Дакладна бачна па абласцях, што рэгіёны больш залежныя ад Масквы, меньш пацярпелі на палітычны праслед. Акрамя Мінскай вобласці мабыць, таму што Мінск не дадалі. Да і зараз падтрымка РФ там большая, а свядомасці амаль няма.
Хітры дзік
25.10.2025
Мапу нельга было зрабіць?
Рэдактар
25.10.2025
Хітры дзік, можна, але колькі б часу гэта заняло? За той час аўтар больш інфармацыі па іншых тэмах. Мы мусім рацыянальна размяркоўваць свае рэсурсы, у нас не сто чалавек працуе ў выданні.
Беларус
25.10.2025
З пакон вякоў - Вольнае Глыбокае.І сцяг наш там нарадзіўся.Дарэчы да лічбы 50,яшчэ можна дадаць 2
Рэдактар
25.10.2025
Беларус, а хто тыя два дадатковыя? Напішыце нам тут у каментах, або на [email protected], або ў ТГ @nn_editor, каб мы сабралі пра іх інфармацыю.
.
25.10.2025
Для такіх даных вельмі карысная інфаграфіка.
Працэнт рэпрасаваных адносна агульнага насельніцтва будзе недакладным, бо самі лічбы насельніцтва фальсіфікаваныя Белстатам з 2020-га. І з-за таго, што фальсіфікаваныя ў розных рэгіёнах па-рознаму, то і памылка ў працэнтах будзе розная. Але тут нічога не зробіш, іншых даных няма.
Не зусім ясныя прычыны розных працэнтаў у розных рэгіёнах. Калі з Мінскам ясна, то чаму, напрыклад, брэсцкія лічбы адчувальна больш за гародзенскія? У якой меры тут уплыў "празаходніх" поглядаў насельніцтва, ў якой спецыфіка тэрору мясцовых улад?
Рэдактар
25.10.2025
., лічбы Берасця вышэйшыя, бо там акцыі пратэсту былі больш рашучымі. У Берасці і Пінску былі сутычкі з сілавікамі.
.
25.10.2025
Былі, і ў гэтага ёсць свае прычыны, якія цікавыя і важныя. У іншых н.п. вобласці ўзровень рэпрэсій таксама вышэй за суседнюю Гродзенскую вобласць, хаця яны таксама "заходнікі", каля мяжы.
І каб асобна не пісаць пра мапу: жаль, што беларускія СМІ з-за недахопу рэсурсаў амаль згубілі сакральныя веды інфаграфікі. Калі прычынай, напрыклад, нейкі аналаг палачнай сістэмы, так, мабыць, неяк дадаткова заахвочваць журналістаў за больш падрабязныя даследаванні з багатай ілюстрацыяй.
Поцык
25.10.2025
Приятно удивлён гомельскими. Я думал, там такие же москальнутые как в Витебской или Могилевской
даведка
25.10.2025
Больше всего там, где областные управления, городские, межрайонные отделы КГБ.
Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс
Працэнт рэпрасаваных адносна агульнага насельніцтва будзе недакладным, бо самі лічбы насельніцтва фальсіфікаваныя Белстатам з 2020-га. І з-за таго, што фальсіфікаваныя ў розных рэгіёнах па-рознаму, то і памылка ў працэнтах будзе розная. Але тут нічога не зробіш, іншых даных няма.
Не зусім ясныя прычыны розных працэнтаў у розных рэгіёнах. Калі з Мінскам ясна, то чаму, напрыклад, брэсцкія лічбы адчувальна больш за гародзенскія? У якой меры тут уплыў "празаходніх" поглядаў насельніцтва, ў якой спецыфіка тэрору мясцовых улад?
І каб асобна не пісаць пра мапу: жаль, што беларускія СМІ з-за недахопу рэсурсаў амаль згубілі сакральныя веды інфаграфікі.
Калі прычынай, напрыклад, нейкі аналаг палачнай сістэмы, так, мабыць, неяк дадаткова заахвочваць журналістаў за больш падрабязныя даследаванні з багатай ілюстрацыяй.