Грамадства1111

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма

Дарадца Ціханоўскай пракаментаваў інфармацыю пра ахову і магчымы пераезд.

Фота: Riccardo Savi / Getty Images for Concordia Annual Summit

Сёння «Наша Ніва» паведаміла, што Святлане Ціханоўскай у Літве не вярнулі ахову, яна і частка супрацоўнікаў Офіса збіраюцца пераязджаць у Польшчу. Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што рашэнне ўжо прынятае.

У Офісе гэту інфармацыю не пацвярджаюць.

«Мы працягваем працаваць, як раней. Ціханоўская застаецца пад літоўскай аховай, як і раней. Ніякага рашэння пра пераезд няма. На сувязі з Літвой па ўсіх пытаннях бяспекі, калі будуць нейкія змены — паведамім», — пракаментаваў «Нашай Ніве» дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

У Офісе пакуль чакаюць ад Літвы інфармацыю пра новую сістэму аховы. Канчатковае рашэнне будзе прымацца пасля гэтага. Пакуль Офіс працуе, як было запланавана.

Нагадаем, пра тое, што Святлане Ціханоўскай і яе Офісу знізілі ўзровень аховы ў Літве, стала вядома ў кастрычніку. У сувязі з гэтым давялося часова спыніць працу офіса. Канчатковае рашэнне аб узроўні аховы для лідаркі беларускіх дэмсіл было невядомае.

@nashaniva Святлана Ціханоўская пераязджае ў Польшчу. Рэлакуецца і яе Офіс, прынамсі яго частка #тихановская #светланатихановская #беларусь #нашаніва #беларускіцікток ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Каментары11

  • Стыдно и больно, больно и стыдно.
    10.12.2025
    Франак остается!
  • Tut
    10.12.2025
    Ціханоўскай не будуць вяртаць ранейшую ахову і статус. Гэта ж ясна.
    Ці нехта лічыць, што ахову адбіраюць каб потым вярнуць?
  • Вопрос
    10.12.2025
    Стыдно и больно, больно и стыдно., а Серёга?

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць