Культура

Выйшла кніга з практычнымі рэкамендацыямі для беларусаў-эмігрантаў, якім 45+. Але для маладзейшых таксама

Камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў Андрэй Эзерын дэбютаваў як пісьменнік. Ён выдаў кнігу «Ген мігранта. Пачатак». Як адзначае аўтар, выданне ўяўляе сабой «гібрыд мастацкай прозы і камунікацыйнага кансалтынгу», піша «Будзьма».

«Напісаў кнігу. Не толькі напісаў, выдаў. Шмат гадоў таму я займаўся выдавецкім бізнесам (была такая серыя — «Стары Свет»), пазней прадзюсіраваў выданні. Гэтым разам я — і аўтар тэксту, і аўтар фатаграфій, і прадзюсар. Час такі», — напісаў Андрэй Эзерын на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У кнізе чытач знойдзе «25 кароткіх гісторый, 10 000 слоў аб выкліках, з якімі сутыкаецца чалавек, які адважыўся на пераезд у іншую краіну ў немаладым узросце.

Кожная частка — не проста назіранне, а практычная рэкамендацыя, якая ператварае тэкст у гібрыд мастацкай прозы і камунікацыйнага кансалтынгу. Гэтая кніга — аб тым, што ўзрост можа быць не перашкодай, а перавагай. Што досвед, мудрасць і ўстойлівасць да жыццёвых нягодаў — гэта магутныя рэсурсы для адаптацыі. Што «позна» — гэта ўсяго толькі слова, якое мы можам выкінуць са свайго слоўніка. Мае фатаграфіі, зробленыя ў розных гарадах Еўропы, служаць візуальнай падтрымкай гэтых гісторый», — піша аўтар у анатацыі да выдання.

Кніга мае пазнаку «45+», але, як адзначае аўтар, яе варта чытаць і маладзейшым людзям. Для іх яна стане настаўленнем, якое засцеражэ ад многіх памылак і дазволіць падысці да чарговага жыццёвага рубяжу падрыхтаваным да магчымых выпрабаванняў.

Выданне ўжо даступнае для перадзамовы з адмысловай зніжкай. Пакуль толькі ў Еўразвязе, але Андрэй Эзерын адзначае ў Фэйсбуку, што ўжо працуе над тым, каб кніга была даступная ва ўсіх краінах, дзе ёсць яе патэнцыйныя чытачы.

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць