Та пераедзьце вы ўжо куды-небудзь. Колькі можна - туды-сюды, туды-сюды.
Хм...
30.01.2026
А до этого он говорил, что переезд и вовсе не планируется!
Жалезны Bоўк
30.01.2026
Відавочна, што Ціханоўская вельмі неахвотна едзе ў Варшаву. Парада не вельмі разумных дарадцаў была такая: калі яна трохі шантажуе Літву, літоўцы будуць плакаць і прасіць не ехаць. Калі гэты план не спрацаваў, цяпер «лідарка» ў разгубленасці і не ведае, што рабіць, бо палякі дакладна не збіраюцца аказваць прэзідэнцкую ахову і лічаць яе проста прадстаўніцай чарговай няўрадавай арганізацыі. Яно можа застацца ля разбітага карыта.
Проста жыхар
30.01.2026
Жалезны Bоўк, вельмі сумнеўнае меркаванне. Наадварот, змяншэнне узроўню аховы ў Літве — гэта намёк, што Ціханоўскую больш не хочуць бачыць у Літве. Чаму? Ёсць розныя тэорыі, галоўная — яе дзейнасць замінае дамаўляцца з лукавым наконт транзіту калійных угнаенняў пад амерыканскім пратэктаратам.
Жалезны Bоўк
30.01.2026
Проста жыхар, Вы думаеце, што Літва сапраўды хоча вазіць калійныя ўгнаенні? Тады вы жывяце ў паралельным свеце. A меркаванне Ціханоўскай, Пазняка ці Бабарыка наконт угнаенняў нікога ў Літве не цікавіць.
Хэй
30.01.2026
Ды ўсе ведаюць ужо, што пераехалі і падтрыхтоўка ішла некалькі месяцаў. Франак усіх трымае за нейкіх недалёкіх афэлкаў ці што?
Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні