Грамадства2828

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая

Аляксандр Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю недружалюбным палітычным крокам, скіраваным супраць Кітая. Пра гэта ён заявіў 22 верасня на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі.

Аляксандр Лукашэнка і Лі Сі на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Скрыншот з відэа

«Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візітам у Беларусь, рознага кшталту інсінуацый з нагоды ў тым ліку нашых адносін з Польшчай і закрыцця мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі, напэўна, іміджавы, як лічаць палякі, супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але ніколькі не эканамічны. Паколькі такая імперыя, як Кітай, лёгка справіцца з гэтай праблемай. Але тэма гучыць», — сказаў Лукашэнка.

Ён патлумачыў Лі Сі, што «рэч тут не ў Беларусі», і паабяцаў расказаць нейкія інсайды на гэты конт. 

«Я хацеў бы з вамі сам-насам, калі вы не супраць, пасля нашай сустрэчы расказаць вам сёе-тое і падзяліцца нашымі дадзенымі на гэтую тэму. Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў», — дадаў ён.

Пасля сустрэчы ў Каміннай зале Лукашэнка запрасіў высокага кітайскага госця ў кабінет «абмеркаваць пытанні, якія не падлягаюць агалосцы», піша яго прэс-служба. 

Лі Сі — адзін з сямі найбольш высокапастаўленых кіраўнікоў Кітая. Узначальвае Цэнтральную камісію Камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны (CCDI) — галоўны антыкарупцыйны і кантрольны орган КПК. Уваходзіць у Пастаянны камітэт Палітбюро ЦК КПК — найвышэйшы орган палітычнай улады ў Кітаі.

У верасні 2025 года Лі Сі наведаў Еўропу — у Грэцыі ён сустрэўся з кіраўніцтвам краіны. 21 верасня ён прыбыў у Мінск. Аналітыкі звязваюць яго прыезд з праблемамі кітайскага транзіту праз Беларусь і Польшчу.

Каментары28

  • Varona
    22.09.2025
    Унікальнага таленту чалавек. Сачыце за рукамі - хоп-хоп... І ўжо Польшча закрывае мяжу з Беларуссю не з-за мігрантаў і вайсковых вучэнняў, а каб насаліць Кітаю. Гэты персанаж дакладна можна было б вывучаць, як казаў Шэндэровіч.
  • сам-насам
    22.09.2025
    Трэбуем прад'явіць інсайды абшчэственнасці, а не толькі кітайскім камуністам! Нік і Майк даўно ў рэжыме інкамунікада, народ сумуе па любімых персанажах дзядуліных казак.
    Праблема настолькі ў Польшчы, што цэлая дэлегацыя КНР паехала не да Наўроцкага, а проста да "магутнага лідара", пераблытаўшага берагі.
  • Алекс
    22.09.2025
    Для чего он пригласил "высокого гостя" в кабинет - тут можно к бабке не ходить. Явно хочет наглядно продемонстрировать различные варианты коленно-локтевого положения для тренировки ненаклоняемости)

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць