Грамадства44

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-2010

15 гадоў таму, 19 снежня 2010 года, у Мінску адбыліся шматтысячныя пратэсты нязгодных з абвешчанымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандр Лукашэнка набраў 79,67%. Андрэю Саннікаву намалявалі 2,43 працэнта і паставілі на другое месца.

Дзясяткі тысяч людзей прайшлі праспектам ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці. Пратэст скончыўся нечуванымі рэпрэсіямі — сотні людзей былі збітыя спецназам і затрыманыя.

Былі затрыманыя шасцёра кандытатаў у прэзідэнты — Дзмітрый Вус, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, а таксама 630 чалавек. На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты.

Пазней Вус, Някляеў, Саннікаў, Статкевіч і 45 удзельнікаў акцыі былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Першая Плошча адбылася ў сакавіку 2006 года, калі людзі пратэставалі супраць вынікаў тагачасных прэзідэнцкіх выбараў і калі на Кастрычніцкай плошчы ўзнік намётавы гарадок, які пратрымаўся пяць дзён і быў жорстка разагнаны.

Каментары4

  • М
    19.12.2025
    Serge, трэ' тады дадаць што ў 1994 г. у першым туры ён таксама не набраў
  • хтосьці
    19.12.2025
    "нязгодных з абвешчанымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў"
    Што за прапагандысцкі штамп, быццам там усё магло быць падлічана, але проста некаторым не спадабаўся вынік?
    Не ведаю, як аўтары гэтай лухты, але я і мае знаёмыя пратэставалі не супраць "вынікаў", а супраць нахабных фальсіфікацыяў на "выбарах". Бо ўжо даўно камісіі нічога не лічылі нават пры нас
  • хтосьці
    19.12.2025
    "Былі затрыманыя шасцёра кандытатаў у прэзідэнты"

    Дарэчы, сёмы кандыдат тады таксама быў затрыманы і мусіў запісваць пакаяльнае відэа для БТ

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць