Спадар, Неадменна гэта яны раней часу ад тэорыі да практыкі перайшлі, — сказаў Хрыстос. — Ах, беларускі народ, беларускі народ! Слабаваты ў тэорыі, дурны. І не вучыцца.
"Хрыстос прызямліўся ў Гародні"
Кастусь Каліноўскі
02.02.2026
"Каб кажен з нас не быў як быдла, што нічого не знае, а ведаў усё тое, што чэлавек вольны ведаць павінен, - я пішу гэто пісьмовы. Дзецюкі, адно з увагаю мене паслухайце. Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы."
Проста жыхар
02.02.2026
Кастусь Каліноўскі , спасылку на першакрыніцу, калі ласка. І калі гэта той самы неапублікаваны нумар Мужыцкай праўды, то памятайце, што, згодна з меркаваннямі сучасных даследчыкаў, менавіта сам Каліноўскі адмовіўся ад яго публікацыі, чым зрабіў выбар на карысць назвы Беларусь (якая ўжывалася ў іншых нумарах).
Якуб
02.02.2026
Проста жыхар, спасылку на першакрыніцы, у якой Каліноўскі адмаўляецца ад спрадвечнай назвы сваёй краіны Літва, на карысць маскоўскай Белоруссіі.
№6
02.02.2026
Якуб , я тут не раз спрабаваў апублікаваць каментар з цытатай з MP, але тут зацята не хочуць прапусціць.
Проста жыхар
03.02.2026
Якуб , ну, прынамсі паролем паўстанцаў было не "люблю Літву". А наконт "маскоўскай Белоруссіі", раней за гэты варыянт узніклі іншыя, лацінамоўныя і польскамоўны "Ruś Biała". Таксама ў часы ВКЛ усход сучаснай тэрыторыі Беларусі (Магілёў, частка ўсходняга Палесся) тэрытарыяльна лічыліся менавіта Руссю, а не Літвой. Літоўскі князь Ян Казімір меў у сваім поўным тытуле "... і Белай Русі". У 19-20 стагоддзях ўкараненню назвы Беларусь паспрыялі ў першую чаргу дзеячы, што нарадзіліся на тэрыторыі гістарычнай Літвы (на захад і поўнач ад Менску). Агулам лічу, што вашыя спробы зачапіцца за пэўны момант у мінулым, і выкінуць (або закэнселіць?) некалькі стагоддзяў беларускай гісторыі, што адбыліся пасля, і прывялі да таго, што Беларусь цяпер завецца менавіта так, з'яўляюцца не проста бязглуздымі, а нават шкоднымі.
Жалезны Bоўк
02.02.2026
Кастусь Каліноўскі быў бы вельмі здзіўлены, калі б даведаўся, што ён беларус.
Якуб
02.02.2026
Жалезны Bоўк, усё так васпане. Ён узначальваў Літоўскі камітэт, быў літвінам і узначальваў партыю чырвоных літвінаў, якія змагаліся за адраджэнне ды незалежнасць Літвы
litvin- беларус
02.02.2026
Жалезны Bоўк, ён litvin- беларус.
WKK
02.02.2026
Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах на Падляшшы.
Тады нарадзіўся Wincenty Konstanty Kalinowski. Пазней, у лістах перад смерцю, выкарыстоўваў псеўданім Jaśko haspadar s pad Wilni. А Кастусём ён стаў пазней, асабліва калі бальшавікі так раскруцілі.
Гаспадар з-пад Вільні
02.02.2026
WKK, а Вільня стала Вільнюсам толькі ў 1939 годзе.
Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме
Неадменна гэта яны раней часу ад тэорыі да практыкі перайшлі, — сказаў Хрыстос. — Ах, беларускі народ, беларускі народ! Слабаваты ў тэорыі, дурны. І не вучыцца.
"Хрыстос прызямліўся ў Гародні"
Агулам лічу, што вашыя спробы зачапіцца за пэўны момант у мінулым, і выкінуць (або закэнселіць?) некалькі стагоддзяў беларускай гісторыі, што адбыліся пасля, і прывялі да таго, што Беларусь цяпер завецца менавіта так, з'яўляюцца не проста бязглуздымі, а нават шкоднымі.
Тады нарадзіўся Wincenty Konstanty Kalinowski. Пазней, у лістах перад смерцю, выкарыстоўваў псеўданім Jaśko haspadar s pad Wilni. А Кастусём ён стаў пазней, асабліва калі бальшавікі так раскруцілі.