Грамадства44

Атэстацыю ў Нацбанку цяпер змогуць прайсці толькі палітычна лаяльныя банкіры, якія не ставяць лайкі, дзе не трэба

Нацбанк вырашыў, што няправільныя лайкі і ўдзел у пратэстах шкодзяць дзелавой рэпутацыі.

Нацбанк падчас правядзення атэстацыі цяпер будзе ўлічваць палітычную лаяльнасць банкіраў. Рэгулятар унёс змены ў інструкцыю аб парадку правядзення ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

Цяпер дзелавой рэпутацыі будуць шкодзіць не толькі прафесійныя моманты. Атэстацыю наўрад ці змогуць прайсці тыя, хто ўдзельнічаў у пратэстах ці нават пісаў нейкія «няправільныя» каментары ў інтэрнэце. Згодна з новай пастановай, дзелавую рэпутацыю дыскрэдытуюць:

  • удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі ці правядзення такіх з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі ці правядзення;

  • удзел у любым відзе дзейнасці, накіраваным на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнай улады і кіравання (уключаючы асабісты ўдзел, пасярэдніцтва альбо супрацоўніцтва шляхам аказання паслуг, рэгістрацыю ў экстрэмісцкіх фарміраваннях, распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозку ў мэтах распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі).

Пад экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі разумеюцца ў тым ліку навіны і тэксты з незалежных СМІ. Гэта значыць, што банкіры цяпер рызыкуюць страціць атэстаты і магчымасць займаць пасады начальнікаў проста за звычайныя рэпосты ці лайкі ў інтэрнэце. Не кажучы ўжо пра любую іншую палітычную актыўнасць.

Каментары4

  • Василь
    07.01.2026
    Отрицательная селекция. Мы это уже проходили в 30-е годы. Результаты мы ярко видим сейчас. Те, кто сомневается - жить в РБ или уезжать - пора бы уже паковать чемоданы, брать детей под мышку и убегать из этого мордора.
  • понятно
    07.01.2026
    Решили развалить финансовую систему, убрав из неё нормальных и умных.
    Они так всё разваливают, где начинают отбирать по лояльности и преданности лукашенко и его семье.
    Ведь преданые и лояльные - неумные, неактивные, пассивные, плохо образованные, приспособленцы и лентяи.
  • Калумб
    08.01.2026
    Ужо 20 год як улічваюць. Не навіна

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць