Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку
-
24.09.2025Жвір, "на інтэрв'ю на CNN. Гэта не той канал, які патрэбны. Гэта ж не Fox News. Fox News — вось гэта канал, які глядзіць Дональд Трамп"®
Відаць Сяргей яшчэ не ведае, што дэмакратыя, гэта ўлада дэмакратаў. -
25.09.2025Жвір, чытаю і бярэ нейкі жах. Гэта ж трэба так сябе не паважаць. Хто небудзь з вас учора там быў каб такое пісаць?
Дабірацца давялося боль за дзьве гадзіны, кругом ахова, паліцыя. Мой сябар спецыяльна узяў выходны на працы, страціў грошы. Знаемая сям'я знайшла хто будзе даглядаць іх дзіця і прыехалі з другога штата. Адзін чалавек адмыслова прыляцеў з Маіамі. І гэтак далей.... І ўсё гэта дзеля сустрэчы. І што далей?
Беларусы ідзе дамоў, тут трэба на CNN пагаварыць. Гэта было б як проста плюнуць людзям у твар. Хто нас будзе паважаць калі мы самі сябе не будзем паважаць.
І яшчэ адзін момант - як робіцца маніпуляцыя: " Сарвалі дамоўленае інтерв'ю, пнулі CNN,...".
Усе было якраз наадварот, дамоўлена была сустрэча за некалькі дзён, і людзі загадзя планавалі на яе прыехаць. Прыкладна праз хвілін 10-15 пасля пачатку сустрэчы падышоў Франак і кажа што есць магчымасць выступіць на CNN.
І што вы амаль усе тут прапаноўваеце? Беларусы прэч да хаты. Знайце свае месца? Так? Проста нейкі сорам гэта чытаць. -
25.09.2025Жвір, Янка Купала " Кім быць хочаш? Ня быць скотам!"
-
24.09.2025Filipp, няўжо не зразумела, што канал тут ня мае значэньня? Не канал, дык што іншае, Сяргей ня мае ніякага права лезьці ў палітычныя пляны й дзеяньні Сьвятланы! Дзе гэта бачана, каб у цывілізаваным сьвеце супруг(а) палітыка умешваўся ў палітычныя справы ды карэктавалі пляны, тым больш пляны ўжо ўзгодненыя?
Цяжка такое пісаць, але ягоныя ўчынкі сьведчаць, што гэта чалавек недалёкі розумам, амаль блазан. Няхай зразумее, што ягоная справа цяпер: фартух, пральная машына, швабра, патэльня, катлеты, посуд, хатнія расьліны й анучка пыл зьбіраць. -
24.09.2025Filipp, Демократия и улада демократов понятия несовместимые. Демократы имеют такое же отношение к демократии как лукашенко. Демократическaя партия сегодня это партия крайне левого направления с марксистким и коммунистическим уклоном.
-
24.09.2025Filipp, Філіп яшчэ не ведае, што ў "дэмакратаў" ужо няма і ўжо доўга не будзе ўлады.
-
24.09.2025Filipp, зрабіў сёньня мой дзень. Я ж заўсёды лічыў, што дэмакратыя- гэта ўлада народа.
-
24.09.2025Жвір , канал ужо не мае значэння, рэпутацыя падмочаная. Fox news паглядзіць, як пара Ціханоўскіх зрывае дамовы з CNN (якое пасля гэтага інцыдэнту наўрадці ўжо калі-небудзь запросіць Ціханоўскіх), і таксама не будзе запрашаць на інтэрв'ю.
-
25.09.2025Ізноў вылез канторскі бот гарлапан "Ганьба" са сваімі тыповымі тлустымі накідамі:
"проста плюнуць людзям у твар"
"беларусы прэч да хаты"
Піша пад чужымі нікамі, бо свой "спалілі". -
25.09.2025., А зачем вы очаровывались этой парой? Не надо было идеализировать.
-
25.09.2025., Вы ў стане зразумець просты тэкст, хто вы там ёсьць, пад кропкай ? Яшчэ раз, цяпер ужо выключна для прыдуркаў ( іншыя, калі ласка, заплюшчыце вочы): Сяргей Ціханоўскі, з'яўляючыся прыватнай, не афіцыйнай асобай, і ня маючы ніякіх на тое паўнамоцтваў, ня мае права ўмешвацца ў пляны й палітычную(!) дзейнасьць палітыка і прадстаўніка беларускага народа, афіцыйна й легальна абранага на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Вам гэта зразумела ? Калі не, дык...ідзіце.
-
25.09.2025., варта было б проста падзяліцца.
-
25.09.2025., мясцовы бот-троль абзывае іншых ботамі, цудоўна.
-
24.09.2025Нейкі дылетанцкі жах адбываецца. Сарвалі дамоўленае інтерв'ю, пнулі CNN, параўнаўшы з Fox News, палезлі ў амерыканскія ўнутрыпалітычныя справы. Хіба так робіцца? На здымку у Франака, падобна, рэакцыя на такія падзеі на твары напісаная.
-
24.09.20251, А пайсці на інтэрв'ю на CNN менавіта зараз, улічваючы асобу Трампа, калі вельмі пажадана мець добрыя стасункі з Трампам і паспрабаваць сустрэцца ці з самім Трампам, ці з некім з блізкага кола, гэта было б палітычна правільнае рашэнне, вы лічыце?
Ціханоўская стала прэзідэнт-электам менавіта дзякуючы свайму рашэнню. Якое яна здолела прыняць, у адрозненні ад многіх іншых.
І прымае такія рашэнні кожны дзень, а то і па некалькі на дню.
Яна мае стасункі з лідарамі краінаў, якія выпрацавалі свае падыходы да Трампа. Ціханоўскай мела магчымасць з першых крыніц атрымаць парады перад паездкай у ЗША, што і як рабіць.
Таму разглядаю проста як чарговае ІПСО спробы накідаць на Ціханоўскую і тое, што яна быццам бы пад ціскам прымала рашэнне. -
24.09.20251,CNN никак нельзя сравнить с Fox. У Fox выше рейтинг интереснее информация и больше аудитории. CNN пропагандистский комунистический канал.
-
24.09.2025Гэта ўжо нейкі цырк, сапраўды.
-
24.09.2025Фарс, То праўда, як той казаў- і сьмех і грэх. Ну але натхняе, што Ціханоўскі правільна ацэньвае ўнутрыпалітычны расклад у ЗША, дзе пасля забойства асобай-прадуктам антыамерыканскай дзейнасьці "глабалісцкай " палітычнай плыні добрага чалавека Чарлі Кірка адбываецца масавы адыход "цэнтрыстаў" ад левай ідэалогіі, і пры гэтым галоўны рупар гэтай плыні- СіЭнЭн крытычна губляе аўдыторыю, але толькі выканаўцы пастаўленых "глабалістамі" задач (Франак,Кучынскі...) працягваюць цягнуць Сьвету і яе прыхільнікаў у багну антыамерыканскай дзейнасьці. Асьцерагайцеся, выканаўцы, Цягнік Трампа зьнясе леваліберальную цвіль з дарогі гісторыі (і вас разам з гэтай цвільлю).
-
24.09.2025Ян Норман, Вот как бы вашу мысль донести до кабинета, а то ведь не видят вообще то что происxодит вокруг.
-
24.09.2025X-ray , Я не думаю, што гэтыя прайдзісветы (прабачце за каламбур) нічога не бачуць і не ведаюць. Проста іх задача-выкананьне пастаўленых у цемніках задач.
-
24.09.2025Чым болей фота з Ціханоўскай, тым даўжэй цягнецца камедзь ейнага "лідарства".
-
24.09.2025Жора, ФСБ патрабуе ад Беларускіх гісторыкаў- мастакоў публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ, за ВКЛ, Полацкае Княства, Каліноўскага, etc. за тое што мы Літвіны - Беларусы з маскоўскай мовай прыходзе вялікая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося
-
24.09.2025Канечне, каму трэба, каб пра Беларусь і нашыя праблемы ведалі як мага больш шырокія колы замежнікаў! Хай жывуць балоцістыя анклавы беларускага гета, для якіх галоўнае - атабаравацца на новых землях і пачаць атрымліваць там пенсію!
-
24.09.2025Сяргей, малайдзец! Наваліў крынжа як заўсёды
-
24.09.2025В отличие от своей супруги, этот человек крайней невоспитанный, да ещё и показал, что и с умом у него тоже все не идеально. Ну, а воспитание... грубиян. Раздражать стал конкретно.
-
24.09.2025а говорили джентльмен
-
24.09.2025Деспот и тиран, А кто говорил?
-
24.09.2025Цырк, он сам и глворил
-
24.09.2025Какая замечательная истерика. А та чего молчит?
Тут впору детей из семьи забирать, небезопасно рядом с такими -
24.09.2025Пара мяняць гуму
-
24.09.2025"Ціханоўскі задаваў прамыя і вострыя пытанні жонцы"
"Гэта робіць усё вось грамадзянін Франак"
"А беларусам у ЗША я рэкамендую: знайдзіце сабе прадстаўніка"
Это прекрасно! Браво, Сергей! Жму обе руки! -
24.09.2025ничем не прикрытая манипуляция, перекладывание ответственности и навязывание вины. мда, сергей
-
24.09.2025Вось у гэтым падтрымліваю Сяргея. Прыярытэтам павінны быць людзі, а не левацкая сметніца. Здаецца ў Сяргея больш павагі да беларусаў, стратыгічнага бачання і планавання, чым у Вячоркі...
-
24.09.2025"Сами виноваты", короче. "А теперь общее фото на памяць".
-
24.09.2025Стал марионеткой Прокопьева
-
24.09.2025Усё слушна сказаў! Ну а рэжымныя троллі нехай бесяцца ў каментах.
-
24.09.2025Малайчына, развальвае сістэму знутры
-
24.09.2025бытавы тыран
-
26.09.2025звычайны, Лукашэнка таксама бытавы тыран (Абельскую цяжарную біў да чарнаты). Сваю бытавую тыранію, стаўшы прэзідэнтам Лукашэнка перанёс на тыранію ўсяго грамадства.
Нельга абіраць прэзідэнтамі бытавых тыранаў. -
24.09.2025Ёсць абраная прэзідэнтка, яе дарадцы, прэс-сакратар. Ёсць узгоднены графік. А хто гэты мужык? Афіцыйна - хто? І чаму ён вырашае, куды прэзідэнтка ідзе на інтэрв'ю, куды не? Можа ў яго дамова з FOX News ужо маецца, раз ён такі ганарысты і пераборлівы? На CNN наўрадці ўжо паклічуць у бліжэйшы час, а нам патрэбны ўсе пляцоўкі.
-
24.09.2025WTF?, дык офісам сустрэча з дыяспарай таксама была ўзгоднена. З улікам меркавання дарадцаў.
У плане мерапрыемстваў.
А канчатковае рашэнне, што рабіць, за абраным прэзідэнтам Ціханоўскай, калі што. І яна абрала сустрэчу з людзьмі.
Не патрэбна з Ціханоўскай рабіць не здольную прымаць рашэнні ц эі быццам бы не ведаючую, што такое інтэрв'ю, якая яго роля. І ці мае сэнс, калі патрэбная сустрэча з Трампам, ісці перад гэтым на CNN.
Гэта палітычнае рашэнне.
Яго мае права прымаць як раз абраны прадстаўнік беларускага народу Ціханоўская. Пасля кансультацыяў з дарадцамі. -
24.09.2025Ціханоўская - абраны прадстаўнік беларускага народу. Яна мае права прымаць рашэнні ад імя беларусаў і прадстаўляць іх, у тым ліку ў міжнародных стасунках.
Дарадцы толькі дарадцы.
Не патрэбна з Ціханоўскай рабіць не здольную прымаць рашэнні ці быццам бы не ведаючую, што такое інтэрв'ю, якая яго роля. І ці мае сэнс, калі патрэбная сустрэча з Трампам, ісці перад гэтым на CNN.
Гэта палітычнае рашэнне. Палітычны выбар.
Яго мае права прымаць як раз абраны прадстаўнік беларускага народу Ціханоўская.
Канчатковае рашэнне - за Ціханоўскай. -
24.09.2025Нейкія актыўныя кампанія ў сеціве паказаць, быццам бы пад ціскам рашэнне прынятае... Спекуляцыі.
Ціханоўская прымала і не такія рашэнні.
А тут патрэбна было прыняць рашэнне, ці патрэбна ісці на інтэрв'ю CNN, калі вельмі патрэбна сустрэча з Трампам ці з некім з яго блізкага кола, з кім не было стасункаў да таго.
Ціханоўская стала прэзідэнтам таму, што здольная на прыняцце рашэнняў і ўчынкі.
І мае адчуванне моманту, да чаго яшчэ і дадаўся вялікі досвед міжнародных стасункаў. -
24.09.2025Сергей, все ждали твоего освобождения и переживали за тебя, а ты вышел и топишь свою жену (которая за тебя рубилась), ты что творишь? Очень не понравилось - хамство, перебивание, подколки. Ты зачем сорвал интервью про Беларусь на миллионную аудиторию? Иди пробей дополнительно интервью на Fox News если знаешь как, но не занимайся саботажем. Начинаешь разочаровывать.
-
24.09.2025сергей тихановский.. а кто это? я за него не голосовал. почему он что-то там диктует моему президенту? даже лукашенковские боярыни знают своё место и в политику не лезут. сергею надо оставить свои замашки недопрезидента и валить дальше крутить бизнес и обеспечивать тылы жене. его фигура в политике уже сыграна и выброшена в историю.
-
24.09.2025Мог бы спакойна даць Святлане паехаць на інтэрв'ю, каб адвакатаваць інтарэсы беларусаў, чым яна і займаецца паспяхова ўсе апошнія гады і дзякуючы чаму ў тым ліку Сяргей зараз на свабодзе. А сам мог застацца з беларусамі. А так – чыстая маніпуляцыя, абсалютна непрыгожая і недарэчная. Паказвае Сяргея з самага горшага боку
-
24.09.2025Тихановский это второй Лукашенко. Бедные беларусы если он когда-то станет президентом.
-
24.09.2025Неуправляемый, Тихановского в 2020м продвигал Николай Статкевич: он предложил Сергею идею зарегистрироваться кандидатом в президенты, чтобы показать, что выборов в стране нет. А когда Ермошина отказала Сергею в регистрации, Николай Статкевич предложил другую идею: пойти регистрироваться жёнам, несколько женщин. Их них зарегистрировали только одну, которую посчитали самой безопасной для режима: Светлану Тихановскую.
-
24.09.20252020 год, и не прогадали
-
24.09.20252020 год, хорошо, но это не отменяет написанного выше. При всем моем желании я не могу «развидеть» параллели между Тихановским и Лукашенко. В интервью Мелкозерову он много раз повторил, что он неуправляемый и никто на него повлиять не может. Мог бы быть ненагинаемым, но это место уже занято.
-
26.09.2025Несгибаемый, параллели очевидные. Вам бы ещё снять розовые очки по поводу Статкевича.
-
24.09.2025Яны дома дамовіцца не маглі, каму даваць ці не даваць інтэрв'ю ? Выглядае, ак хаатычнае дзеянне Ціханоўскага. CNN канешне зашкварная кантора, асабліва зараз, але калі інтэрв'ю было дамолена загаддзя, то зрываць яго ўапошні момант не трэба, асабліва прыкрываючыся турботай пра беларусаў. Карацей, шляпа нейкая.
-
24.09.2025Ё, чаго хвалявацца? Яны ж казалі, што С. Ціханоўскі не мае дачыненьня да Офіса, у яго там жонка працуе. Ён дзейнічае паасобку. Таму ў дадзеным выпадку С. Ціханоўская проста скасавала чарговае інтэрв'ю. Паводзіць сябе, як сапраўдны самастойны і адказны палітык.
-
24.09.2025"Я тебя ни о чём не прошу" пры канцы разарвала - вярнулася Сярожу "Света, не отсвечивай!"
-
24.09.2025Ціханоўскі (м) узурпаваў уладу ў прапанаваным калісьці В. Цапкала камітэце па СМІ і пачаў працу, не разменьваючыся на мясцовыя парталы за рысункамі і без, - адразу з сусветных медыя. Ці тое яшчэ будзе? (сарказм з фэйспалмам)
-
24.09.2025Я ведаю такога юрыста - Зянковіч Юрась
-
24.09.2025Wital, а як жа без Зянковіча? Ён утрох з саваёй жонкай і Шчыгельскім у 2015-м ужо ствараў у ЗША фундацыю, збіраў грошыкі на барацьбу. Цяпер вось Сярожа кажа пара "арганізавацца, сабраць сродкі"
-
24.09.2025И не только политический.
Я за Тихановского не голосовал.
Что он на себя одеяло тянет? Как малолетнее дитё с амбициями. -
24.09.2025У вашай прзыдэнткi нейкi гопнiк маша рукой з тэлефонам перад тварам й крычыць на яе! Яшчэ трошкi пачакаем!
-
24.09.2025Няправільна так выносіць унутраныя рознагалоссі на нібыта суд публікі.
Калі ёсць пытанні (зараз з-за таймінга сустрэч), трэба дамаўляцца напрамую без камер.
Цяжка глядзець на Святлану. Гэта дэманстрацыя недаверу да яе, нежадання дамовіцца і таму жадання вырашыць праз маніпуляцыю.
Прамата і таўстаскурасць Сяргея сыграла дрэнную ролю. Дыпламатыі, нават у простых перамовах са сваімі, яшчэ вучыцца. -
24.09.2025У некаторыя моманты яна плача без слёз :(
Пры гэтым трымаецца, мае вялікую вытрымку. -
24.09.2025З гэтым дзеячам, сапраўды, i прадстаўнiцтва офiса Святланы згубiм з iм...
-
24.09.2025Встречайтесь вы с диаспорой, сколько хотите. Только не вылазьте в заголовки мировых сми, лишь бы на международном уровне не звучите. Давай, Серега, пускай свой зудёж в нужное русло!
-
24.09.2025Добра, што ня ведау пра сустрэчу. Быу заняты и толку ад сустрэчы не бачу.
Сяргей набирае абароты и у хутким часе змениць Франака, а потым Сьвятлану. Пасля гэтага офис можна зачыняць.
Юрыст некали быу - кубинец, але дзе ен цепер ня ведаю. Пра
Зянковича забудзьце - адваявау.
Як я зразумеу бел дыяспару USA молекулы офиса не кранаюць. -
24.09.2025Anatol Starkou, не для этого ли твои Сирожу выпускали?
-
24.09.2025Anatol Starkou, одиночки. Которые в мероприятиях и командных играх не участвуют.
Таких, да, много. Хорошо хоть еще белорусские корни помните и бел новостями интересуетесь.
Но это пока, про наследников такое уже не скажешь. -
24.09.2025в ровде запрещена беларуская раскладка, в телефоне запрещена бел раскладка, а в компе разрешили, но лень вставать и идти до компа.
Не мои выпустили его и не мои посадили. А все что хотел сказать про Сергея сказал тогда здесь, когда он вышел. А менавита: яму б дзецьми займацца своими пасля вызволенная, а не вашай бчб псеудапалитыкай, якая мелачная па сутнасци. Напрыклад можа рэагаваць на клаву беларусау. Копеечные вы зя падрыеты. Мелочные. Таму высоких материй в бел политике не достигли и не дасягнеце. -
24.09.2025Есть бел диаспора USA, тоесть то, вокруг чего собираются белорусы, и есть такие, как вы, ,
Это и последующее может говорить бчб зя провокатор - спрятавшийся за ник, или глупец.
В свое время я был в диаспоре с 2003 по 2009. В моем списке емейл было 300 белорусских граждан, которым мои фотографии их участия в импрэзах дапамагли атрымаць палит убежище в США.
Пока только зя падрыеты шкоднице беларусам, але вам у бел дыяспары ЗША няма. Бо тут вам не здесь. -
24.09.2025Anatol Starkou, что же с 2010-го как обрубилось?
Вы же моложе Позняка, а так рано в старики записались. Держите хвост пистолетом, не раскисайте в борьбе с бчб и кз. -
24.09.2025В свое время я был в диаспоре с 2003 по 2009,
Пазнау Пазьняка. -
24.09.2025Адчуванне двойчае.
Сяргей відавочна спрабуе дадаць новыя метады ў працу з дыяспарай, што цалкам слушна. Мы дагэтуль ня бачылі нічога падобнага ані ад Пазняка, ані ад Пракоп'ева, ані ад Зянковіча, ані ад іншых пазнавальных беларускіх палітыкаў, якія эмігравалі ў ЗША - прынамсі калі тыя нешта і арганізоўвалі, то дастакова не клапаціліся аб адэкватнай медыяпадтрымцы тых мерапрыемстваў.
Між тым варта памятаць, што апроч дыяспары таксама вельмі важна працаваць і з мясцовай аўдыторыяй, якая ёсць выбаршчыкамі, з-за чаго мае непасрэдны уплыв на мясцовых палітыкаў. І ў гэтым сэнсе CNN ёсць вельмі ўплывовым СМІ з вялічэзным ахопам амерыканскай аудыторыі. У Святланы даволі някепская ангельская мова, якую яна безмоўна палепшыла за гады выгнання, што моцна палягчае кантакт з аўдыторыяй. Канешне ж, было б выдатным дамовіцца аб інтэрв'ю таксама з Fox News, і імаверна падобныя спробы каманда Ціханоўскай неаднаразова прадпрымала. Але пакуль што маем што маем. У любым выпадку ігнараваць магчымасць інтэрв'ю на CNN недапушчальна. Калі Сяргей засцерагаецца помсты Трампа, то нагадаю, што Лукашэнка таксама даваў інтэрв'ю для CNN і ніякай помсты за гэта з боку Трампа ён не атрымаў.
Хутчэй за ўсё, каманда Ціханоўскай выдаткавала недастаткова часу для сустрэчы з діяспарай, памылкова абапіраючыся на таймінг сустрэч з палітыкамі, і гэта таксама трэба выпраўляць. -
24.09.2025Янка, ад Пазьняка, дзякуй Богу, мы такога цырку ніколі не пабачым. Пазьняк сур'ёзны чалавек, вопытны палітык.
Ціханоўскі не палітык, палітычнае нішто, яму максімум у стэндапе выступаць, ці ладзіць конкурсы ў сельскім клубе, а не лезці на палітычную трыбуну, без палітычнай праграмы, без палітычнай адукацыі, без разумення палітычных працэсаў, без нацыянальнай самасвядомасці, і проста без элементарнага разумення правіл паводзінаў у грамадстве. -
24.09.2025Цьфу-цьфу-цьфу, у што ён за 29 год эміграцыі канвертаваў уласныя сур'ёзнасць і дасведчанасць?
Між тэм "палітычнае нішто" (як вы нзываеце Ціханоўскага) ў 2020 падняло рэгіёны, здымала шмат ролікаў пра тамтэйшае жыццё (пра яскравы сатырычны ролік са парсючкамі-"чыноўнікамі" і свіннямі-"дэпутатамі" ўзгадваў нават Лукашэнка бо імаверна моцна зачапіла), праводзіла шмат мітынгаў у час, калі ўлада дэманстравала поўную некампетэнтнасць у змаганні супраць пандэміі і вырашэнні іншых сацыяльных праблем. А чым у тый час займаўся "сур'ёзны і дасведчаны палітык" Пазняк? Ён і ягоныя паплечнікі з Вольнай Беларусі засталіся ў замежжы і ў адрозненні ад канца 80х ніякім чынам не здолелі скарыстаць беспрэцэдэнтна масавы народны уздым у 2020.
Так, Ціханоўскі - відавочны бунтар і папуліст. Але менавіта падобныя людзі надхняюць людзей і звяргаюць дыктатуры, калі тыя скасоўваюць усё легальныя шляхі палітычнай канкурэнцыі і дэмакратычнай змены непапулярнай улады. І хоць змагары кшталту Ціханоўскага даволі рэдка дасягаюць заўважнага поспеху ў наступных рэформах, але менавіта яны запускаюць незвартоны дэмакратычны працэс, які і стварае магчымасці для "сур'ёзных і дасведчаных" палітыкаў палепшыць краіну і жыццё ў ёй. -
24.09.2025Янка, Тихановский поднял регионы и начал акцию Беларусь12Стоп, где надо было надеть что-то белое и ровно в 12 часов остановиться, где бы ты ни шёл или не ехал.
Белые ленточки - оттуда. -
24.09.2025Янка, у лідары абіраюць людзей, якія больш разумныя, больш дасведчаныя.
Таму я абіраю лідарам таго, хто разумнейшы і больш палітычна дасведчаны, чым я. Я абіраю Зянона Пазьняка.
А вы абіраеце лідарам, таго, хто больш разумны, чым вы - Сяргея Ціханоўкага. -
24.09.2025[Рэд. выдалена]
-
24.09.2025Танны папулізм блогера, які на стрыме заяўляў, што будзем сябраваць з Расіяй як з іншымі.
-
24.09.2025Местечковый позор какой-то
-
24.09.2025Мне нравится это фото: несчастная Светлана грустно смотрит на своего муженька, прижимая к груди портрет Миколы Статкевича.
Досрочное освобождение С.Тихановского - это самая удачная операция КГБ РБ за всю историю его существования. :-) -
24.09.20250% sugar, Статкевіч прыклаў руку да таго, каб паявіўся кандыдат у кандыдаты на прэзыдэнта Ціханоўскі і кандыдат Яго жонка. Вы што, усё забылі, што ў 2020 годзе было?
-
24.09.20250% sugar, не зауважыу партрэт Станкевича.
Мягкую Яго учынак заставишь задумацца Лу ара дэрартацыю вызвалннных палит вязняу. -
24.09.2025Беларусы - предельно разделенноё общество по таким вопросам как отношение к своей истории, языку, политическому устройству страны и т.д. и т.п. И тут на сцене появляется С.Тихановский, который предлагает разделиться ещё и по самым токсичным вопросам американской политики. Ну что тут скажешь, это не просто талант, это гений!
-
24.09.2025Пасматрэл я эта, стала грустна. Нельзя іх вмесце паказываць, Сірогу і Свету. Пускай каждый із ніх занімаецца сваімі дзеламі атдзельна.
-
24.09.2025але праўда
Надта шмат нейкіх кампрадорскіх сустрэч і пазірвання.
І зусім няма працы ў РБ.
Ніхто "там" не вырашыць тое, што павінна быць "тут" -
24.09.2025Если встреча три раза переносилась и интервью специально было поставлено в это время, значит это сделано специально Вячорко
CNN это не то медиа при Трампе где надо выступать -
24.09.2025., Не, бо калі гэта так, дык вельмі тупа абстаўлена нагода саскоку з інтерв'ю: "ціск мужа"! Кампраметуе дужа. Таму не падобна, каб гэта было зроблена адмыслова Вячоркам, той разумны чалавек, пацьверджана часам, ён знайшоў бы выйсьце.
-
24.09.2025Ані слова не пачулі прысутныя пра крэмль , пра рускі мир , пра лубянку , пра Курапаты , пра генацыд Беларусау́ , пра маскоу́скіх акупантау́ , якія 235 гадоу́ нас нішчаць
-
24.09.2025Zbigniew Brzezinski jr. II, вы там прысутнічалі? Тое, што вы пералічылі ёсць неабходным элементам гістарычнай памяці, каб не паўтарыць памылкі мінулага, але да зменаў вядзе менавіта погляд наперад.
-
25.09.2025Zbigniew Brzezinski jr. II, А тебе мало, что ты про это знаешь? Надо чтобы и Тихановский тебе рассказали? А зачем?
-
24.09.2025Янка, наперадзе пакуль што маячыць саюзнае гасударства. Для тых, хто лічыць, што тэмы "пра крэмль , пра рускі мир , пра лубянку , пра Курапаты , пра генацыд Беларусау́ , пра маскоу́скіх акупантау́ , якія 235 гадоу́ нас нішчаць" гэта ўсё ў мінулым і не трэба гэтыя тэмы зараз падымаць, "бо перашкаджаюць ісці наперад".
-
24.09.2025Света ! Разводись с Серёжей, срочно! Он устроит из оппозиции балаган! Уже устраивает.
-
24.09.202577, вось і саветы за 300 пайшлі.)) Без нас разбяруцца!
Але палітычны кансультант гэтай пары патрэбны - каб выбудаваць сумесную камунікацыю і не рабіць памылак, падобных сённяшняй. Праца з сусветнымі медыя архіважная, і час сустрэч з дыяспарай трэба планаваць лепей. -
24.09.202577, з чаго.
Дакладна Ціханоўская можа падзяляць сям'ю і працу.
Яна за 5 гадоў тое даказала.
І тут было прыняцце рашэння, ці патрэбна ісці спачатку на інтэрв'ю на CNN, калі вельмі патрэбная сустрэча з Трампам.
Ціханоўская прыняла рашэнне.
І такіх рашэнняў яна прымала за час сваёй працы абраным прэзідэнтам шмат. Калі роўныя дарадцы раяць роўныя рэчы.
Яна здольная адчуваць момант і прымаць рашэнні.
Дзякуючы таму ў тым ліку яна стала кандыдатам у прэзідэнты, а потым і была абрана прэзідэнтам. -
24.09.2025Страна саветаў , пара разбярэцца без ваших палітычных кансультантаў.
-
24.09.2025Страна саветаў , дык у тым і справа, што сустрэча была запланаваная.
І вырашылі на яе прыйсці. У тым ліку дарадцы.
Накладкі ў шчыльным графіку здараюцца заўсёды.
І канчатковае рашэнне што абраць заўсёды - за Ціханоўскай. Бо яна - абраны прадстаўнік беларускага народу.
А вось наконт такой ужо неабходнасці ісці на інтэрв'ю на CNN зараз, з улікам асобы Трампа, яго ўплыву на вызваленне вязняў, магчымасцяў уплываць на палітыку датычна нашай краіны - гэта палітычнае рашэнне.
Яна абмяркоўвала гэта з дарадцамі. І хутчэй за ўсё гэта вельмі спрэчнае пытанне было. Відавочна, што шмат абмяркоўвалі і да таго. А на відэа трапіў толькі фінал, які адбыўся ў выніку на сустрэчы з дыяспарай.
Ціханоўскай беларускі народ даў паўнамоцтвы на прыняцце палітычных рашэнняў. -
24.09.2025беларусы абралі сваім прадстаўніком Ціханоўскую, не абралі, бо новыя выбары мелі быць без яе, і агулам, выбараў няма з 1996 года ўключна. Сканчайце з жыццём у віртуальнай рэальнасці і вяртайцеся ў сапраўдную.
-
24.09.2025Любовь к Трампу объединила таких ярких индивидуумов как С.Тихановский, З.Позняк, В.В.Путин и А.Г.Лукашенко. Ну вот что он - не заслужил Нобелевскую премию мира после этого, а?
-
24.09.2025Человек пять лет провел в ужасающих условиях. Без сомнений это сказывается на психике. Давайте будем полояльнее. Без оскорблений. Судя по всему, нужна помощь психологов и простое разьяснение ситуации в мире, в диаспорах и т.д.
И еще, если претндуете на культурных, вежливых и обвиняете С. Тихоновского в невежестве, так хотя бы перестаньте обращаться "Света", "Сделай так-то и так-то...." Не забудьте, что в 2020-м большинство проголосовало за Светлану Георгиевну. А так же, что с ней общаются мировые лидеры, которых никак не назовешь недооценивающими собеседника. Впрочем, если не претендуете на звание "культурный человек", то можете продолжать в том же духе. -
24.09.2025А давайте по спокойнее и с уважением,
культурный человек как минимум не допускает глупых грамматических ошибок и фамилии милых сердцу кумиров пишет правильно -
24.09.2025прачечная, расставьте знаки препинания правильно, потом можете представляться филологом. Может человек торопился. К людям надо мяхше, а на жизнь смотреть ширше.
-
24.09.2025Претензии к пунктуация как минимум спорны, даже не буду объяснять. Надо - есть источники знаний. Так что, в отличие от того "культурного", я косвенно выражаю уважение и не быкую
Няхай Сяргей, як першы джэнтльмэн, смажыць катлеты й раздае іх на прыступках штаб-кватэры ААН.