Грамадства44

У цэнтры Мінска ёсць школа са стадыёнам на даху

Пасля рэканструкцыі адкрылася адна з найстарэйшых школ Мінска — СШ №4 на Чырвонаармейскай, 11. Як змяніўся гістарычны будынак, расказваюць Мінск-навіны.

Школе №4 на Чырвонаармейскай у наступным годзе споўніцца 120 гадоў. У 1906 годзе гэта была мінская прыватная мужчынская гімназія, а ў 1918 яе рэарганізавалі ў школу № 4. У будынку на вуліцы Чырвонаармейскай чацвёртая школа размяшчаецца з 1936 года.

У ваенны час будынак моцна пацярпеў, засталіся толькі фасадныя сцены. Але пасля вайны яго аднавілі, захаваўшы гістарычны фасад, на якім засталіся дэкаратыўныя элементы — калонны порцік, карнізы, пілястры, капітэлі. А ўнутры з тых часоў захавалася мармуровая лесвіца з металічнымі парэнчамі.

У гэтым навучальным годзе адна з найстарэйшых школ адкрылася пасля рэканструкцыі. Расказваюць, што пры рэканструкцыі дойліды знайшлі нямецкія металічныя бэлькі, датаваныя 1894 годам. Іх пакінулі. Адна з галоўных змен — цяпер у школе з’явіўся эксплуатаваны дах. Падчас рамонту яго ўзмацнілі дадатковымі канструкцыямі — і цяпер там праводзяць урокі фізкультуры.

— І дазволілі нам займацца. Гэта больш чым каштоўнае набыццё, бо ў нашай школы не было ўласнага стадыёна, — расказала журналістам намесніца дырэктара СШ № 4 Кацярына Шахоцька. — На ўрокі фізкультуры дзеці хадзілі ў парк Горкага. Цяпер ёсць бегавая дарожка, пляцоўка для міні-футбола. З’явіліся вулічныя трэнажоры, займацца на якіх можна нават у непагадзь. Яны знаходзяцца ў арцы прыбудовы, там ёсць і тэнісныя сталы.

Яшчэ ў школе ёсць балконы і рэкрэацыі з вялікімі панарамнымі вокнамі. А ў холе — музычная гасцёўня, у якой стаіць раяль.

Каментары4

  • Пакаленні
    25.09.2025
    Мая бабуля вучылася пасля вайны ў гэтай школе, у наступным годзе мой дзіценак пойдзе ў гэту школу, а я вучылася акурат насупраць на гістарычным факультэце БДУ
  • Проста жыхар
    25.09.2025
    Nemo, гэта малапавярховая прыбудова, а не ўнутраны двор, таму ўсё ж на даху.
  • Я
    25.09.2025
    У актавац зале былі гістарычныя вітражы. Цікава, куды яны падзеліся і чаму цяпер там звычайнае шкло....

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць