Свет

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

ЗША блізкія да пагаднення з Украінай па мірным плане, але пакуль не дасягнулі відавочнага поспеху ў прыцягненні расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна да ўдзелу ў працэсе, хаця ён і не адхіліў яго цалкам, каментуе начныя перамовы ў Крамлі з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША выданне Axios.

Графіці з Пуціным і Зяленскім у Лондане. Matthew Chattle/Future Publishing via Getty Images

Па словах крыніц выдання, асноўным пытаннем, якое будзе абмяркоўвацца на трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі, стане тэрытарыяльны кантроль на ўсходзе Украіны.

У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў сёння адбудзецца першае паседжанне трохбаковай рабочай групы па пытаннях бяспекі з удзелам прадстаўнікоў Расіі, Украіны і ЗША, пацвердзілі ў Крамлі.

Уночы дарадца прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў журналістам, што Крэмль настойвае на тэрытарыяльных саступках, пра якія ішла гаворка на жнівеньскай сустрэчы Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы.

«Галоўнае, што ў ходзе гэтых перамоваў нашага прэзідэнта з амерыканцамі было зноў канстатавана, што без вырашэння тэрытарыяльнага пытання па ўзгодненай у Анкорыджы формуле разлічваць на дасягненне доўгатэрміновага ўрэгулявання не варта. Пакуль гэтага няма — Расія працягне паслядоўна дамагацца пастаўленых перад спецыяльнай ваеннай аперацыяй мэт менавіта на полі бою», — сказаў Ушакоў. 

Каментары

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць