Каментары да артыкула

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

  • Вэры сэксі
    09.02.2026
    Хай доктарка займаецца доктарствам - чаго яна лезе ў палітычнае цераспалоссе? Хопіць гэтай гаварыльны ад доктарак, экспэртак і чалінь! Прыйшоў час людзей дзеянняў!
  • Шрэк
    09.02.2026
    Вэры сэксі, ваш нік і несвядомасць навуковых тытулаў усё кажуць. А Лесе навуковых поспехаў і рэспект за цішотку The Hives.
  • Гендар: Огр
    10.02.2026
    Шрэк, вельмі навуковы падыход судзіць пра свядомасць навуковых тытулаў на падставе ніку.
  • Шрэк
    10.02.2026
    Гендар: Огр, не на падставе ніку. Мужык напісаў пра доктара, не разумеючы розніцы паміж дактарамі і лекарамі.
  • )))
    10.02.2026
    Гендар: Огр, У іх так- ці па малюнку на майцы ці па ніку.)
  • Nw
    09.02.2026
    Умница и красавица и уважение и тд и тп, нт но не ей критиковать Дедка. Человек за убеждения гнил в тюрьме пока у нее главный вызов - сексизм лайт в Швеции...
  • Муч
    09.02.2026
    Nw, пагатоў яна ці маніць, ці хутчэй проста не чытала тое, што Дзядок напісаў. Бо яе закід ніяк не адпавядае ягонаму тэксту
  • Мда
    10.02.2026
    Nw, ёсць за што крытыкаваць Дзядка. Як мінімум за тое, што будучы дарослым мужыком, лез да малагодкі, якой было 16. Пры гэтым калі ён сам быў жанаты. Гэта ганебішча. Чаму такое лічыцца нармальным???
  • Filipp
    09.02.2026
    "што мужчыны дагэтуль думаюць, што яны маюць нейкую большую інтэлектуальную перавагу ці фізічны кантроль над жанчынамі. І яшчэ заяўляюць пра гэта гучна і публічна."©
    А што, інтэлектуальная перавага залежыць ад пола? Ці калі гэта перавага на баку мужчыны, ён не мае права яе дэманстраваць?)
  • XX XY
    09.02.2026
    Filipp, відавочна, сучасны фемінізм гэта калі жанчынам лепш і карысна, а не пра роўнасць. Зрэшты, такая феміністка Ксюша даўно пра гэта кажа адкрытым тэкстам.

    Відавочна, што паміж мужчынамі і жанчынамі ёсць розныя розніцы. Калі яны на карысць жанчын - можна казаць, а калі на карыць мужчын дык пачынаецца енк пра ультрапрвых, крайнеправых, мізагінаў, інцэлаў, патрыярхат, мансплейнг і што там яшчэ яны любяць.
  • Мда
    10.02.2026
    XX XY, адкажыце, калі ласка на пытанне, а вы знаёмыя з тым, хто такія інцэлы? Вы ў курсе, што такія людзі рэальна існуюць? Можа гуглом скарыстаецеся перад тым, каб нацягваць саву на глобус і прыпісваць прадуманым вам людзям нейкія пазіцыі?

    Ніхто розніцы паміж паламі не адмаўляе. Але сутнасьць простая: фемінізм не за роўнасць, за роўнасць эгалітарызм. Этымалогія фемінізму паходзіць са слова жанчына, а не мужчына. І не роўнасць ці яшчэ штосьці яшчэ. Таму лагічна, калі яны выступаюць за абарону жанчын у прававым полі, інстытутыцыйным і г.д. Вы ж не чапляецеся да суполак, што абароняць чырвоных пандаў, чаму яны не бароняць чорна-белых?

    Дастаткова таго, што адбываецца з сямейным гвалтам у краіне. Калі агрэсара суд пакідае жыць З СЯМ'ЁЙ, дае кароткі арышт і нават не прыцягвае да адказнасці і псіхалагічнай праверцы. Як адмаўляюць у абароне ад сталкінгу і кажуць звяртацца тады, калі будзе больш пагрозаў. Чытайце справаздачы ААН. Ці размаўляйце з жанчынамі — вы даведаецеся шмат чаго цікавага пра іх асабісты досвед, ці досвед іх блізкіх.

    У мужчын мусяць быць свае арганізацыі па іх абароне ад патрыярхату, і такіх хапае. Па псіхалагічнай іх падтрымцы, напрыклад, у тым ліку. Ніхто не кажа, што вам добра тут жывецца, ці што прымусовае войска добрае. Чытайце паболей і даведайцеся пра мужчынскія арганізацыі, а не крыўдуйце на іншых, што не хочуць вас ратаваць.
  • 1937-1939
    10.02.2026
    Мда, Але сутнасьць простая: фемінізм не за роўнасць, за роўнасць эгалітарызм.

    Зусім як апісанне камунізму. Што з гэтага выйшла, ведаем. Прынамсі некаторыя.
  • Мда
    10.02.2026
    1937-1939, які камунізм, неадэкват? Для цябе прававыя ліберальныя інстытуты і канстытуцыя — камунізм? Менш чытай пісаўскіх газет
  • ЎІЎ
    09.02.2026
    Чаму Леся забыла беларускую мову і цяпер у перадачах ЕР выступае на расейскай? Пуцін і Лука за мяжой забараняюць размаўляць па-беларуску?
  • Нёман
    09.02.2026
    Бацька быў салідны дзеяч, нацыянальны, а тут, эхххх, шкада слоў.
  • Харам
    09.02.2026
    Ні слова пра адну з галоўных сучасных праблем Швецыі, якое супадзенне. Правільна, навошта гэта ведаць беларусам. Пра свае вусны важней.
  • дапаўненне
    09.02.2026
    /У беларускіх немаргінальных палітыкаў няма вельмі моцных ідэалагічных разыходжанняў/

    Адначасова пад нагамі блытаюцца розныя маргіналы з КР і каля яе, якія ўсё далей піхаюць ультралевую павестку.
  • Мда
    10.02.2026
    дапаўненне , адкрыю сакрэт, але быць за правы геяў і жанчын, паловы насельніцтва, гэта не быць леваком. У сучаснай еўрапейскай палітыцы геі, што пабраліся шлюбам, з'яўляюцца членамі правацэнтрысцкіх партый. Правацэнтрысты Францыі і Германіі падтрымліваюць жанчын, калі гаворка ідзе пра абарону ад рэлігійнага фундаменталізму любога кшталту, які імкнецца ўмешвацца ў прававое поле, але, на шчасце, беспаспяхова.

    Таму калі ласка, не нясіце тут абы што. Арыентацыя сэксуальная гэта не пра арыентацыю палітычную, і гэтыя рэчы зусім не ўзаемазвязаныя паміж сабой. І калі хтосьці раптам менш кансерватыўны за вас, то гэта не робіць яго леваком. Лібералы — таксама правыя, калі раптам забыліся. Не ўсе хочуць быць рэлігійнымі фунламенталістамі, і ён з'яўляецца адзінай слушнай ідэяй, якой трэба пакланяцца (ніякай ідэі не трэба пакланяцца, калі б вы азнаёміліся з любымі ідэалогіямі ўважліва).

    Дадам тут базы: ультралевыя — анархакамуністы. Такіх сярод апазіцыі НЯМА. Нават Мікола Дзядок не анархакамуніст. Ваш каментар не мае сэнсу, а вы не знаёмыя з базавай тэрміналогіяй.
  • Артыкул з 1994
    09.02.2026
    "ну Зянон [Пазняк] хіба быў бы моцна правейшы за астатніх. Агулам жа амаль усе ў фармальных структурах апазіцыі ў нас плюс-мінус правацэнтрысты. Моцнага каштоўнаснага разрыву па тым, як можа выглядаць будучая Беларусь, у апазіцыі няма"

    Бачна розніцу, паміж правымі: Пазняком, які ад пачатку маў рацыю на конт Расіі, падобна Мілінкевіч, Севярынец таксама, а напрыклад такім сацыял-дэмакратам Бабарыкай, які далей клеіцца да Расіі. Пра Машу і Ваню не кажучы.

    [Зрэдагавана]
  • Калi ласка
    10.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

     

    [Зрэдагавана]
  • Ленін быў грыбом і кансерватарам - запішам
    09.02.2026
    "нават у нашым кансерватыўным грамадстве"? Ааа, ну так, такое кансерватыўнае, што ў Беларусі на кожным кропу нешта ультралевае КАМУНІСТЫЧНАЕ і замест кансерватыўнага захавання сваёй культуры, паўсюдна нібыта прагрэсіўная чужая расейская. А на чале дзяржавы САВЕЦКІ чалавек - homo sovieticus.

    Хай Леся прыедзе напрыклад ў суседнюю Польшчу, Украіну, Літву, Латвію і патлумачыць, што гэта паводле яе кансерватызм.
  • Ускрытая кансэрва
    09.02.2026
    Ленін быў грыбом і кансерватарам - запішам , Доктар нейкіх там гуманітарных навук не разумее адрозьненьня кансэрватыўнасьці ад закансэрваванасьці.
  • Мда
    10.02.2026
    Ленін быў грыбом і кансерватарам - запішам , а вы ў курсе, што кансерватыўзм бывае і савецкім? Ці для вас гэта навіна нейкая? Чытайце больш і не ганьбіцеся.
  • 1937-1939
    10.02.2026
    Мда, ваш Ленін быў звыш "прагрэсіўны", камуніст. Зрэшты, як і вашы Цэткін, Люксембург і іншыя суфражысткі-феміністкі. Чытайце больш і не ганьбіцеся.

    Кожны гістарычна адукаваны ведае да чаго прыводзяць вашы рэвалюцыі пад утапічнымі лозунгамі.
  • Мда
    10.02.2026
    1937-1939, слухай, Ян, Ленін не быў ніякім прагрэсіўным,а фемінізм узнік яшчэ падчас французскай рэвалюцыі. Алімпія Дэ Гуж нават маніфест тады і напісала.

    І да чаго ж яны прыводзяць? Да таго, што гвалтаўнікі нарэшце атрымоўваюць пакаранне, а дамагальніцтвы перастаюць быць нармальнымі, як былі пры Берыі? Ці можа да таго, што жанчына мае права на кіраванне сваім целам, без умяшання ў яго дзяржавы, мужа і родзічаў?
  • Мда
    10.02.2026
    1937-1939, для цябе канстытуцыя таксама лявацкі інстытут, ганебішча? Менавіта там напісана пра роўныя правы жанчын і мужчын, на працу, заробак і выбарчыя правы. І такое прынята ва ўсіх краінах свету. Праўда не ўсе пункты аднолькава выконваюцца. І ні ўсе законы бароняць тых, хто пацярпеў ад несправядлівасці.
  • .
    10.02.2026
    1937-1939, якія гады вы цікавыя ў дату паставілі. Нібыта вы паляк. Валынь памьятамы ў мяне на дыванку для ваннай напісана. 😁😁😁
  • .
    10.02.2026
    1937-1939, вы яшчэ прыпісваеце іншым і незнаёмым вам людзям культ Леніна, якога, калі пачытаць каментары, тут няма. Значыць з такой логікай вам можна прыпісаць культ Гітлера. Ну а што, вашая логіка.

    Назваць Леніна фэміністам гэта канешне моцна. Я разумею, калі б прагрэсіўнай назвалі Калантай, але Леніна? 😁 Калі б вы карысталіся мозгам, вы б даведаліся, што ніводны тут з каментатараў яго не любіць. Вам слушна напісалі, што фэмінізм узнік яшчэ падчас французскай рэвалюцыі, ліберальнай. Не трэба ад нікчэмнасці прасіць сяброў ставіць тут дызлайкі. Бо праўды гэта не зменіць.

    А кансерватыўныя людзі могуць быць абсалютна рознымі. Як зрэшты правыя і левыя. Што, мала ведаеце саўкоў, якія мараць вяртацца "на радзіму" і настальгуюць па пустых паліцах? Чым вам не савецкія кансерватары? Ці вы лічыце, што гэта толькі пра ваш рэлігійны фундаменталізм і сектанства? Кансерватызм бывае розным, навучыцеся чытаць і юзаць брэйн.
  • 1921
    10.02.2026
    1937-1939, камунізм гэта пра кансерватызм, асабліва савецкі. Там жа і патрэба ў моцным лідары і пра маленькага чалавека.

    Там квітнеў махровы патрыярхат, калі жанчына не магла быць дамагаспадыняй, а павінна была і нараджаць і працаваць адначасова. Без падтрымкі дзяржавы нават. У чым тут прагрэсіўнасць? Выбару ў жанчыны не было, а бяздзетных гучна асуджалі.

    Ідзіце ў гай са сваім chленіным. Ён дакладна не мой.
  • Прырода мацней
    09.02.2026
    Фемінізм фемінізмам, але за мужа ўзяла нармальнага прыгожага і моцнага хлопца, а не нейкага камуністычнага сойбоя кука. І гэта натуральна :)
  • Мда
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Мда
    10.02.2026
    Прырода мацней, і якім чынам фемінізм забараняе мне, жанчыне, спаткацца з мужчынам, які будзе цалкам адпавядаць маім каштоўнасцям і прывабліваць сэксуальна? Ці па-вашаму ў феміністак зусім няма ўласных эстэтычных густаў??? Проста цікава, што вы адкажаце. Як раз фэміністкі добра абазнаныя ў сваіх жаданнях і ведаюць, чаго хочуць.
  • .
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гонар і пашана
    10.02.2026
    Леся крутая! Павага яе бацькам!
  • Чытыч
    10.02.2026
    Занадта рэкламы. Swedish Research Council гэта не Шведская акадэмія навук. Гэта адна з 5 буйнейшых фундацый якая мае назва "Навуковая рада" (Vetenskapsrådet). І "на ўсе Швецыю штогод на сац. навукі даюцца дзясяткі грантаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць