Сямейную пару з Гомеля адправілі ў калонію за палітыку. Муж ужо быў палітвязнем, але да яго прыйшлі зноў
У Гомельскім абласным судзе 26 лістапада вынеслі прысуд сямейнай пары Станіславу Мачалаву і Святлане Якубовіч паводле ч. 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Станіславу прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, Святлане — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Станіслаў — гомельскі актывіст, які працаваў праграмістам. Гэта не першы палітычны суд над гамельчуком. Першы раз мужчыну затрымалі вясною 2021 года і асудзілі паводле двух палітычных артыкулаў на тры гады калоніі. У снежні 2023 года Станіслаў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але праз год яго зноў затрымалі па новай крымінальнай справе.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары