Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова
-
30.12.2025Нашая найноўшая гісторыя адразу забываецца як і не было, таму што не існуе анідзе па-за межамі памяці ўдзельнікаў.
Вось таму кожнае пакаленне намацвае сваю Беларусь, як Рабінзон Круза абмацваў сваю выспу, на якой ён раптам ўначы стаў на цвёрды грунт.
Кожнае новае пакаленне нанова "вучыцца плаваць", нанова вучыцца "ездзіць на ровары", нанова захлынаецца і збірае гузакі, нанова шукае свой нацыяналізм. Гэта не стрымаць, але... Чаму так?
Нам няма чаго саромецца.
Няма сумневу, што вернутая з забыцця нашая найноўшая гісторыя дапаможа "сабраць з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя". -
30.12.2025Найперш не галасі! , але ж сцяг кожнае пакаленне не малюе нанова?
Кожнае пакаленне расце з той самай мэтай, як і іншыя: незалежная квітнеючая радзіма. Але шляхі не тыя, таму што час не той, што быў калісь. Кожнае пакаленне правае на іхні лад, яны змагаюцца, як могуць. -
31.12.2025Мэты аднолькавыя, так, кожнае пакаленне не малюе сцяг нанова.
Але маецца балючы нюанс - кожнае пакаленне да сцяга нанова прыходзіць.
Так, прыходзіць да сцяга , нацыяналізму і мовы, але прыходзіць здалёк, нанова.
Зладзеі нам навязваюць, што ўчора анічога і не было, і што заўтра анічога і ня зменіцца. Што ўсё марна і недарэчы, не вартае ўвагі сур'ёзных людзей, пустата.
Нашае бяспамяцтва - зброя нашых ворагаў.
У 20-м годзе адна сталага веку кабета сярод іншых ехала ў нядзелю ў цэнтар. З даверам раскрыла торбачку і кажа: "А я ж і сцяг узяла, глядзіце. Ён трохі ўжо пажаўцеў, але ён сапраўдны, яшчэ той!"
Уяўляеце? "Яшчэ той, сапраўдны". Яна дома дзясяткі гадоў беражэ сцяг, які пашыла ў маладосці і пад каторым Беларусь узяла незалежнасць. Яна магла б пашыць і новы сцяг, зіхатлівы і бліскучы, але яна ідзе да моладзі з яшчэ тым, з сапраўдным.
Скажаце, лірыка? Так, лірыка. Якая супрацьстаіць злу і рухае свет. -
30.12.2025[Рэд. выдалена]
-
30.12.2025Андрэя Пятрова ня ведаў зусім. Але пра "Малады Фронт" і "Зубр", дзе пасьпеў паўдзельнічаць у 2001 годзе, ёсьць што распавесьці ў тыя часы. І гэта будзе зусім не такая прыгожая гісторыя як у Яўгеніі. Адносна "Зубра" і ягоных заснавальнікаў і каардынатараў у першую чаргу.
-
30.12.2025Дзе ён жыў, што ён рабіў? Дзе удзельнічаў? Можа ён закінуў палітыку даўно і забыўся на яе, я яго ніколі не бачыў.
-
30.12.2025Такога не бывае, што гісторыя за шматкроп'ем, калі спадарыня гісторык, піша гісторыю, але толькі шматкроп'е то гэта ганьба якаясь, а не гісторыя, прабачце. Зайшоў прачытаць гісторыю лідара Маладога фронту і Зубра, але пабачыў шматкроп'е. Так я напішу кавалачак яго гісторыі. Пераходзіць на агітацыю "па русску" каб да расейцаў дашло. Вось вынік - ніхто не выйшаў. Атрымалі тое што хацелі. Я так разумею што Зубру, я з Гомеля я ў дзяцінстве бачыў вашу агітацыю. Таксама як агітацыю РНЕ я бачыў. І ад зубра веяла расейшчынай таксама. Так, я экстрасэнс, я адчуваю па плякату, што за ім. Ад выявы Бел Чырвона Белага сьцяга, Рагоні, ідзе годная енергія. Ад зубра расейшчынай ішло. Я гэта ў дзяцінстве адчуваў усё. Ды што за трохкроп'ем? Якая яго гісторыя? Напішыце калі ласка поўную праўду, аўтарка. Дзякую.
-
31.12.2025Ніводнае жыццё не дарэмнае. Але вашая палітычная дзейнасць была хутчэй шкоднай. Той "уздым" каторы адбыўся а потым знік як бурбалка, мог бы навучыць многа чаму, каб пра яго ўжо тады казалі праўду. А вы праз 25 гадоў мяшаеце меладраматычныя ўздыхі і дзіцячую наіўнасць, пры гэтым баючыся расказаць што сапраўды адбывалася, хто быў за каго і супраць каго, чым кіраваўся, адкуль і куды йшлі грошы і хто ўжо тады някепска сумяшчаў ідэалы барацьбы і выжыванне ў дыктатуры.
Калі што, нікога не абвінавачваю асабіста, з улікам таго што ў 20м знайшліся розныя бабарыкі і людзі каторыя ім паверылі. -
31.12.2025Шкада гэтага пакалення. Але ж, барацьба была не з дыктатурай. Барацьба была з самім народам, каб павярнуць яго да годнага цывілізацыйнага выбару, падчас таго як той хацеў харошага цара і паўзці на каленях у Маскву. Відавочна, сілы былі няроўныя, таму і вынік чаканы (не мной, бо я сам зразумеў тое даволі позна).
Калі раптам гэта чытае нехта з маладых: жывіце годна, працуйце на беларушчыну, падтрымлівайце сваіх, але не старайцеся выпярэдзіць гістарычны паравоз. Пагатоў, няма ніякага сэнсу ахвяраваць сабой дзеля рускамірнай большасці. Гэта нават амаральна, таму што вы ў лепшым выпадку пазбавіце гэтых людзей права напоўніцу адчуць наступствы свайго выбару, а ў горшым - проста змарнуеце свае здольнасці і сілы. -
31.12.2025на пратэсты не выйшлі нават актывісты, бо сэнс было выходзіць за Ганчарыка
-
01.01.2026naziralnik,
Тут дело было не в Гончарике, а в том что Лукашенко в начале своей карьеры понял что народ можно просто купить - подачками от разбавителей-растворитеоей, дешевым конфискатом в магазинах, стабильной работой на убыточных предприятиях. И за-беларусы, включая молодых Тихановских, Бабарик и Латушек, довольно хрюкали, ловя крошки упавшие со стола ППРБ.
Так что выборы он в 2001 выиграл бы в любом случае, даже без фальсификаций.
И только намного позже, укрепив режим, Лукавый понял что дешевле делиться только с силовиками, которые будут загонять недовольно мычащее, но безвольное стадо в стойло. -
31.12.2025Аўтарка прызнаецца, што “не была”, “не ўдзельнічала”, “не бачыла” - піша па сутнасці фантастыку ці дзявочыя фантазіі правінцыялкі пра сталічнага прыкметнага хлопца.
Пра чалавека, які па праўдзе зрабіў шмат значнага - і мог бы абысціся без выдуманых лаўраў…
Аднак трызненне ідзе ў народ - цёмны, сляпы, быццам крот… -
31.12.2025Нам няма чаго саромецца. Мы беларусы. Пераадоленьне дзесяцігодзьдзяў савецкага каляніялізму, які спрабаваў зьнішчыць нашу мову, культуру, спадчыну й ідэнтычнасьць, гэта ня тое, што можна адмяніць за адну ноч. Працягвайце барацьбу. Будзьма беларусамі ў вялікім і малым сэнсе, як толькі можам.
-
31.12.2025Гісторыю варта ведаць, шкада, што інфармацыі аб ЗУБРы мала, у свой час гэта быў самы вялікі моладзевы рух.
-
31.12.2025Гэта была спроба перахапіць ініцыятыву ў МФ.
-
31.12.2025Хлусня, хіба толькі ініцыятыву? У нашых краях з'яўленне "пад выбары" такіх рухаў, а потым іх такі самы імклівы зыход у нябыт гэта звычайна канкрэтны запыт і грошы. З больш свежых прыкладаў можна ўспомніць "Гавары праўду"
Беларускія палітыкі вельмі любяць быць "маральнымі лідарамі", разважаць пра каштоўнасці, мову, культуру, гісторыю. Але пакуль не будзе акрэсленнасці ў пытанні хто дае тыя грошы сёння і чые інтарэсы будуць на першым месцы заўтра ў выніку перамогі, гэта ўсё падман а не палітыка.
Таму што было.