя рухі, ваенізаваныя групы, піша палітычныя праграмы, збірае вакол сябе экспертаў-прафесіяналаў" і шмат яшчэ чым іншым.

    Зянон Пазьняк - стваральнік Руху Вольная Беларусь, актыўна падтрымлівае Полк Каліноўскага і іншых беларускіх дабраахвотнікаў, разам з камандай паплечнікаў напісаў палітычную праграму Народная Праграма Вольная Беларусь (у якім пазначаныя накірункі, па якіх трэба адбудоўваць краіну на пераходным этапе пасля зрынання лукашызму), сабараў вакол сябе экспертаў-прафесіяналаў (дарэчы, вялікі дзякуй ім за іх дзейнасць!) і гэтак далей.
  • .
    22.09.2025
    Вы абышлі галоўныя пытанні: колькасць удзельнікаў руху, створаных ваенізаваных груп (падтрымка ПКК не ёсць яго стварэнне), экспертаў-прафесіяналаў (і іх прозвішчы).
    Праграма патрэбная па дзеяннях не пасля, а до зрынання лукашызму. Пра "пасля" разумных шмат, зараз што рабіць?
    Прачытайце ўважліва пытанне і дайце чэсны вычарпальны адказ, калі ласка. А калі няма, таксама чэсна скажыце, што не, не створана, не сабрана, не напісана.
  • Лол
    22.09.2025
    Што робіць Пазьняк , да мы видели как на митинг с познакомиться пришло 10 человек))) яки рух!)))
  • Хворбз
    22.09.2025
    ., А вы асабіста ўжо ўступілі? Калі не- то калі ласка, будзе на аднаго "экспэрда" больш.
  • .
    23.09.2025
    Мы размаўляем пра кола экспертаў-прафесіяналаў вакол Пазняка. Зусім недарэчы адгыркнуліся.
  • Вино "Мистер Икс"
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Першы
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Саша
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • %
    22.09.2025
    Гэта сапраўды нічога не дае Беларусі. Гэта толькі на шкоду самому Статкевічу. Але гэта яго права, гэта яго учынак.
  • Фокус увагі
    22.09.2025
    %, як маюць права і іншыя палітвязні атрымаць свой шанец на вызваленне. Я лічу, што трэба фокус увагі звярнуць на тых, хто такога шанса яшчэ не меў.
    Мікола атрымаў свабоду і распарадзіўся ёй так, як палічыў патрэбным.
    Цяпер давайце зоймемся выратаваннем іншых палітвязняў, якія пакуль яшчэ ніводнага шанцу не атрымалі.
  • Усётак
    22.09.2025
    Статкевіч, калі клікаў на Плошчу-2010, казаў, што "прыходзьце, у нас ёсць план." Які ж аказаўся па выніку "план": народ павялі не да рэзідэнцыі недапрэзідэнта, хоць і былі тады так званыя "выбары прэзідэнта", а павялі да дому так званага ўрада, які ў Беларусі нічога не вырашае. Там з натоўпа выскачылі правакатары і пачалі біць шкло ў доме "урада", на што ўлада адрэагавала збіццём народа і пасадкамі. Вось і ўвесь "план" Статкевіча. А цяпер ён будзе казаць, што гэта народ туды нібыта сам пайшоў, нібыта народ зусім дурны. Потым я пачаў выясьняць біяграфію гэтага правакатара Статкевіча, і аказалася, што Зянон Пазьняк піша, што Статкевіч тое ж вычвараў і напрыканцы 90-х- пачатку 2000-х.

    [Зрэдагавана]
  • гыыы
    22.09.2025
    - кто этот мощный старик?
    - гигант мысли, отец демократии, особа приближенная к лумператору.
  • Дмитрий
    22.09.2025
    Это единственный оппозиционер который думает о будущем Беларуси а не о личной слепой мести Лукашенко. Ты готов голосовать хоть путинского менеджера бабарику и просрать страну главное личная месть
  • Дэкалянізацыя Маскоўскай імпэрыі адзіны шлях спыніць маскоўскія захопніцкія войны
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • гыыы
    22.09.2025
    Дмитрий, я же говорю - предводитель дворянства! А вы сами давно дворянин? в каком полку служили? может в АйЦи роте...
    И вообще, что то у вас, батенька мысли как блохи скачут...например, с какого бока в этой теме путинский менеджер? ( которого путин почему то постеснялся сделать менеджером)...
  • Лапідарый
    22.09.2025
    Дэкалянізацыя Маскоўскай імпэрыі адзіны шлях спыніць маскоўскія захопніцкія войны, шызафаксаграма чарговая
  • ja maju na ŭvaze nie “impėryjalizm pućina”, ale maskoŭski impėryjalizm ŭvohule
    22.09.2025
    Лапідарый, Dekalanizacyja 🇷🇺 — adziny šlach, kab spynić maskoŭskija vajny . I ja maju na ŭvaze nie “impėryjalizm pućina”, ale maskoŭski impėryjalizm ŭvohule — ad Nawalnaha, Puškina i Soĺžanycyna da Duhina i Brodskaha.
  • Ясь
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Рацыя
    22.09.2025
    Вельмі слушна кажа Зянон Пазняк. У нас лідар адзін - Святлана Грыгор'еўна Ціханоўская. Кропка.
  • Былы палітвязень
    22.09.2025
    Пазьняк няхай сам паспрабуе пасядзець 2-3 месяцы, а потым раіць гэта іншым
  • Чытайце першакрыніцы
    22.09.2025
    Былы палітвязень, дзе ты такое прачытаў, каб Пазьняк раіў камусьці сядзець у турме???
    Зянон Пазьняк наадварот б'ецца за найхутчэйшае вызваленне ўсіх палітвязняў і называе лукашысцкія турмы катавальнямі.
    Прычым Зянон Пазьняк выступае за спыненне рэпрэсій і аднаўленне ўсіх іх грамадзянскіх правоў і права людзей самім абіраць: заставацца ў Беларусі ці эміграваць.

    Зянон Пазьняк: "Высыланьне іх за мяжу -- гэта пазбаўленьне Бацькаўшчыны. Тут грубае парушэньне Канстытуцыі, законаў і правоў чалавека. Гэта працяг рэпрэсіўнага пакараньня.

    Мы ставілі пытаньні шырэй: вызваленьне, гарантыя грамадзянскіх правоў у Беларусі і спыненьне рэпрэсіяў. Тры аспэкты свабоды. Рэалізаваны толькі адзін з праўнымі ўскладненьнямі. Але гэты адзін аспэкт -- вельмі важны. Галоўнае, што беларусы будуць на свабодзе. Вяртаецца сыцыяльнае жыцьцё і сацыяльная пэрспэктыва".
    (11 верасень 2025 г. Зянон Пазьняк ПРА ВЯЗЬНЯЎ)
  • Пачытай артыкулы Пазьняка за 2020 год
    22.09.2025
    Былы палітвязень, паспрабуй пачытаць артыкулы Зянона Пазьняка за 2020ты год і ты даведаешся, што ён рабіў усё, каб вы не селі ў турму. А рабілі тое, што патрэбна было рабіць для зрынання рэжыма.
  • Бахмут
    22.09.2025
    Былы палітвязень, паспрабуй з'ездзіць на лінію фронта да беларускіх дабраахвотнікаў, як ездзіў Пазьняк: у Бахмут і Сумскую вобласць.
    Там навучаць ваеннай тактыцы і як трэба змагацца за зброяй у руках супраць ворага а не падстаўляцца дарма пад затрыманні, а потым сядзець, нічога не змяніўшы ў краіне.
  • Не раіць нікому
    22.09.2025
    Былы палітвязень, з павагай да вашага пашкоджанага здароўя, але дзе вы такое прачыталі, што ён камусьці "раіць пасядзець"?
  • Пазьняк б'ецца
    22.09.2025
    Чытайце першакрыніцы , - вельмі спадабалася ваша слова "б'ецца"! "Б'ецца" з Ціханоўскай, "б'ецца" са Статкевічам, Дуліну, якая пасля вызвалення казала што хацела застацца у Беларусі, проста абразліва высмеяў. Толькі з лукашэнкам у яго інтарэсы супадаюць.
  • Спасылку ў студыю
    22.09.2025
    Пазьняк б'ецца, Спасылку на цытату пра Дуліну.

    [Зрэдагавана]
  • Не даююц спасылку, бо яе няма
    23.09.2025
    Спасылку ў студыю , спасылкі не будзе, бо пра Дуліну Зянон Пазьняк нічога не пісаў увогуле.
    Боты проста накідваюць гнілых сялёдак, каб пасварыць палітвязняў з Пазьняком (які паспяхова змагаецца за іх вызваленне).
  • Антось
    22.09.2025
    Вырвалі з кантэксту фразу, а Пазьняк жа як раз кажа ўсё наадварот.

    "не чытайце савецкія газеты падчас абеду" (с)
  • Санта Бэрримор
    22.09.2025
    Статкевич сегодня - недостижимая высота для Позняка. Он в каждом отражении, кричащий упрек - а ведь можно было и так. Позняк прячет стыд за этими рассуждениями.

    [Зрэдагавана]
  • Пытанне
    22.09.2025
    Санта Бэрримор, прабачце, а што такога "недасягальна высокага" у палітыцы зрабіў Статкевіч? Можаце назваць яго палітычныя дасягненні? ("Выйшаў з аўтобуса без кешара", калі ласка, не прапаноўваць. Гэтае дасягненне ўжо ажыццявіла раней за яго Марыя Калеснікава).
  • Л-логіка
    22.09.2025
    Санта Бэрримор, "не знаю всех его достижений", "недостижимая высота".
    Дасягненняў не ведаю, ні аднаго, не другога, але мераю, хто каму "недостижимая высота".
  • Санта Бэрримор
    22.09.2025
    Пытанне , я не поклонник Миколы и не знаю всех его достижений. Но точно знаю, что Микола принял неравный бой без особых шансов на успех. А Зенон при схожих шансах предпочел дать деру. И это он понимает, и мы понимаем, и все (кроме секты) понимают. Потому Зенону и грустно, и стыдно.
  • ответ
    22.09.2025
    Пытанне , потому что Статкевич не продажный трус, в отличии от твоего кумира. Андерстенд?
  • и грустно, и стыдно должно быть тебе
    22.09.2025
    Санта Бэрримор, а вы при схожих шансах предпочли что: "неравный бой без особых шансов на успех" как Статкеви, или как Зенон "предпочел дать деру"? Явно второе. Вам теперь должно быть за это "и грустно, и стыдно".
  • Хворбз
    22.09.2025
    и грустно, и стыдно должно быть тебе, Я б вам напомніў, што "далі дзёру" 500 тыс. чалавек, улічваючы, ўпэўнен, і цябе (ну калі ты проста не гэбнявы, якія тут пасьвюцца). І гэта пры тым, што існаваўшую пагрозу жыццю Пазьняка і твайму няма чаго і параўноваваць
  • Як наконт вызвольнага войска?
    22.09.2025
    ответ, калі ён такі смелы, ды яшчэ вайсковай афіцэр, то чаму ён не захацеў за мяжой стварыць войска для вызвалення Беларусі ад лукашызму? Нам вельмі не хапае вызвольнага войска. Што для яго стварэння зрабіў за 31 год лукашызму афіцэр Статкевіч? (Мінус гады ў турме, канечне).
    Дзе былі атрады самааховы афіцэра Статкевіча на пратэстах 2020, 2010 года? Чаму яны не былі створаныя і нават гаворкі пра іх не ішло?
  • Андерстенду
    22.09.2025
    ответ, нават "андерстенд" вывучыў. А беларускую мову так і не засвоіў.
  • Суповой пакетик
    22.09.2025
    Кабы спадар Позняк умел читать между строк, да увидел, сколько комментариев к евонным словесам тактично удалила редакция НН, он, пожалуй, мог бы провалиться сквозь землю. Но - нет, не мог. Потому что он - ПОЗНЯК, единственный, неповторимый, непогрешимый и обладающий абсолютным познанием добра и зла. И никакие волны презрения - ибо ничего иного человек, изрекающий вышеприведенные речи, не достоин, - эту глыбу самоуверенности не поколеблют. Как, впрочем, теперь уже и отношение к нему самому... Запишем: эталон презрения = 1 Позняк.
  • .
    22.09.2025
    Тут быў каментарый, у якім нехта папракаў, што беларусы не пішуць "евонны". Адзначу, што гэта якраз беларусізм у рускай мове :)
  • Найперш не галасі!
    22.09.2025
    ., так, беларусізм.
    Ад свайго натуральнага беларускага "ягоны".
    А яшчэ быў адпраўлены рэзкі каментар, што беларусы не "ужываюць слова", а "карыстаюцца словам".
    "употребляют выражение" якраз маскалі, і "ужываюць слова" - гэта русізм беларусаў, якія не чытаюць беларускіх кніжак.
    Але ў выніку знік і каментар пра "евоный".
    Р. S. І ўжо каторы раз такое.
    )) Ці то я ўжо не дыпламат, ці то рэдакцыя купіла новыя нажніцы......
  • .
    22.09.2025
    Пазняк: "Папулізм, адмова ад палітычнай барацьбы на свабодзе дзеля стварэньня вобразу ідэйнай пазыцыі ў няволі".
    Учынак Статкевіча не падобны на папулізм. Папулізм гэта стратэгія супрацьстаўлення "простага народу" і "карумпаванай эліты" з выкарыстаннем эмацыйных лозунгаў і спрошчаных рашэнняў. За гэты падман яго і крытыкуюць.
    Ва ўчынку Статкевіча: няма падману (ў ім увогуле няма камунікацыі), няма прапановы спрошчаных рашэнняў, мабілізацыі народу ў мэтах захопу або атрымання ўласнай улады.

    Падман, дэмагогія папулізму ў тым, што ў ім абяцаюць шмат, а робяць мала. "Тавар" паказваюць як дарагі, а сапраўдны "кошт" яго танны. Статкевіч за свой сімвалічны жэст "плаціць" наадварот, вельмі шмат.

    Можна сумнявацца ў практычным сэнсе і выніку ўчынку Міколы (пры гэтым паважаючы яго права выбіраць свой лёс), але ў ім дакладна больш вернасці сваёй пазіцыі, а не спробы падману, папулізму. Такая ацэнка суб'ектыўная, спрошчаная злая, цынічная.
  • Ё
    22.09.2025
    Нармальная адэкватная аналітыка, каторая адпавядае палітычным рэаліям. Пазняк паглядзеў на ўчынак Статкевіча пад іншым кутом.
  • Ахаха
    23.09.2025
    Ё, гугл-транслейт детектед. Айци-рота топит за Зянона? Божухна,што робицца!)))
  • Што прапануе Пазьняк
    23.09.2025
    Ё, учынак Статкевіча ўвогуле можа сарваць перамовы ЗША з рэжымам па вызваленні іншых закладнікаў рэжыма. Маўляў, яны самі не хочуць, дык навошта за іх впрягаться.
    Зянон Пазьняк прапануе выйсце з гэтай сітуацыі: прапанаваць ЗША падняць на перамовах тэму пра не проста вызваленне, але і пра аднаўленне грамадзянскіх правоў былых палітвязняў, у тым ліку права жыць на радзіме без усялякіх абмежаваняў правоў.
    Падмацаваць гэты аргумент Зянон Пазьняк прапануе мітынгамі беларусаў супраць прымусовай дэпартацыі.
  • .
    22.09.2025
    Другі момант: Нават у галоўным сваім жыццёвым дасягненні - паліванні брудам - Пазняк не мае смеласці.
    Што за пасіўныя звароты? "З гледзішча рэальнай палітыкі гэта ацэньваецца, як папулізм". Само сабой ацэньваецца? Кім ацэньваецца? Чаму нельга ясна сказаць "Я ацэньваю гэта як папулізм".

    Далей. "сітуацыя са Статкевічам абцяжарана яго адмоўным палітычным багажом і адмоўнай палітычнай ацэнкай у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху (пачынаючы з 1990-х гадоў). Цяперашнія ягоныя паводзіны, калі б яны паслужылі аргумэнтам для адмены дэпартацыі, палепшылі б палітычны імідж яго асобы."
    Ізноў, што замінае сказаць як ёсць, як думае: "Адмоўна ацэньваю вынікі палітычнай дзейнасці Статкевіча (пачынаючы з 1990-х гадоў). Калі яго змаганне з дэпартацыяй дапаможа яе адмяніць, я змяню сваё меркаванне пра Міколу ў лепшы бок".

    Не, ніяк без моднай зараз пасіўнай агрэсіі, нібыта аб'ектыўна, але з гаў*ецом. Псеўднааб'ектыўнасць, каб узмацніць уласную пазіцыю і зняць з сябе адказнасць за свае словы.
    Калі лічыш так, то ўжо не круці, не плявузгай, а кажы прама, як ёсць: "я так думаю".
  • Найперш не галасі!
    22.09.2025
    ., можа якраз наадварот мае залішне смеласці, маўляў, ўсё што я кажу ёсць дадзеная нам аб'ектыўная рэальнасць.
    Манія вядзе чалавека, а тэзісы падсоўваюць.

    Калі пераказаць пост Пазьняка вельмі сцісла, то ўсё ў рэчышчы прапаганды "да кто он такой этот Статкевіч! Не стоит нашего внимания".
  • .
    22.09.2025
    Я пра смеласць не ў нахабстве, а ў адказнасці за свае словы.
    Не муціць "яно само так", а чэсна сказаць "вось мая пазіцыя". Тады можна было б яе не прызнаваць, але хаця б паважаць за прамату.
    А зараз і па сутнасці, і па форме абы што.
  • Найперш не галасі!
    22.09.2025
    ., дык тое і кажу, Пазьняк ўсё жыццё свае словы падае як Ісціну Бога.
    Там ніколі не было "я думаю так, таму што...." Пазьняк не думае, не мае свайго меркавання, не сумняваецца, Пазьняк аб'яўляе догмы. І толькі так.
    Памятаеце "не было аніводнай памылкі, аніводнай!"?
    Вось таму і маю сваё поыватнае меркаванне, што чалавек не ў адэкваце. Маніі яго адольваюць, і ёнтаму хутка страчвае цікавасць да раней ім жа абвешчаных догмаў.
  • Skarbnik
    22.09.2025
    Ну так, Пазняк у свой час не захацеў займацца папулізмам. Як толькі ўзнікла пагроза арышту ў 1996, то адразу з'ехаў за мяжу.
  • да ?
    22.09.2025
    Skarbnik, И стал там популистом ?
  • Ё
    22.09.2025
    Skarbnik, Узнікла пагроза не проста арышту, а рэальнага забойства.
  • Лапідарый
    22.09.2025
    Ё, не верыцца
  • FF
    22.09.2025
    Другі раз за тыдзень «Наша Ніва» альбо праяўляе непрафесіяналізм у дачыненні да загалоўка з цытатай Пазняка, альбо свядома маніпулюе зместам.

    У пасце піша, што учынак Статкевіча – папулізм з пункту гледжання рэалполіцікс. Але на практыцы ён мае патэнцыял стаць важным крокам на шляху да атрымання «памілаванымі» сапраўднай свабоды, а не дэпартацыі без выбары.

    Рэдакцыя ж абірае гучную цытату пра папулізм – і чытачы ўжо абураюцца, што гэты баязлівы дзед, які сам збёг з Беларусі, няшчадна крытыкуе моцнага чалавека. Хаця насамрэч Пазняк лічыць, што ўчынак Статкевіча можа быць карысным.

    Але далей за загалоўкі (ці ліды ў тэлеграме) большасць чытаць не будзе, таму ў яе і сфармуецца ўстаноўка: Пазняк разнёс Статкевіча.
  • Вадзім
    22.09.2025
    FF, што папулісцкага ва ўчынку Статкевіча?
  • Папулізм
    22.09.2025
    Вадзім, папулісцкае ўсё.

    Як зрабіў бы практычны чалавек, які паставіў сабе мэтай вярнуцца дадому. У аўтобусе не было ні мянтоў, ні аховы, толькі кіроўца аўтобуса. Гэта значыць, што ніхто не перашкаджаў узяць сумку з рэчамі. Узяўшы сумку і выйшаўшы з аўтобуса, чалавек пайшоў бы па дарозе ці спаймаў бы папутную машыну і папрасіў падвезці. Таксама чалавек папрасіў бы тэлефон пазваніць блізкім і распавёў бы пра сваё вызваленне, дзе ён знаходзіцца. Папрасіў бы яго сустрэць, ці выклікаць яму таксі, ці пад'ехаць за ім.

    Што робіць Статкевіч? Сумку не бярэ, не просіць у кіроўцы аўтобуса тэлефон, каб пазваніць блізкім, дзе яго шукаць-сустракаць, не ловіць папутку, а садзіцца пад відэакамеры.

    Я лічу, што гэта яго осознанный дэманстратыўны ўчынак, каб прыцягнуць увагу да сваёй асобы, якую незаконна дэпартуюць з радзімы.

    Такім чынам, гэта не практычны ўчынак, а папулістычны. Папулізм - гэта громкая заява для шырокіх мас. Папулізм выкарыстоўвае эмацыйныя, зразумелыя народу лозунгі. Рэальных планаў рэалізацыі пастаўленых задач папулісты не маюць.
  • .
    22.09.2025
    У Вас нейкія фантазійныя ўяўленні пра мяжу і пра падзеі, якія адбываліся.
    Аўтобус пад'ехаў да шлагбаума, дзе гэбэшнікі (суправаджэнне) выйшлі. Аўтобус праехаў некалькі метраў уперад, паміж шлагбаумам і дзяржаўнай мяжой Беларусі і Літвы (у частцы СМІ гэта тэрыторыя памылкова называецца "нейтральнай зонай"). Менавіта тут атрымалася неяк адчыніць дзверы (расказы адрозніваюцца, але дакладна не выбіваў).
    Вярнуцца "па дарозе" няма куды: адразу каля шлагбаума яшчэ стаяць гэбэшнікі, а за імі памежны і мытны пункт на ўезд у Беларусь, які абысці немагчыма. Без дакументаў яго не пройдзеш. І там таксама зараз заўсёды гэбэшнікі (калі дапусціць, што суправаджэнне ўжо неяк з'ехала з мяжы).

    Сумкі з рэчамі маглі быць у багажным адсеку аўтобуса. Але нават калі і ў салоне, мог спяшацца, забыць. Гэта ўвогуле не прынцыповае пытанне.

    Што такое папулізм, я пісаў вышэй. Няма ва ўчынку ніякіх "громкіх заяў для шырокіх мас" і "зразумелых народу лозунгаў". Ён проста сышоў, нават не мітынгаваў, не перадаваў нейкія заявы для прэсы (хаця, дарэчы, меў такую магчымасць, калі размаўляў з Вільскім або па тэлефоне).
  • ага
    22.09.2025
    Папулізм, ну да и Жанна Дарк и Галилео Галилей тоже были популистами. Вообще, все популисты кроме вашего сбрендившего в конец кумира.
  • упершыню згода з пазьняком
    23.09.2025
    ., "ён проста сышоў",але ж нават не падумаў як гэта адаб'еца на тых, хто яшчэ за кратамі
  • .
    23.09.2025
    Вы гэтай прэтэнзіяй да вязня прабілі чарговае дно. Нешта на ўзроўні патрабавання Пазняка, каб наступная група зрабіла групавы пратэст супраць дэпартацыі (а ён і вы будзеце назіраць з бяспецы, як гэта рабілі ў 2020-м і ўсё жыццё).

    Пра згоду ўпершыню не трэба хлусіць - не так шмат тут аматараў класічнага правапісу. Пракол не першы раз.
  • Неяк так
    23.09.2025
    упершыню згода з пазьняком , ну як адаб'ецца - ясна як. Працэс перамоваў па вызваленні палітвязняў можа спыніцца.
    Памятаю, як выйшаў Сяргей Ціханоўскі. Зараз у яго эйфарыя, свабода. Але ж толькі для яго...
    "Здыміце маскі, не бойцеся, усё атрымаецца, я агонь, разам пабудуем краіну для жыцця!"
    А ў гэты час астатнія як сядзелі ў катавальні, так і сядзяць.
  • 3% у міня
    22.09.2025
    Зенон Станіславіч, вы как рыбёнак в бальшой паліцыке. Ну какое змаганне з Літвы ілі Польшы можэт быць. Вы лічна 30 лет там і какой рэзультат. Асвабадзілі 65 чылавек, чтоб запчасці для самалётав пашлі в саюзнае гасударства. Эта как шырма. А тысячы ішчо сідзят. А за Сіргея Света прасіла іх 5 лет. І скора всё ўціхніт.
  • Абвяржэнне хлусні
    22.09.2025
    3% у міня, абвяржэнне тваёй хлусні пра "запчасці для самалётав пашлі в саюзнае гасударства". https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/377216

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць