Каментары да артыкула

Белгідрамет растлумачыў прычыны смогу, які накрыў Мінск у студзені

  • seem
    24.01.2026
    А гідрамет цяпер і па медыцыне ?
    А 2.4 ад дапушчальнай канцэнтрацыі аксідаў азоту таксама норм?
  • чытач
    24.01.2026
    Пры адсутнасці інверсіі з ростам высаты паветра астужаецца.

    Цеплае паветра над разагрэтай паверняй падымаецца уверх, па перыферыі павінна падцягвацца больш цяжкае халоднае, разагравацца, падымацца угору і г.д. Пры гэтым усе забруджвальнікі паветра выносяцца цыркулюючым паветрам.

    Пры інверсія слой больш лёгкага цёплага паветра на прамежкавай высаце апынаецца заціснутым паміж двума слаямі халоднага - прыземным і высотным.

    Забруджвальнікі у прыземным слоі не могуць пакінуць яго і пачынаюць накаплівацца. Чым дольш трывае тэмпературная інверсія, тым больш небяспечным становіцца гарадскі смог.

    Мне нецікава наколькі рэдкая гэта з'ява. Мне цікавы механізм утварэння заціснутага халодным паветрам цёплага слоя. Я не метэаролаг і не разумею механізма яго утварэння.

    Тэмпературная інверсія назіраецца у гарах. Там халоднае паветра з вяршынь сцякае ў даліну па склонах і атрымоўваецца, што у даліне халадней чым на прамежкавай высаце.

    Высотныя будынкі у гарадох "жоўтага д'ябла" могуць граць ролю коўзанкі для халоднага паветра з высотнага слоя?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць