Каментары да артыкула

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя

  • нетопальто
    17.01.2026
    Шаноўная крама! Цяпер вы прадаеце паскудзтва.
  • Вэлкам у СССР
    17.01.2026
    нетопальто, Я так зразумеў, крымінальная справа "За реабилитацию Нацизма" на ўладальнікаў крамы ў ГУБАЗіКу ўжо ляжыць і выкідваць яе ніхто не збіраецца. Не корны разумее, але так усё і працавала ў краіне Смачнага Пламбіру.
  • Даніна мужнасці паэткі - памяць
    18.01.2026
    нетопальто,

    Паскудства - гэта драўляны аўтамат Калашнікава з алтайскага кедра са стужачкай "За деда". Падказаць дзе ляжыць?
  • не такі, як ёсць
    17.01.2026
    Калі для існавання выдатнай крамы патрэбна часам прадаваць такое гаўно, то не праблема. Усе разумеем. Трымайцеся.
  • Не
    17.01.2026
    не такі, як ёсць, Крама, якая прадае герб з капустай па змаўчанню не можа быць выдатнай. Або Геніюш, або капуста. Калі нельга Геніюш, то лепш закрыцца.
  • Жора
    17.01.2026
    Не, спрэчна. Людзі будавалі той бізнэс колькі, 10-15 год? Маюць процьму іншых файных прадуктаў з беларускай душой, акрамя шара з выявай Геніюш. Закрыюцца - ніша застанецца. Будзе іншая крама, каторая пагодзіцца чырвона-зялёную плесень прадаваць, і ў каторай, магчыма, не будзе беларускай душы. І каму ад гэтага лепей? Уласнікам? Кліентам? Каму?
  • Беларус
    18.01.2026
    Не, У цяперашняй сітуацыі немагчыма, калі хочаш нешта рабіць унутры краіны, не ісці зусім ні на якія кампрамісы. Адзіная альтэрнатыва - не рабіць нічога. Кепская альтэрнатыва.
  • Нейкае абы што
    18.01.2026
    Не, лепш беларускае ўсё пазачыняць, каб адно расейскае было?
    А я лічу наадварот трэба ўсё беларускае прасоўваць і адчыняць.
  • Паскудства
    18.01.2026
    Жора, Ну зразумела: - фашызм, не фашызм - якая розьніца, галоўнае - рублікі ад лукашыстаў атрымаць. А тое што падаткамі аплоцім вайну і акупацыю сваёй жа краіны, ды яшчэ й іх прапаганду разпаўсюдзім - ну дык інакш хтось іншы аплаціў бы...

    Галоўнае калі вайна дойдзе і сюды то не пытайцеся "а нас за что?", бо самі ведаеце "за что".
  • Леон
    18.01.2026
    Жора, кому вы объясняете? Рускому троллю пишущему через гуглтранслейт. Их задача полностью уничтожить Беларусь.
  • Леон
    18.01.2026
    Паскудства, Своими податками мы оплачиваем социальную сферу школы сады поликлинники пенсии дороги. Если этого не делать превратимся мусорную свалку. Нравится или нет другого пути у нас сейчас нет.
  • Нейкае абы што
    18.01.2026
    Паскудства, паскудства гэта ваш каментар. Як чалавека, які адмаўляецца разумець, што адбываецца ў Беларусі, пад якім расейскім ціскам знаходзяцца беларусы. Трэба падтрымліваць усё беларускае. Інакш будзе ўсё расейскае. Змагайцеся з Бондаравымі, якія знішчаюць усё беларускае, а не з беларускімі крамамі, якіх і так у краіне адзінкі.
  • Хмарачос
    18.01.2026
    А почему Гениюш - это реабилитация нацизма?
  • Леон
    18.01.2026
    Хмарачос, Потому что у росиян если не пушкин то нацизм.
  • Даніна мужнасці паэткі - памяць
    18.01.2026
    Хмарачос,

    Неба сягоння цвіло, быццам мак,
    Вясёлкаю фарбаў зямлю малявала,
    можаш вярнуцца дамоў, як жабрак,
    якому капейкі ў жыцці не хапала.
     
    Не запытаем падаркаў ў цябе.
    Не збаімося дзіравай кішэні.
    Грошы, як лісце на зжоўклай вярбе,
    іх не збярэш, не ўтрымаеш у жмені.
     
    Многа тут бачылі розных паноў,
    за нас з табою грашыма багатшых...
    Ты з сэрцам кахаючым рвіся дамоў,
    яго ў нашых сёлах так мала хто бачыў.
     
    Ты волю да чынаў з сабой прынясі,
    розум, і знанні, і яснасць сумлення.
    Няхай жа народу ўсё гэта дасць сын,
    калі ужо маці замоўкла ў цярпенні.
     
    Калі б неба макамі зноў зацвіло,
    і мне захацелася заўтра памерці,
    хачу, каб, як макі, кахала, жыло
    маё у табе беларускае сэрца.

    1958
  • Огось
    18.01.2026
    Так праздники новогодние закончились, кому сейчас нужны елочные игрушки, да еще и такой колхоз
  • рэпрэсіі пасля псіхо3%
    18.01.2026
    Такая прыгожая зіма ў краіне светлага заўтра, што ўсе бескампрамісныя барацьбіты ў белых паліто зліваюцца з агульным пейзажам. З пакупнікоў адказнасці не здымайце, шаноўныя. Чырвоную зелень на прылаўку размясціла зусім не нябачная рука рынку, але менавіта наведнік вырашыць, трэба яму гэтае гаўно ці не. Уласнікам крамы дзякуй за спробу прасоўвання сапраўднай беларускай культуры ў гэты чорны час. Нажаль, не атрымалася. Добра, што на волі.
  • Мы ўсе не розныя
    18.01.2026
    што за сепаратызм пад прыкрыццём?
  • Андрусь
    18.01.2026
    НН, лукашэнкаўская сімволіка - гэта не беларуская тэматыка. Гэтыя чырвона-зялёныя сцягі і гербы нічога супольнага з беларускім не маюць. Навошта вы пра іх пішаце, як пра "новыя ёлачныя шары з беларускай тэматыкай"?
  • Даніна мужнасці паэткі - памяць
    18.01.2026
    https://kamunikat.org/download.php?item=15715-1.epub&hash=db800c668524d5cbd61a2a90e9de6156e77b8c2d&pubref=15715

    ЯГАДЫ
     
    Аднойчы з сінімі вачыма,
    стрункая, як чарот,
    збірала ягады дзяўчына
    то у збанок, то ў рот.

    «Глядзі, збанок будзе няпоўны,
    дзяўчына без турбот.»
    Смяецца: «Ягады ўсё роўна
    аднойчы ў год».
     
    І клала жменькаю пароўні,
    салодкія, як мёд,
    каралі ягадаў цудоўных
    то у збанок, то ў рот.
     
    Аднойчы рожавай вясною
    на яснае чало,
    як трэпет сэрца пад рукою,
    каханне надышло.
     
    «Не йдзі, дачушка, на гулянне
    і стужкі не ўплятай.»
    «Пайду. Адно ў жыцці каханне,
    адзіны май.»
     
    Пяяла моладзь, млеў гармонік
    каханнем давідна.
    Гулялі хлопцы неўгамонна,
    бо маладосць адна.

    1959 (c) Міклашэвіч (Геніюш) Ларыса Антонаўна Паслялагерныя вершы
  • Даніна мужнасці паэткі - памяць
    18.01.2026
    Егіпет? Егіпет!
    Досыць! Алах ўжо губляе пакорных.
    Болей не страшны крывавы капрыз.
    Ля пірамідаў народнага гора
    будучыня ўстае, як сфінкс.
    Пад святлом іскрамётных надзеяў
    рассыпаецца ў попел страх,
    ажывае, ўстае, маладзее
    на зямлі сваіх продкаў фелах.
    Каб не стала зямля пустыняй,
    каб не плакаў фелах ля магіл,
    Праметэі ўстаюць маладыя,
    разліваецца шчодра Ніл.

    1956

    Першы надрукаваны паслялагерны верш, першы пасля 13-ці гадовага перапынку.
    --------------------
    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B0%D1%85

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць