Грамадства88

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў

Падчас імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні, прысвечанай гадавіне паўстання 1863—1864 гадоў, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што намаганні паўстанцаў адкрылі шлях новым формам супраціву, а традыцыя свабоды назаўжды аддзяліла літоўцаў, палякаў, украінцаў і беларусаў ад Расіі, піша LRT.

Фота: LookByMedia

Наўседа падкрэсліў, што прыклад Украіны паказвае: імкненне да свабоды немагчыма перамагчы.

«Менавіта атрыманая ў спадчыну традыцыя свабоды назаўжды аддзяліла нашы народы — літоўцаў, палякаў, украінцаў, беларусаў — ад Расіі, якая прыкладала ўсе намаганні, але так і не змагла разбурыць гэтую нябачную, але надзвычай трывалую мяжу», — заявіў Наўседа.

Паводле слоў прэзідэнта, імкненне да свабоды суправаджала продкаў ад аднаго паўстання да іншага, дапамагала перажыць новыя хвалі рэпрэсій, прымусовай індактрынацыі і знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле яго слоў, тое ж абавязацельства перад свабодай захоўваецца і па гэты дзень.

«Сёння мы бачым гэта найбольш выразна ў барацьбе Украіны. (…) Прыклад Украіны найбольш ясна паказвае, што сапраўднае, шчырае імкненне да свабоды немагчыма зламаць. Аднойчы вырваўшыся як магутная сіла, яно пакідае незабыўны след у сэрцах і думках людзей. Забойствы, рэпрэсіі і прапагандысцкі ціск толькі яшчэ больш згуртуюць, узмацняюць рашучасць супраціўляцца і набліжаюць перамогу. Як я веру, аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў», — падкрэсліў Наўседа.

Каментары8

  • Найперш.
    25.01.2026
    Так, калі канешне народ Беларусі зноў не выбярэ чарговага прарасейскага кандыдата, як гэта было ў 1994 ці 2020.
  • Таксама недзе тут
    25.01.2026
    Ведаеш, it didn’t last forever, but it lasted. Не трэба забывацца, што, каб гэтую ахову забраць, ім трэба было спачатку яе прызначыць. Я звычайна не адвакат літоўцаў, і толькі выконваючы правілы каментароў НН называю іх тут літоўцамі, але прэтэнзіі, што яны нечага нам мала далі, вось яны проста смешныя. Яны нам не сябры, не саюзнікі і не цэнтр сацыяльнай падтрымкі. Сітуацыйна, магчыма, дзейнічаючы ў сваіх інтарэсах, яны нам дапамагалі; надзеі, што мы яшчэ нечага вартыя і на нешта здольныя, не пакідаюць, але грошай на гэта ўжо ставіць не хочуць. Асабліва гледзячы на тое, як мы і самі офісу грошай асабліва не даём, а толькі крычым пра з’едзеныя гранты на смешныя ў маштабах ураду ў выгнанні сумы і ігнаруем любыя заклікі прэзідэнткі кшталту тых жа забастовак.
  • Ненаўседа
    25.01.2026
    Ну, я таксама веру, што аднойчы демакратычныя сілы перамогуць беларусаў

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць