Грамадства66

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе

Людміла Няронская перапісала сваю кампанію ў Польшчы на давераную асобу. Да лютага 2023 года Людміла Няронская сумесна валодала кампаніяй у Польшчы — Transexpedition Polska, піша «Бюро».

Кампанія займалася лагістыкай, пастаўкамі звадкаванага вуглевадароднага газу (LPG) і чыгуначнай экспедыцыяй. У 2021 годзе фірма таксама выконвала перавалку сыпучай хіміі для Sibur International GmbH — актыву, шчыльна звязанага з сям’ёй Уладзіміра Пуціна. У фінансавых дакументах Transexpedition Polska пазначае, што яе асноўныя бізнэс-інтарэсы размешчаныя ва «ўсходніх суседзяў» — у Расіі, Беларусі, Украіне.

Transexpedition Polska была заснаваная ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Артурам Зубарыкам (50%) і набліжанай да сям’і Лукашэнкі бізнэсоўкай Людмілай Няронскай (50%). Узначаліла польскі актыў беларускіх бізнэсоўцаў іх суайчынніца Ганна Машэра. Да гэтага прызначэння яна працавала ў беларускай кампаніі Няронскай «Захадтрансэкспедыцыя».

Журналісты высветлілі, што Ганна Машэра не проста супрацоўніца структур Няронскай, а сяброўка сям’і і блізкі чалавек. У яе інстаграм-акаўнце яны знайшлі ўзаемныя падпіскі з самой Людмілай Няронскай, маці Няронскай Клаўдзіяй Мінаковай і дзецьмі пары Няронскіх. Дочкі Няронскай і Машэры разам адпачывалі ў Італіі.

Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка былі разам у папячыцельскім савеце. У 2019 годзе Няронская з жонкай і дзецьмі Віктара Лукашэнкі лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На шляху назад да іх далучыўся і сам Віктар.

Не так даўно «Бюро» расказвала пра тое, што Людміла Няронская пачала сумесны бізнэс з сынам Віктара Лукашэнкі Аляксандрам Лукашэнкам — малодшым.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і ўвядзення санкцый Transexpedition Polska стала мяняць свой профіль дзейнасці, займаючыся не толькі пастаўкамі звадкаванага газу, але і перавозкай інгібітараў, аўтамабіляў, рапсу, збожжавых і іншых тавараў. Паводле інфармацыі «Бюро», кампанія ў 2023 і 2024 гадах пастаўляла ў Расію грузавыя машыны (Mercedes-Benz, Volkswagen, IVECO) з Германіі.

Да ўварвання польскі актыў Людмілы Няронскай прыносіў неблагі прыбытак сваім уладальнікам. За 2021 год фірма атрымала чыстага прыбытку 7 мільёнаў злотых (1,6 млн еўра), у 2022 годзе — каля 5 мільёнаў злотых (1,1 млн еўра). Але апошнія два гада — 2023‑ці і 2024‑ты — кампанія стабільна ідзе ў мінус па выніках года.

Продаж расійскай дачкі

З-за санкцый Transexpedition Polska давялося пазбавіцца ад долі ў расійскай кампаніі. З 2021 года яна валодала 99,9% долі ў фірме «Грузавая служба», зарэгістраванай у Смаленску. Але пасля пачатку ўварвання польская кампанія прадала яе Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку, то бок уласным уладальнікам. Кошт угоды — 20,9 мільёна злотых, або 4,4 мільёна еўра.

 27 студзеня 2023 года, за некалькі дзён да гэтай угоды ў польскай кампаніі, пазачарговы сход акцыянераў вырашыў выплаціць 8,2 мільёна злотых (1,7 мільёна еўра) дывідэндаў Няронскай і Зубарыку з прыбытку за 2019 — 2021 гады.

 Ужо 2 лютага 2023 года дырэктарка Transexpedition Polska Ганна Машэра стала адзінай уладальніцай кампаніі. Дамоўленасці з былымі ўладальнікамі былі такія: спачатку яны заплацяць за купленую імі расійскую дачку, а потым атрымаюць дывідэнды ад польскай кампаніі.

Але мяркуючы па справаздачах Transexpedition Polska на 2024 год, у Зубарыка і Няронскай заставаўся доўг за расійскую кампанію ў памеры 7,98 мільёна злотых (1,8 мільёна еўра).

Па выніку ў 2024 годзе адбыўся ўзаемазалік. Польская кампанія залічыла частку доўгу за продаж былой расійскай дачкі ў кошт дывідэндаў, якія павінна Зубарыку і Няронскай.

Кампанія залічыла 5 мільёнаў злотых доўгу за расійскую кампанію за такую ж частку дывідэнднага доўгу і спісала 2 мільёны злотых сабе на страту. І засталася вінная яшчэ 2,98 мільёна злотых дывідэндаў Зубарыку і Няронскай.

Пры гэтым нягледзячы на продаж кампаніі, Transexpedition Polska дагэтуль застаецца як «партнёр» на сайце групы кампаній «Сыравінныя рэсурсы-бел», якая належыць Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку.

Цяперашняя ж уладальніца Transexpedition Polska Ганна Машэра працягвае развіваць бізнэс у Польшчы. У чэрвені 2025 года яна зарэгістравала новую фірму ў Беластоку — Krafttrade. Кампанія плануе займацца экспедыцыяй, лагістыкай і неспецыялізаваным гуртовым гандлем.

Каментары6

  • даведка
    26.09.2025
    Сколь у них польских фур застряло на нашем участке белорусско-польской границы?
  • !
    26.09.2025
    Лука-зумеры выбирают ЕС.
  • Злые языки
    26.09.2025
    Многие беларуско-российские олигархи так сделали со своими европейскими компаниями, перестраховались из-за возможных санкций и других косвенных проблем.
    Тот же известный Василий Сметанин, грузоперевозки (Дженти спедишн), свои польские конторы, в т.ч. белостокские и австрийскую переоформил на других лиц.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў9

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў9

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць