Вайна77

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»

Але рашэнне можа змяніцца.

Фота: National Air and Space Museum

Прэзідэнт ЗША пакуль не мае намеру даваць ракеты «Тамагаўк» Украіне, заявіў ён журналістам, адказваючы на пытанні на борце прэзідэнцкага самалёта.

«Не. Гэта можа змяніцца, я магу змяніць [рашэнне], але на дадзены момант — не», — сказаў ён.

Ён дадаў, што няма ніякай апошняй кроплі, якая б паказала, што Уладзімір Пуцін не хоча завяршаць вайну: «Яны ваююць, і ваююць паміж сабой. Гэта была цяжкая вайна для Пуціна. Ён страціў шмат салдат. Можа быць, мільён. Гэта шмат салдат. І гэта было цяжка для Украіны. Цяжка было і тым, і другім. Часам трэба проста дазволіць, каб усё дайшло да канца».

На мінулым тыдні Пентагон ухваліў магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» ва Украіну, але сцвярджалася, што рашэнне за Трампам.

Каментары7

  • Жвір
    03.11.2025
    «Часам трэба проста дазволіць, каб усё дайшло да канца». За 24 гадзіны ? 100 дзён ? Што ты там яшчэ абяцаў, Рудая Апошняя Кропля ?
  • ПК
    03.11.2025
    Как он уже всех задолбал старый рыжий клоун
  • Ну-ну
    03.11.2025
    Мяне вось што зьдзіўляе: раніца (а ў Беларусі – абед ужо), пачатак рабочага тыдня, а мянты, ОАЦ і г.д. не накідалі масава дызлайкаў і не напісалі процьму камэнтаў у славу Ляпідарна Геніяльнага НАЙЛЕПШАГА ПРЭЗЫДЭНТА. Дзіўна. Недапрацоўваюць...

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць