Свет

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Лідара апазіцыйнай партыі «Народны Фронт Азербайджана» Алі Керымлі арыштавалі на два з паловай месяцы па абвінавачанні ў падрыхтоўцы да гвалтоўнага захопу ўлады. Яму пагражае тэрмін ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Фота: Thomas Koehler / Photothek via Getty Images

Сабаільскі раённы суд Баку ў панядзелак, 1 снежня, арыштаваў на два месяцы і 15 дзён старшыню нацыянал-дэмакратычнай партыі «Народны Фронт Азербайджана» (ПНФА) Алі Керымлі і члена кіраўніцтва ПНФА Мамеда Ібрагіма. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў змове з мэтай гвалтоўнага захопу ўлады. Палітыкам пагражае тэрмін ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення, піша Deutsche Welle.

Керымлі быў затрыманы 29 лістапада. Паводле даных дзяржаўных СМІ Азербайджана, падчас вобшуку ў апазіцыянера былі знойдзены нейкія лісты за аўтарствам Раміза Мехціева, былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. У кастрычніку суд пастанавіў адправіць 87‑гадовага Мехціева пад хатні арышт на чатыры месяцы па шэрагу абвінавачанняў, уключаючы спробы дзяржаўнага перавароту і дзяржаўную здраду.

Керымлі адмаўляе сувязь з Мехціевым

Улады Азербайджана абвінавачваюць Керымлі ў атрыманні фінансавання з боку Мехціева. Лідар ПНФА адкідвае выстаўленыя яму абвінавачанні і лічыць іх палітычна матываванымі, паведаміў Reuters адвакат апазіцыйнага палітыка.

Керымлі ўзначаліў партыю «Народны Фронт Азербайджана» ў 2000 годзе, пасля смерці яе папярэдняга лідара, экс-прэзідэнта краіны Абульфаза Эльчыбея. На працягу 20 гадоў Алі Керымлі адмаўлялі ў выдачы замежнага пашпарта. У 2015 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) прызнаў, што такім чынам былі парушаныя правы Керымлі на свабоду перамяшчэння.

Узмацненне палітычных рэпрэсій у Азербайджане

Азербайджанскія праваабаронцы лічаць арышт Алі Керымлі часткай хвалі рэпрэсій і патрабуюць яго вызвалення. Колькасць палітвязняў у краіне, паводле звестак саюза «За свабоду палітвязняў у Азербайджане», у кастрычніку 2025 года дасягнула 392 чалавек — гэта самы вялікі паказчык за ўвесь 22‑гадовы перыяд прэзідэнцтва Ільхама Аліева.

Дзясяткі журналістаў, актывістаў і палітыкаў, якія выступалі з крытыкай азербайджанскіх уладаў, былі вымушаныя пакінуць краіну. У чэрвені суд у Баку вынес абвінаваўчыя прысуды журналістам выдання Abzas Media, якое апублікавала расследаванне аб бізнэсе Ільхама Аліева, а таксама рэпарцёру медыёкарпарацыі «Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» (РСЕ/РС). Сем супрацоўнікаў СМІ былі прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрміны ад 7,5 да 9 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы34

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Гераіня таблоідаў апошняга часу Ларыса Доліна знялася ў навагоднім шоу на БТ8

Былую кіраўніцу еўрадыпламатыі Федэрыку Магерыні затрымалі ў Бельгіі за махлярства18

У Беларусі з'явіліся новыя святлафоры5

Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую зброю — «спячыя дроны»5

Жыхар Светлагорска, які знік падчас вяртання з Польшчы, знайшоўся ў гомельскім СІЗА1

Плюшавая гусь, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі

Пуцін сёння сустрэнецца і з Уіткафам, і з зяцем Трампа Кушнерам2

Прэм'ер-міністр Літвы збіраецца сустрэцца з Джонам Коўлам6

Расійскага касманаўта выключылі з экіпажа Crew 12. Ён фатаграфаваў дакументы SpaceX і вынес сакрэтную інфармацыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы34

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць