Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі
За апошнія 10 гадоў у Беларусі скарацілася насельніцтва ўсіх буйных гарадоў (больш за 50 тысяч чалавек), за выключэннем пяці. У тройку антылідараў уваходзяць буйныя прамысловыя цэнтры з прадпрыемствамі-флагманамі рэспубліканскага значэння. У свой час яны былі пунктамі прыцягнення людзей і матэрыяльных рэсурсаў, а цяпер пачалі слабець, піша Thinktanks.pro.

Мацней за ўсіх сярод буйных гарадоў дэградаваў Светлагорск — за дзесяць гадоў ён страціў больш за 10% насельніцтва: у 2015 годзе тут жылі 69 тысяч чалавек, а на пачатак 2025 года засталося 61,8 тысячы чалавек.
Галоўным прадпрыемствам гэтага горада з’яўляецца новы цэлюлозна-кардонны камбінат, які пачаў працаваць у 2018 годзе. Яго ўвод у эксплуатацыю суправаджаўся экалагічнымі праблемамі, жыхары скардзіліся на непрыемны пах. У 2023 годзе дзяржава праз суд спагнала з прадпрыемства больш за 1 мільён даляраў за «шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю».
Некалькі разоў улады аб’яўлялі пра канчатковае вырашэнне праблемы. Аднак 6 студзеня новага 2026 года жыхары горада зноў апублікавалі эмацыйнае відэа, у якім скардзіліся на непрыемны пах. Мала таго, на Светлагорскім ЦКК не раз здараліся надзвычайныя здарэнні. Напрыклад, у чэрвені 2023 года тут адбыўся выбух, у выніку якога загінулі тры чалавекі.
Параўнальныя са Светлагорскам дэмаграфічныя страты, якія склалі 10% насельніцтва, панесла таксама Орша. Цяпер там налічваецца 101,7 тысячы жыхароў.
Цікава, што менавіта гэты горад быў абраны ў 2018 годзе ў якасці ўзорна-паказальнага пілота ў праекце перараджэння буйных беларускіх гарадоў у альтэрнатыўныя Мінску цэнтры прыцягнення працы і капіталу. У праект адраджэння Оршы было інвеставана 1,4 мільярда рублёў.
Орша знаходзіцца паблізу мяжы з Расіяй. У ёй больш-менш паспяхова працуюць прадпрыемствы лёгкай прамысловасці — ільнокамбінат, кансервавы завод і іншыя. Аднак, відаць, яны не вытрымліваюць канкурэнцыі за працоўныя рукі з расійскімі прадпрыемствамі.
На трэцім месцы сярод аўтсайдараў размясціўся Салігорск — горад, дзе здабываюць калійныя ўгнаенні, якія трапілі пад санкцыі.
Раней гэты горад быў лідарам краіны па велічыні заробкаў, якая канкурыравала са стаўкамі мінскіх айцішнікаў. Цяпер жа ў рэйтынгу заробкаў Салігорск зрушыўся на пятае месца.
Разам з падзеннем адноснага ўзроўню заробкаў у Салігорску скарачаецца і колькасць насельніцтва. У пачатку 2016 года ў горадзе жылі 103,8 тысячы жыхароў, а цяпер — толькі 97 тысяч. Гэта значыць, за 10 гадоў насельніцтва горада скарацілася на 6,5%.
Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах?
У якіх беларускіх гарадах жыве больш за 100 тысяч чалавек
Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы
Топ-15 беларускіх гарадоў, якія выміраюць хутчэй за ўсё. Лідар вас моцна здзівіць
Гродна ўжо на трэцім месцы сярод гарадоў Беларусі па колькасці жыхароў РЭЙТЫНГ
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары
... I naradžajucca. I tak było zaŭždy i ŭ adnolkavaj stupieni dlia ŭsich haradoŭ, a tut majem asobnyja anamalii...