Свет22

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА

У Іране невядомыя хакеры ўзламалі спадарожнікавую трансляцыю дзяржаўных тэлеканалаў. Замест звычайнага эфіру гледачы ўбачылі зварот Рэзы Пехлеві, сына апошняга шаха Ірана. Ён заклікаў іранскіх вайскоўцаў пераходзіць на бок пратэстоўцаў і дамагацца адхілення вярхоўнага лідара краіны Алі Хаменеі.

Запіс узлому апублікаваў у сацсетцы X блогер і публіцыст Хен Мазіг, заснавальнік Tel Aviv Institute. На кадрах — лозунгі на фарсі і рэакцыя людзей за кадрам.

«Я зараз заплачу», — кажа жанчына. Мужчынскі голас, пераключаючы каналы, не хавае здзіўлення: «Нават спартыўны канал… Ваў! Яны ўзламалі ўсе каналы».

У адным з фрагментаў таксама бачныя кадры з прэс-канферэнцыі Фрыдрыха Мерца, на якой ён выказаў падтрымку пратэстоўцам.

Паводле звестак актывістаў, колькасць загінулых у выніку пратэстаў у Іране ўзрасла да 5000 чалавек. 

Каментары2

  • Барадзед
    19.01.2026
    Как то обращение Светланы Тихановской, только по ТВ.
  • Аналитик
    19.01.2026
    Барадзед, совсем нет.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць