Культура

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

Пастаноўку «Сёстры Грым» у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, якая не адбылася 13 верасня, афіцыйна адмянілі «па тэхнічных прычынах». Аднак на самай справе прэм’еру забаранілі, і цяпер з’явілася пацвярджэнне, што спектакль больш ніколі не выйдзе на сцэну, піша «Люстэрка». 

Афіша спектакля. Фота: puppet-minsk.by

13 верасня ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек не адбылася прэм'ера спектакля Яўгена Карнягі «Сёстры Грым». Калектыў быў вымушаны напісаць у сацсетках, што адмена нібыта адбылася «па тэхнічных прычынах». Але цяпер з'явіўся доказ, што спектакль не адбудзецца.

З сайта тэатра папросту выдалілі старонку пра пастаноўку «Сёстры Грым» (цяпер яна не адкрываецца). У раздзеле «Спектаклі для дарослых» яе няма.

Калі б існавала хоць бы мінімальная магчымасць таго, што гэты праект рэжысёра Яўгена Карняга з'явіцца на сцэне, яе б пакінулі, каб затым зрабіць спасылку на яе ў «Афішы». Так што «Сёстры Грым» больш ніколі не будуць паказаны.

Перад прэм'ерай, вечарам 12 верасня, у тэатры прайшоў традыцыйны перадпаказ, на якім прысутнічала камісія Міністэрства культуры. Менавіта яна ажыццяўляе папярэднюю цэнзуру ўсіх пастановак. Камісія прыняла рашэнне не дапускаць спектакль да паказу. Па якой менавіта прычыне, невядома. Але адразу пасля гэтага рашэння тэатр быў вымушаны адмяніць прэм'еру — да першага паказу заставалася менш за суткі.

Пра што мог быць спектакль?

Яшчэ ў 2015 годзе рэжысёр Яўген Карняг паставіў у гэтым жа калектыве спектакль «Інтэрв'ю з ведзьмамі», заснаваны на казках братоў Грым. Ён ішоў да 2023 года, пакуль з тэатра не была звольнена адна з актрыс, што там іграла. Цяпер Карняг вырашыў паставіць на гэтым матэрыяле падобны, але ўсё ж крыху іншы спектакль.

Апісанне забароненага спектакля «Сёстры Грым» у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Скрыншот з сайта puppet-minsk.by

«Спектакль «Сёстры Грым» уцягвае гледачоў у таямнічы свет, дзе пачынаеш глядзець казку, якая раптам аказваецца падрабязным даследаваннем жаночай душы. Сярод ценяў мінулага з'яўляюцца тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры ведзьмы. У кожнай — свая гісторыя. І кожная гатовая ёй падзяліцца. Рэальнасць пераплятаецца з фантазіямі. У яркіх, эмацыйных маналогах гераінь адчуваюцца не толькі сіла і абаянне, але і глыбокі боль. Гэтыя жанчыны не шукаюць апраўданняў — яны проста хочуць расказаць, як чакалі кахання, але яно так і не прыйшло… «Сёстры Грым» — гэта разважанне пра тое, што значыць быць жанчынай, пра тое, што такое ўнутранае святло і любоў», — сцвярджалася ў анонсе спектакля.

У дадзены момант Тэатр лялек з'яўляецца самым папулярным беларускім тэатрам. Мінчане скардзяцца, што туды немагчыма трапіць. А сам калектыў абураецца перапродажам білетаў у сеціве па завышаных цэнах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць