Грамадства1111

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі

Літва закрыла мяжу з Беларуссю з-за масавага прылёту метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Толькі 26 кастрычніка літоўскія радары зафіксавалі 66 такіх аб'ектаў. Зноў часова давялося закрыць Віленскі аэрапорт. Раней аналагічныя прылёты фіксавала Польшча. Пра тое, што стаіць за палётамі паветраных шароў, MOST пагаварыў з былым кантрабандыстам Георгіем і былым беларускім памежнікам Віталём (імёны зменены).

Здымак носіць ілюстратыўны характар. Скрыншот з відэа Дзяржпагранкамітэта Беларусі

Да нядаўняга часу метэазонды выкарыстоўваліся выключна для збору даных пра надвор’е. Напоўненыя газам — часцей за ўсё геліем або вадародам — яны падымаліся ў атмасферу, нясучы на борце лёгкія датчыкі вагой усяго некалькі сотняў грамаў. Здаралася, што такія зонды перасякалі межы, але гэта адбывалася выпадкова, з-за змененага кірунку ветру. Таму такія выпадкі не прыводзілі да міжнародных скандалаў.

З канца 2023 года сталі з'яўляцца паведамленні пра выкарыстанне метэазондаў для кантрабанды цыгарэт у Літву і Польшчу. Лічыцца, што такі спосаб стаў папулярным пасля таго, як абедзве краіны ўзмацнілі кантроль на наземнай мяжы з развіццём міграцыйнага крызісу. Моцны вецер часта адносіць шары далёка ад месцаў меркаванай пасадкі, але кантрабандысты забяспечваюць іх GPS-датчыкамі.

Паводле іншай версіі, такія шары — новы фармат гібрыднай атакі, арганізаваны рэжымам Лукашэнкі або, прынамсі, з яго згоды.

Кантрабандыст: «З аднаго пункта можна запусціць дзесяць шароў»

Георгій займаўся кантрабандай цыгарэт на беларуска-польскім кірунку каля 10 гадоў.

Георгій лічыць, што выкарыстоўваць зонды кантрабандысты пачалі з-за жорсткага кантролю на сухапутнай мяжы.

— Больш за год іх запускаюць. На адзін шар трэба прыкладна тры балоны газу. Яго надзімаюць, потым робяць невялікую дзірку іголкай і запускаюць за 15—20 кіламетраў ад мяжы. Ён набірае вышыню. Унутры ўсталяваны трэкер з GPS-датчыкам для чалавека на іншым баку. З аднаго пункта можна запусціць дзесяць шароў, і ўсе яны прызямляцца ў розных месцах. Яны некіраваныя, таму падаюць дзе заўгодна. Часам вецер мяняецца, і яны вяртаюцца ў Беларусь, — расказвае Георгій.

«Страты вялікія, але зарабіць можна»

Па словах былога кантрабандыста, для кантрабанды выкарыстоўвалі і дроны, але зараз на беларускай мяжы з імі знаходзіцца стала занадта небяспечна. З метэазондамі кантрабандыстаў у Беларусі, праўда, таксама затрымлівалі.

Георгій кажа, што адзін шар можа падняць у неба 1,5—2 тыс. пачак цыгарэт — гэта не менш за 40—50 кілаграмаў. Напрыклад, зонд з такой колькасцю цыгарэт знайшлі ў верасні ў Беластоку, каля гіпермаркета Auchan.

— Сабекошт метэазонда для кантрабандыста — прыкладна 350 долараў. Палёт залежыць ад кірунку ветру. Шары падымаюцца вельмі высока — бывае, да 10 тысяч метраў, а потым пачынаюць зніжацца. Страты вялікія, але нават з імі ўсё роўна можна зарабіць, — кажа Георгій.

Купіць метэазонд можна праз інтэрнэт. MOST удалося знайсці адну з такіх аб'яў на сайце Avito, ён выстаўлены за 2 тысячы расійскіх рублёў (ці каля 25 долараў). Прадавец знаходзіцца ў Гродне.

«Метэазондаў стане яшчэ больш»

Калі кантрабандысты трапляюцца, то, як правіла, на польскім і літоўскім баку, калі шукаюць і забіраюць груз на месцы падзення.

У Літве не выключаюць, што за запускам метэазондаў могуць стаяць прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў.

Георгій не верыць у версію, што рэжым Лукашэнкі адмыслова запускае метэазонды ў суседнія краіны, каб пасеяць паніку. Хоць лічыць, што некаторыя беларускія службы могуць быць зацікаўлены ў гэтай схеме — дзеля заробку.

— Хутка пачнуцца вятры і зіма, метэазондаў стане яшчэ больш. Працаваць з імі складана, але сітуацыя зараз такая. Пакуль не будзе наладжана супрацоўніцтва паміж беларускімі ведамствамі і ЕС, праблема застанецца нявырашанай, — рэзюмуе Георгій.

Памежнік: «Не падобна на радавых кантрабасаў»

Віталь шмат гадоў аддаў пагранслужбе, але звольніўся пасля падзей 2020 года. Зараз ён знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Віталь, наадварот, не выключае, што масавыя прылёты зондаў — гэта новая схема ціску.

— Вельмі ж вялікія рызыкі тупа страціць тавар, не так шмат кантрабасаў (кантрабандыстаў. — Заўв. MOST) могуць сабе такое дазволіць, — лічыць ён. — Давайце палічым маржу, колькі яны заробяць з 2000 пачак. У Польшчы пачка цыгарэт каштуе 4 еўра. То-бок вельмі груба яны маюць па 2 еўра з пачкі. Разам 4000 еўра. Мінус выдаткі — хай будзе 3000 еўра. Чысты прыбытак — 800—1000 еўра з аднаго зонда. Пры магчымасці страціць 2200. Хня нейкая.

Ён адзначае, што рызыкі не даставіць тавар тым вышэйшыя, чым мацнейшая ўвага літоўскага боку.

— Калі літоўцы закрываюць аэрапорт, значыць, яны ведаюць, што зонды ляцяць. Значыць, памежнікі на вушах. Значыць, кантрабасы сядзяць пад плінтусам. Дык навошта так рызыкаваць?

«Рэжыму гэтае сяброўства зараз як паветра патрэбна»

Да таго ж былы памежнік звяртае ўвагу на вельмі вялікі аб'ём перакідання.

— 60 метэазондаў — гэта ўжо ніяк не падобна на радавых кантрабасаў. Яны працуюць ціха, не ў іх інтарэсах так звяртаць на сябе ўвагу.

Віталій лічыць больш верагодным, што так рэжым Лукашэнкі спрабуе націснуць на Літву для арганізацыі перамоў.

— Рэжым наглядна дэманструе: глядзіце, мы можам з ім (новым спосабам кантрабанды. — Заўв. MOST) змагацца, давайце сябраваць як раней. Ім гэтае сяброўства зараз як паветра патрэбна.

Каментары11

  • %
    27.10.2025
    Канешне гэта не нейкія там кантрабандысты. Сапраўды х...ня поўная. Усе гэта робіцца спланавана. І зараз іх (баленікаў) можа стаць яшчэ болей, і НАПЭЎНА стане болей
  • ВАся
    27.10.2025
    С интересом прочел два мнения. И думаю, что это бывший (????) контрабандист ездит на Лексусе или на Тесла, а этот бывший пограничник - на старом Опеле или Фольксвагене.
  • Пытанне
    27.10.2025
    Калі зонды запускае не Лукашэнка, а сапраўдныя кантрабандысты, то тым больш пытанне да літоўскіх дзеячоў: якім чынам закрыццё пасажыраперавозак можа спыніць палёты кантрабандысцкіх зондаў?
    Калі падкрэсліваецца, што схема з зондамі як раз і стала папулярнай "пасля таго, як абедзве краіны ўзмацнілі кантроль на наземнай мяжы".

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»2

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»58

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць