Магчымае рашэнне ЗША аб пастаўцы Украіне «Тамагаўкаў» прывядзе да разбурэння пазітыўных тэндэнцый у адносінах, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP
«Гэта [магчымае рашэнне аб пастаўцы «Тамагаўкаў» Кіеву] прывядзе да разбурэння нашых [Расіі і ЗША] адносін. Ва ўсякім разе, пазітыўных тэндэнцый у гэтых адносінах. Так што я кажу тое, што думаю. А як ужо там будзе складацца, залежыць не толькі ад нас», — дадаў ён.
Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Расія адмаўляецца сядаць за стол перамоваў з Украінай, і дадаў, што вашынгтонская адміністрацыя абмяркоўвае магчымасць паставак крылатых ракет «Tomahawk» іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву. Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары