Грамадства7878

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 кастрычніка на нарадзе «па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцця беларуска‑амерыканскіх адносін».

Фота: AP Photo Pavel Bednyakov

У нарадзе ўдзельнічаюць прэм'ер Аляксандр Турчын, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, генпракурор Андрэй Швед, паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў:

«Будзем чакаць іх [амерыканцаў] прапановы глабальныя, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку.

На адной шалі іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой шалі — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя.

Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць шчыра, як калісьці мы з амерыканцамі дамовіліся».

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэслена ліслівіў Трампу. Ён, у прыватнасці, падтрымаў «крокі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (вялікая літара — у версіі прэс-службы Лукашэнкі і БелТА — НН) па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе». Ён таксама заявіў, што Трамп заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру.

Нагадаем, што ў кастрычніку ЗША можа ўпершыню паставіць Украіне ракеты вялікай далёкасці «Тамагаўк». Раней Украіне пастаўляла толькі зброю малой далёкасці, прычым у абмежаваных колькасцях.

«Ніякія «Тамагаўкі» пытання не вырашаць. Гэта эскалюе сітуацыю да ядзернай вайны. Напэўна, гэта лепш за ўсіх разумее Дональд Трамп, які не спяшаецца аддаваць гэтую смертаносную зброю і дазваляць біць углыб Расіі, як на гэта разлічвае Прэзідэнт Зяленскі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе (вялікая літара — у версіі прэс-службы Лукашэнкі і БелТА — НН).

У афіцыйных паведамленнях дзяржСМІ пра нараду ў Лукашэнкі рабіўся акцэнт на тым, што «палітыка на аднаўленне адносін з ЗША безумоўна павінна будзе будавацца выключна ў беларускіх інтарэсах».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь пад ягоным кіраваннем і надалей застанецца ў зоне ўплыву Расіі.

«З улікам намечанага прагрэсу ў кантактах з Вашынгтонам, нам неабходна выпрацаваць далейшы алгарытм беларуска-амерыканскіх адносін на перспектыву. Пры гэтым мы павінны больш выразна вызначыць свае прыярытэты.

Таксама важна правесці, як у нас модна цяпер казаць, чырвоныя лініі, пераход якіх для нас непрымальны. Важна ўлічваць, каб нашыя дзеянні ні ў якім разе не нанеслі шкоды не толькі беларуска-расійскім, але і беларуска-кітайскім адносінам, а таксама нашым абавязацельствам перад іншымі дружалюбнымі краінамі ў рамках удзелу Беларусі ў еўразійскіх інтэграцыйных аб'яднаннях. Гэта святое.

Мы дамовіліся, падпісалі адпаведныя пагадненні. Таму павінны дзейнічаць у гэтых межах», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шкадаванне, што ЗША застаюцца на пазіцыі падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і вяршэнства права ў Беларусі. «Амерыканскай адміністрацыяй, на жаль, па-ранейшаму рэалізуецца палітыка па прасоўванні нейкіх псеўдадэмакратычных каштоўнасцей. Мы гэта таксама бачым. На словах яны быццам ад гэтага адышлі. А на справе — нічога такога».

Патрэбу нармалізацыі адносін з ЗША Аляксандр Лукашэнка абгрунтаваў неабходнасцю зняцця санкцый:

«Варта ўлічваць, што на гэты момант у дачыненні да Беларусі з боку ЗША і іх саюзнікаў, асабліва Еўрапейскага саюза, працягваюць дзейнічаць санкцыі. Так, мы навучыліся жыць пад ціскам гэтых санкцый, працаваць, хоць не без праблем. Але яны існуюць. Яны нам шкодзяць, адцягваюць нас ад вырашэння многіх праблем».

У Беларусі за кратамі застаецца больш за 1300 палітзняволеных, яшчэ тысячы людзей асуджаныя на абмежаванне волі. Некалькі соцень тысяч людзей былі вымушаныя пакінуць Беларусь, ратуючыся ад масавых рэпрэсій. Беларусь застаецца саўдзельніцай захопніцкай вайны Расіі супраць Украіны і знаходзіцца ў стане, фактычна, гібрыднай вайны з чатырма з пяці сваіх краін-суседак. 

Каментары78

  • Абураны
    14.10.2025
    Як жа дастаў сіпаты называць свае скурныя інтарэсы інтарэсамі Беларусі.
  • Rehab
    14.10.2025
    "В конце концов, " перакладаецца як "у рэшце рэшт" або "урэшце". Ніяк не "У выніку".
  • Rehab
    14.10.2025
    "На адной чашы шаляў" - "шаля" гэта сама "чаша". Таму "на адной шалі вагі", альбо проста "на адной шалі".

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць