Свет55

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, як Расія ставіцца да прапановы аб калядным перамір'і.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Мы хочам міру. Мы не хочам перамір'я, каб даць перадышку Украіне і падрыхтавацца да працягу вайны», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, калі ў Кіеве «дамінуе жаданне падмяніць выхад на здзелку імгненнымі нежыццяздольнымі рашэннямі», то Масква «наўрад ці гатовая ў гэтым удзельнічаць».

«Цяпер гаворка ідзе аб тым, ці выходзім мы на, як кажа прэзідэнт Трамп, здзелку ці не выходзім … Калі ва ўкраінцаў прысутнічае і пачынае дамінаваць жаданне падмяніць выхад на здзелку імгненнымі нежыццяздольнымі рашэннямі, то мы наўрад ці гатовы ў гэтым удзельнічаць», — заявіў прадстаўнік Крамля.

«Мы хочам спыніць гэтую вайну, дасягнуць нашых мэт, забяспечыць нашы інтарэсы і гарантаваць мір у Еўропе на будучыню», — сказаў Пяскоў.

Каментары5

  • Спадар
    16.12.2025
    "бабы яшчо нарожают"
  • народзяць, а куды падзецца?
    16.12.2025
    Спадар, ходзяць чуткі, што назва расейскіх аўтамабіляў ВАЗ - гэта скарот ад Владімір Александровіч Зеленскій, каб блізкім утылізаваных акупантаў было крыху прыемней катацца на белых "ладах".
  • Ісус плача
    16.12.2025
    Не каляднае перамір'е, кажа Масква. «Праваслаўная» Расея хоча адзначыць нараджэньне Князя Міру яшчэ большай колькасьцю бомбаў і кровапраліцьця супраць бяззбройных украінцаў у іхніх дамах і школах.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць