Здарэнні11

Больш за 400 тысяч рублёў мінчанка забрала ў падманутых грамадзян і адвезла ў Расію

На лінію «102» звярнулася 52‑гадовая мінчанка, якой па тэлефоне паведамілі пра замену дамафона ў пад’ездзе і папрасілі назваць пашпартныя даныя для атрымання новых ключоў.

Затым паступіў другі званок ад нібыта праваахоўніка, які паведаміў: ад імя жанчыны праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб захаваць зберажэнні, іх трэба перадаць кур’еру для дэкларавання, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мінчанка паверыла і перадала жанчыне больш за 110 000 рублёў у эквіваленце.

Работнікі Савецкага РУУС затрымалі кур’ера — 41‑гадовую жыхарку сталіцы. Раней жанчына сама стала ахвярай махляроў паводле той жа схемы і пад пагрозай крымінальнага пераследу пагадзілася ўдзельнічаць у спецааперацыі ва ўзяццю зламыснікаў.

Вядома, што жанчына забрала грошы ў двух чалавек і адвезла ў Расію больш за 400 000 рублёў у эквіваленце, дзе перадала невядомаму.

Каментары1

  • Мір
    17.11.2025
    Мне таксама (месяц таму) быў аналагічны званок. Дамафон, ключы, пашпартныя даныя ... Нумар быў расейскі, дакладней - Башкартастан :)
    Ніякіх даных я нікому і ніколі не называю. Дзіўна чуць, што у Мінску яшчэ жывуць такія 52-гадовыя ...

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць