Каментары да артыкула

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

  • you bet
    26.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    26.12.2025
    «Ну і вось з таго, што я зразумеў, нейкіх эвакуатараў, якія пайшлі яго забіраць, таксама арыштавалі»

    Ды вы што? Гэта ж не магчыма! Лукашысцкая ж выведка толькі і можа, што казкі пра Ніка і Майка распавядаць. Ніякіх агентаў замежных спецслужбаў яны не затрымліваюць – усё гэта выдумкі БТ! І ўвогуле замежныя спецслужбы не вярбуюць агентуру ў Беларусі, яны самыя сумленныя
  • .
    26.12.2025
    Былы сілавік, які пасля выезду з РБ праходзіў паліграф у заходніх спецслужбах, кпіць з людзей і адстойвае гонар лукашысцкай выведкі і прафесійнае светаадчуванне "вакол ворагі".
    Такі ўжо былы?
  • FF
    27.12.2025
    ., і зноў заняліся сваёй улюбёнай справай – маніпуляцыяй. Вам без яе ніяк, відаць. Я ў вас цяпер не толькі з людзей кплю, а яшчэ і былы сілавік, які адстойвае гонар спецслужбаў. Гэта ж як дажыцца да такой фантазіі?
  • цыкада
    27.12.2025
    FF, то есть все-таки не бывший, а действующий. ведь бывших не бывает
  • .
    27.12.2025
    Якія фантазіі? Пра мінулае, звязанае з беларускімі сілавікамі, казалі самі раней. А кпіце зараз відавочна.
    "Ды вы што? Гэта ж не магчыма!" - Гэта што? Блазанскае нібыта дасціпнае. Спецыфічны гумарок.
    Дакладна такое ж паведамленне можна было б знайсці і недзе на канале "сілавікоў"-карнікаў. Перакласці назад на рускую і ўжо не зразумееш, дзе і кім гэта напісана.
  • FF
    28.12.2025
    .,

    А, можа, і цытату знойдзеце, дзе я такое расказваў? Я дакладна памятаю, як пісаў тут, што калісьці насіў пагоны. Але насіць пагоны і быць сілавіком часта не адное і тое ж😉
  • FF
    28.12.2025
    ., а ці даўно сарказм і іронію прыраўналі да кпінаў? Можаце, дарэчы, не перакладаць на расейскую, бо ў беларускамоўных пабліках таксама знойдзеце шмат пастоў падобнага зместу.

    У гэтым каментары я іранізую з людзей і не саромеюся гэтага. Бо ўжо надакучыла пад кожнай навіной пра затрыманне лукашыстамі агентаў замежных выведак бачыць адно што недаверлівы сарказм наконт гэтага. Так, тут лукашыстам «дапамаглі» пацукі ў калектары, белыя джыпы і Нік з Майкам. Аднак гэта не значыць, што яны сапраўдных агентаў не затрымліваюць, а замежныя спецслужбы ў Беларусі іх не маюць.

    Вось польскага ксяндза затрымалі – і ўсе адразу пачалі вінаваціць лукашыстаў у чарговых казках. Але анягож вы думаеце, што АБВ сабе ксяндзоў у Беларусі не навербавала? Ці нядаўнія словы Церцеля пра раскрыццё сеткі шпіёнаў-праслухоўцаў. Анягож вы лічыце, што замежныя спецслужбы ў Беларусі нічога не слухаюць? Грош ім бы была цана.

    Гісторыя гэтага «мастака» з Генштаба паказвае, што і ўкраінцы па Беларусі актыўна працуюць. Ды і самалёт у Мачулішчах не сам выбухнуў.

    Так што, калі лукашысты штосьці расказваюць пра затрыманне замежнай агентуры, гэта не заўсёды (нават далёка не заўсёды) казкі. Гэтая іронія не пра тое, што ў заходніх спецслужбаў рыла ў пуху, не. Яна пра тое, што катлеты трэба адасабляць ад мух. І калі я чую, як лукашысты рапартуюць пра затрыманне чарговага агента, то ніколі не раблю высноваў. Прапагандзе гэтай, вядома, не давяраю, але ў той жа час разумею, што сапраўдных агентаў замежных спецслужбаў яны таксама часта затрымліваюць.
  • .
    28.12.2025
    Акрамя пагонаў казаў і пра ўзаемадзеянне з беларускімі спецслужбамі.

    Вашыя кпіны больш з карыкатурнай пазіцыі, тыпа як на Хартыі. То-бок прымітыўнае вяселле з прымітыўнага "змагарства".
    Трэба мець вялікую пыху, каб лічыць такое гыгыканне вельмі дасціпным, ажно сарказмам.

    Затрыманне ксяндза ў Лепелі - тыповае КДБ-кіно апошніх гадоў. Спецаперацыя з падставай-правакацыяй на камеру.
    Як перад тым японскі і нямецкі "шпіёны".

    Гісторыя гэтага артыкула, калі праўда, цалкам можа быць. Калі неяк выводзіў грошы ў РБ, а ўнутраная бяспека выявіла.
    Пасля Мачулішчаў шмат народу правяралі.
    Ворага не трэба недаацэньваць. А байкі: Нік і Майк, "збіванне" Азаронка і іншыя, што вышэй пералічаны - таксама заслугоўваюць сваёй ацэнкі. Дзе блазаны, там блазаны. І гэта таксама факт.
    НКУС у 1930-ыя і сваіх ворагаў-антысаветчыкаў знаходзіла, і шмат фабрыкавала спраў (што пасля і сама савецкая ўлада прызнавала). Абедзве лініі тэрору ідуць побач.
  • FF
    28.12.2025
    ., а, можа, я тады літоўскі/польскі/нямецкі сілавік, калі паліграф недзе там праходзіў, га? Значная частка беларусаў, якія падаюцца на міжнародную абарону, праходзіць праз допыты замежных спецслужбаў, яны цяпер таксама заходнія сілавікі? Гэта з вашай жа логікай.

    Вы, таварыш, як заўсёды вырываеце ўсё з кантэксту і выстаўляеце ў зручным вам святле. Гэта адзін з найбольш брудных палемічных прыёмаў
  • .
    29.12.2025
    Які ж літоўскі сілавік, калі неаднойчы казалі, што з Беларусі і іншыя падрабязнасці. Уключыў дурня і лічыць іншых за дурняў.

    І аргументуйце чэсна. Каб абвінавачваць "вырываеце з кантэксту", трэба паказаць, які кантэкст, як вырвана. Інакш гэта пустое. Няўжо не разумееце?
    Гэта і ёсць самы папулярны брудны і тупы палемічны прыём - бяздоказна абвінавачваць "у брудным прыёме". Карацей, недзе пачулі і паўтараеце, а сутнасці не разумееце. Пагоны.

    Што наконт блазанства і фабрыкацыі спраў сучаснымі карнікамі, ў працяг традыцый НКУС? Гэта ж сутнасць, а Вы "не бачыце". Калі я маю рацыю, то пагадзіцеся, майце мужнасць. Калі не, працягвайце абараняць іншыя пагоны. А так прапусціць, нібыта не пачуў - слабасць.
  • FF
    29.12.2025
    ., «Які ж літоўскі сілавік»

    Дык гэта ж вашая логіка, шаноўны. Вы самі на пару паведамленняў вышэй назвалі мяне беларускім сілавіком на падставе ўзаемадзеяння з беларускімі спецслужбамі. Дык з вашай логікай я тады і заходні сілавік, бо з нейкімі заходнімі спецслужбамі ўзаемадзейнічаў?

    Ну, гэта вашая ж маніпулятыўная логіка. Не я адзін на гэтым форуме вас лавіў на маніпуляцыях. І ўся гэтая гісторыя з сілавіком чарговы прыклад. Селі ў лужыну, а прызнаць не можаце
  • Chuck Brzezinski
    26.12.2025
    а ведзь харошы парэнь , а сашол з пуці .
    ну ничыво мы іво паправім
  • Барадзед
    28.12.2025
    Chuck Brzezinski , самоуверенность когда-нибудь убьет поправлятелей.
  • 22
    26.12.2025
    Сотрудникам и служащим КГБ тоже приходили подобные сообщения о возможной вербовке. Но это были провокации своих же
  • Ёсік
    26.12.2025
    Спадзяюся, ягонага тату-прапаршчыка пазбавілі вайсковай пенсіі, усіх лукашэнкаўскіх узнагарод.
  • Gorliwy Litwin
    26.12.2025
    «Ідэйна ён быў на баку Расіі, верыў, што Расія перамагае, меркаваў, што [спікер расійскага Мінабароны генерал Ігар] Канашэнкаў усё правільна кажа і яго проста трэба разумець — а мы, дурныя, не разумеем» - і такіх на Белай Русі большасць, ад радыкальнай ступені да памяркоўнай, але ў цэлым - устойлівая руская цывілізацыйная большасць. І ніякія рамантычныя купальлі з русальлямі гэтую сітуацыю не зменяць. Бо гэтак не ўчора склалалася. А фактычна ў 1830-я гады ўсё было перадвызначана, калі Мікалай І разграміў усе грамадскія інстытуты, што засталіся ад Рэчы Паспалітай: Унія, Статут, Універсітэт, кляштары, шляхта і г.д. Ад гэтага часу імперыя пачала гадаваць новую катэгорыя рускіх людзей - беларусаў, і гэта быў і застаецца самы ўдалы з яе праектаў такога тыпу (параўнайце з малдаванамі, армянамі ці якім-н. "карэла-фінамі"). Надзейны заходні фарпост Русі.
  • .
    26.12.2025
    У расказе адзін пераконваў іншых («усё правільна кажа і яго проста трэба разумець — а мы, дурныя, не разумеем»), але трэба ж зрабіць вывад, што такіх нібыта большасць. Калі большасць, так чаго пераконваў?
    Чэрыпікінг (высновы па выключэнню) як ён ёсць.
  • Імя
    26.12.2025
    Gorliwy Litwin, гэта старыя справы, а палітычная нацыя пачала фармавацца пазней, і ў сёння тэхнічна нішто не замінае і ёй таксама паслаць расейцаў лесам.

    Апрача выключна зрусіфікаванасці большасці.
  • Якуб Колас пра свіней
    29.12.2025
    Gorliwy Litwin,
    "На беларускіх жалудох
    Узрасці даў свінням спосаб Бог"

    Дзякуй Богу, гігіных, горлівых літвінаў, дзермантаў ў нас меншасць.
  • Gorliwy Litwin
    27.12.2025
    Імя, мае хіба гіпатэтычнае права, але не бачна ніякіх прыкмет каб гэтая "палітычная нацыя" хацела ім скарыстацца. І каго, якую супольнасць трэба называць "палітычнай нацыяй"? Купку "сьвядомых"? Жменьку "неверагодных"? Удзельнікі пратэстаў - гэта прыкладна паўтара мільёна чалавек, прытым многія з іх, як усё болей высвятляецца, былі за "добрага пуцена". Траціна "пратэстантаў", самая актыўная іх частка - выгнананая з краіны, і з тымі лідарамі якіх ёй падсунулі, моцы і згуртаванасці не дэманструе. Калі паводле ўсіх класічных вызначэнняў, на "палітычную нацыю" найбольш падобныя акурат Красаўцы і бюракратыя, а яны акурат такія паводле каштоўнасцяў як гэты заходнерускі афіцэр. Таму сцвярджэнне "сёння тэхнічна нішто не замінае ... таксама паслаць расейцаў лесам" - абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Замінае літаральна ўсё, а перадусім рэальная спадчынная культура абсалютнай большасці беларусаў - бляклая правінцыйная копія агульнарускай.
  • Імя
    27.12.2025
    Gorliwy Litwin, дык я ж кажу, што праблема ў зрусіфікаванасці, але яна не з'яўляецца іманентнай, непераадольнай. Я змяніўся, значыць могуць і іншыя. Перашкод шмат, але прынцыпова, тэхнічна (як бы квадратны штыфт у круглую дзірку) не замінае нічога.
  • Кринж
    26.12.2025
    Двойная курва)) Заодно,вместе с образом жизни,ему на зоне пора сменить имя с Валера на Валерия,или например Жанетт. )
  • Ганьба канешне
    26.12.2025
    Паскуднiкi лукашыскiя, сракалiзы i расейскiя рабы
  • маніць распавяданне
    26.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Юрась Зянковіч
    27.12.2025
    Ён не рускамірскі -- не нагаворвайце на хлопца. Там усё нашмат больш складана. Я быў зь ім доўга ў адной камеры. Гл.прыватныя паведамленьні.
  • Хмарачос
    27.12.2025
    Юрась Зянковіч, На каком языке размавляли, Юрец?
  • Морфеус
    27.12.2025
    Они ещё не поняли что все там окажутся, он просто первый.
  • ?
    28.12.2025
    Если вся история окажется сказочной, то он чисто технически может быть четверным агентом?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць