Грамадства99

Ціханоўская правяла ў Давосе 11 сустрэч

Палітык брала ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Швейцарыі чацверты раз.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, міністаркамі замежных справаў і прамысловасці Канады Анітай Ананд і Мелані Жалі, былым прэм’ерам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, прэм'ерамі Чэхіі і Малдовы Андрэем Бабішам і Аляксандрам Мунцянам, прэзідэнтам Генасамблеі ААН Аналенай Бербак, генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, генеральнай сакратаркай Amnesty International Аньес Каламар, прэзідэнткай і галоўнай інвестыцыйнай дырэктаркай Google Рут Порат,і генеральным дырэктарам PKO Bank Polski Сымонам Мідэрам.

Акрамя таго, беларуская лідарка прыняла ўдзел у шэрагу публічных мерапрыемстваў у межах Сусветнага эканамічнага форуму. У тым ліку — у дыскусіі «Ці здольная Расія ўтрымліваць эканоміку ва ўмовах вайны?», круглым стале IGWEL «Новая эпоха геапалітычнай нявызначанасці», а таксама ў панэлі на тэму «Дэмакратыя ў выгнанні: лідарства ў барацьбе Беларусі за свабоду», паведамляе яе прэс-служба.

Каментары9

  • oxcc
    22.01.2026
    аххах, добра што хоць там і сустрэлася, бо можа у Вільні не хапае часу ці у яго, ці у яе...
  • Дакументы і тэрміны выканання
    22.01.2026
    Ціханоўская правяла ў Давосе 11 сустрэч./
    Чакаем 11 справаздач па выніках 11 сустрэч Ціханоўскай: якія дамоўленасці падпісаныя, якія тэрміны выканання.
  • Аўдытар Аксёнаў
    22.01.2026
    Дакументы і тэрміны выканання, а вы з фундацыі Гюнтэра Адэнаўра ці Фрыдрыха Эйзенхаўра, калі такое пытаецеся?

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць