Каментары да артыкула

У першай палове наступнага тыдня будуць замаразкі, а ў другой пацяплее

  • Жвір
    19.10.2025
    А на Пцічы сёньня быў цудоўны дзень! Сонечна, ніводнай хмаркі, бяз ветра, неба чыстае. І пад усім пад гэтым - прыгажуны клёны, модніцы бярозкі, галантныя ліпы, прадстаўнічыя дубы, гаманлівыя асіны, задуменныя вольхі й розная тапалёва-рабінавпя інтэлігенцыя. Цяпер іх час, чароўны час, выяўленча-мастацкія сцэны восені.
    Асабліва ўразіла балота, неверагодная палітра фарбаў, гэта трэба бачыць, словы тут будуць бяссільныя.
    Ну, і вадаём, канечне ж, куды ж безь яго, шаптуна-экстрасэнса. Ён усадзіў мяне на старое бервяно, якое некалі вышпурнуў на бераг, і ледзь не загнаў у сон... Было +7, а цяпер 0, але ад заўтра начная тэмпература падцягнецца да дзённай і, што праўда, будзе хмарна й з дажджамі...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць