Каментары да артыкула

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?

  • Indrid Cold
    03.02.2026
    Партыя ХАРОШЫХ ТОЖАБЕЛОРУССОВ на маршэ
  • Хворбз
    04.02.2026
    Indrid Cold , Спыніць апісаньне гэтых маршаў у медыя! Не будзе інфармацыйнай падтрымкі гэтых "беларускіх палітыкаў"- не будзе і саміх "палітыкаў". Якія ніколі не былі і не ёсьць палітыкамі, а ёсьць руска- нямецкай агентурай. Нават з Хартыяй можна прывесьці прыклад- там па апошнім "візытам" гэтых тожебелоруссов нуль паведамленьняў.
  • Адказ: не, нармальна
    03.02.2026
    Яна сама зруйнавала сябе такім чынам
  • Filipp
    03.02.2026
    Адказ: не, нармальна , Магчыма, але ж толькі ў вачах нацыянальна- арыентаваных беларусаў. Хаця і раней, яна і іншыя бабарыканцы не былі эталонам для нацыяналістаў. Атрымліваецца, што яна нічога і не страціла, давера да яе ў нацыяналістаў як не было, так і няма.
  • Не скрежещи
    03.02.2026
    Адказ: не, нармальна , Яна цябе зруйновала, а сама будет президентом Беларуси. А ты будешь плакать и скрежетать зубами
  • Первое интервью Маши было для Ромы ???
    03.02.2026
    Адказ: не, нармальна , "Мария Колесникова смогла увидеться со своим отцом в колонии потому, что согласилась дать интервью Роману Протасевичу. Об этом Колесникова сообщила в интервью журналисту Юрию Дудю.
    "Он пришел с тем, чтобы взять интервью, и тут же говорит, что папа находится тоже на территории колонии. Я говорю: "Я правильно понимаю, что условием моего общения с папой станет интервью?" Он говорит: "Ну да". Я говорю: "Ну тогда давайте с папой мы сначала пообщаемся, а потом уже будет интервью", - рассказала бывшая политзаключенная".
  • Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі.
    03.02.2026
    Filipp, Не нацыянальна арыентаваныя беларусы Гэта Хто? Добрыя рускія? Або як у хітразачэсанага са "знакам якасці"
    Як беларус, немец, італьянец і г.д. можа быць арыентаваны не на сваю нацыянальнасць?
  • Filipp
    03.02.2026
    Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі. ,
    "Як беларус, немец, італьянец і г.д. можа быць арыентаваны не на сваю нацыянальнасць?"©
    Нейкі ў вас абмежаваны свет, лічыце усе немцы/ італьянцы зьяўляюцца нацыяналістамі?
  • Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі
    03.02.2026
    Filipp, я лічу, што італьянец не лічыць сябе немцам ці іспанцам. А беларус рускім ці палякам. А ў Вас "нацыянальна- арыентаваны беларус" ці то дзіва, ці то адхіленне, ці то выключэнне.
    А я вам пра тое, што калі чалавек самавызначае сябе як частку якой-небудзь нацыі. Ён і ёсць нацыянальна арыентаваны.
    А ўсе іншыя хутчэй - касмапаліты.
  • Filipp
    03.02.2026
    Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі,
    "А я вам пра тое, што калі чалавек самавызначае сябе як частку якой-небудзь нацыі. Ён і ёсць нацыянальна арыентаваны."©
    Так усе беларусы лічуць сябе беларусамі, але ж нацыяналістаў сярод іх няшмат.
  • Космополит это звучит
    03.02.2026
    Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі,
  • Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі
    03.02.2026
    Filipp, Нiчога дрэннага ў нацыяналiзме няма.

    Нацыяналiсты-гэта людзi, якiя мараць аб захаваннi незалежнасцi сваёй краiны, яе мовы культуры, гiсторыi.
        Нацыяналізм ёсць у любога народа, а для Беларусі ён  патрэбен, як паветра
    таму, што 200 -гадовая  асіміляцыя, русіфікацыя ўціск нацыянальнай самасвядомасці,  знішчэнне  ўсяго беларускага-гэта  трагедыя беларускага народа .

    * Нацыяналізм - гэта любоў да сваёй нацыі і клопат пра яе.
    * Нацыяналізм - вышэйшая фаза развіцця патрыятызму.
    * Нацыяналiзм-гэта супраціў асіміляцыі з боку імперыі.
    * Нацыяналізм для прыціснутай нацыі – гэта пытанне быць – ці не быць.
    *Нацыяналізм - інстынкт самазахавання народа; гэты інстынкт спіць, калі нацыі нішто не пагражае, але прачынаецца ў фатальны час іспытаў.

    А вось нейкія там "превосходства крові"- гэта не нацыяналізм, а  нацызм. Да беларускага нацыяналізму гэта не мае ніякага дачынення. (с)
  • Filipp
    03.02.2026
    Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі,
    "Нiчога дрэннага ў нацыяналiзме няма."©
    Дык а хто вам кажа, што нацыяналізм гэта дрэнна? Беларусам наадварот яго не хапае, але ж у гэтым і справа, хай беларусаў- нацыяналістаў у краіне 10%, і іх інтарэсы прадстаўляюць процьма апазіцыйных палітыкаў, а хто прадстаўляе астатнія 90% беларусаў? Хай 20% беларусаў прадстаўляе сам Лукашэнка, а што з астатнімі 70%?
  • У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады
    03.02.2026
    Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі,

    КАМУ ты гэта кажаш ? якое можа быць сяброўства з гвалтаўніком ? з ардой ?
    не хвалюся мы нацыяналісты з Трампам з аднаго бока і Сашкай з іншага усё зробім як трэба, толькі ле лезь неверагодны ў палітыку , палітыка РБ вельмі складаная , патрабуе ведаў і жорсткай гульні, кампрамісаў, тактычных хаўрусаў і г.д.

    "У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору"
    -NN
  • Адказік
    03.02.2026
    Filipp, малаістотныя інтарэсы тутэйшых людзей прадстаўляе масква і лукашэнка. Таму, што антытэзай нацыяналізму ёсць імперства і чужынства.
  • Буду скрежетать
    03.02.2026
    Не скрежещи, ещё как буду. Пока ты не лопнешь.
  • ::
    03.02.2026
    'вДудь' Никогда не понимал название канала. Это означает что-то неприсnойное?
  • Блогеры-ютуберы-стрымеры-інфлюенсеры...Аааааа!
    04.02.2026
    ::, Ну...Як вам сказаць...Гэта такі яскравы прыклад агульнага "расчалавечваньня" расейскага грамадства. Вось гэтая пахабень, гэтая ніжэйплінтуснасць усяго і ўсюды. Мы ж бачым цяпер маральны узровень "велікого русского народа". І дудзь гэты не выключэньне. Пашукайце меркаваньне Неўзорава аб гэтым "інфлюенсеры" пасля 'інтэрв’ю" Няўзорава яму. Нажаль, усё гэта паўзе і на беларускія "незалежныя пляцоўкі"- пустата, непадрыхтаванасць, адсутнасць глыбіні і якасьці. Смецце, адным словам.
  • Міхась
    03.02.2026
    Калеснікава – тыповы прадует рускага міра. Як і Алексіевіч. Расейская мова + кантакты з псеўдаліберальнай тусовачкай.
  • менавіта
    03.02.2026
    Міхась, такім проста цесна на этам "клачке землі". Лічу, што гэта ад адсутнасці самадастатковасці, бо ім хочацца туліцца да бальшых, багатых і сільных. І яны таму ніколі не самастойныя: васалы, халуі і т.п.
  • Ы
    03.02.2026
    Ой, зара набягуць пакрыўджаныя, маралфагі і іншыя, хто ведае лепш, як і што трэба было Машы зрабіць.
  • Токсік
    03.02.2026
    Гэтым усе дрэнна. За санкцыі - дрэнна, за дыялог - таксама дрэнна. Інтэрвью не таму далі. Няхай Мікола Бугай зробіць спачатку штосьці штосьці выбітнае, а потым выбірае да каго ісці. Ці ня ён паўгады таму заклікаў перагарнуць старонку 2020-га
  • Эх Маша!
    03.02.2026
    Не тому дала!
  • козл
    03.02.2026
    не заколебались ещё доколёбываться до людей? всё вам не угодишь никак. дудя смотрит больше беларусов, чем все беларуские ресурсы вместе взятые.
  • Мікола Бугай
    03.02.2026
    козл, ды не. І аб'ектыўныя даныя платформаў, і звесткі сацыёлагаў паказваюць, што аўдыторыя незалежных беларускіх СМІ і каналаў нашмат большая, за аўдыторыю расійскіх.
  • Пытаннечка
    03.02.2026
    Мікола Бугай, а ці можаце ўзмацніць свой тэзіс лічбамі?
  • С
    03.02.2026
    Мікола Бугай, гаворка ідзе канкрэтна пра Дудзя
  • Пытаннечка
    03.02.2026
    Вось і адказ Севярынцу. Будуць надалей зацягваць Беларусь пад русскій мір.
  • Найперш не галасі!
    03.02.2026
    Мікола Бугай, важней, што "палітыка-майстэрства магчымага", таму "ложак Пракруста" у большасці выпадкаў будзе дрэннай парадай.
    Датычна Бабарыкі, Калеснікавай я не спяшаюся спяшацца.
  • бабруйчанін
    03.02.2026
    Найперш не галасі!
    Мабыць і так
    Але маем досвед Ганчарыка Казуліна Саннікава...
    Час змянілася А людзі??
  • .
    03.02.2026
    Найперш не галасі! , вядома, бароніце сваіх прарасейскіх, але тых, якія адкрыта выступаюць супраць Расіі не раз асуджалі.
  • Найперш не галасі!
    03.02.2026
    бабруйчанін , пасля пяці гадоў лукашэнкаўскай спецтурмы Бабарыка, ды і Калеснікава спрабавалі другі раз увайсці ў тую ж раку. Ну гэта для нас наступіў другі раз, а для іх час спыніўся на пяць гадоў, таму не здзіўляе. І таму я не спяшаюся крытыкаваць палітвязняў за іхную неадпаведнасць часу на працягу месяца 2-3.
  • Найперш не галасі!
    04.02.2026
    бабруйчанін , і яшчэ..
    Саннікаў, Ганчарык... гэта паводле іранічнае беларускае прыказкі "на бязлюддзі і поп чалавек". Сёння, дзякуй Богу, такой праблемы ня маем. У 20-м годзе нарэшце хапіла розуму і мудрасці галасаваць і падпісвацца за адзінага. Такім адзіным, прымальным для бальшыні, выступіў Бабарыка. Бабарыку хуценька пасадзілі ў спадзяванні што будзе роспач і апатыя. Такога не адбылося - пасля ягонай ізаляцыі народ здолеў пераарыентавацца на іншага "адзінага". Дружна абралі Святлану Ціханоўскую. Святлана Ціханоўскся стварыла дзейсныя структуры, на якія сёння аглядаецца цэлы свет. Таму я веру ў сёняшні розум беларусаў і не баюся чарговых/пазачарговых фэйкавых лідараў. Паглядзіце, як кожны новы ці стары нягеглік дастае ад народа толькі з'едзівы смех. Не баюся і Бабарыкі.
    Вобразна кажучы, Бабарыка бярэцца круціць жорны, а ці добрай мукі ён намеле, ці бітага шкла - пабачым неўзабаве. Ня варта адразу касіць чалавека, які быў здольны ўзняць і згуртаваць народ, тое ж і пра Калеснікаву. Пры любым павароце не забываем, што сапраўды рабочы, не дэкаратыўны варыянт з сапраўдным законным легітымным лідарам мы маем - ОСЦ са Святланай Ціханоўскай.
  • Не галасі!
    03.02.2026
    Найперш не галасі! , злодзей, аддай мой сапраўдны нік!
  • .
    03.02.2026
    Сапраўды прарасейскія ватнікі крадуць нікі. "Найперш не галасі" здагадваецца, дзе я, а дзе вашая ботаферма.
    І вось гэты факт крадзяжу, дробненькіх гадзенькіх спроб сутыкнуць нас ілбамі кажа пра вашую тусоўку больш за тое, што вы пішыце словамі.
    Калі б праўда была на вашым баку, вы б такім не займаліся.
  • Найперш не галасі!
    03.02.2026
    ., +
    Відаць пана па халявах.
    ))
  • .
    03.02.2026
    ., прашу выбачэння. Гэта ж я сам і напісаў, проста забыў!
  • Найперш не галасі!
    03.02.2026
    ., вось чарговы прыклад, нейкі бот скраў мае нікі, каб чарговы раз заблытаць. Але не, не ў намі такія гульні. Выдатна бачна, што гэта робяць зянона-трампа-бабарыканска-лукашэнкаўскія тролі і боты!
  • Найперш не галасі!
    03.02.2026
    Найперш не галасі!, павярні мой нік, троль лукашысцкі!
  • факт
    03.02.2026
    Тоже белоруска дала інтэрв’ю “хорошему русскому”.
  • !
    03.02.2026
    Бабарыканцы - прарасейскія. Можаце баніць як у 2020, але гэта толькі будзе пра вас сведчыць.
  • Filipp
    03.02.2026
    !, А што для вас значыць прарасейскія? Гэта тыя, хто жадае велічы Расеі, ці тыя, што жадаюць велічы Беларусі ў добрых/ нейтральных стасунках з Расеяй?
  • Андрусь
    03.02.2026
    Filipp, з расіяй немагчымыя добрыя/нейтральныя стасункі, пакуль яна знаходзіцца ў тым выглядзе, у якім яна ёсць - імперыяй з сотняй паняволеных народаў і погладам на ўсіх навакольных, як на сваю патэнцыйную здабычу.
  • апошні інспэктар
    03.02.2026
    Filipp, усе сілы, што выступаюць за дзьве дзяржаўныя мовы. але, мяркую, мае калегі па беларускім руху яму б гэта даравалі, калі б ён зрабіў хоць нешта з наступнага:
    - публічна й гучна заявіў, што Крым гэта Украіна, бязь нейкіх агаворак
    - пачаў падтрымліваць Полк Каліноўскага, напрыклад падарыў мінівэн
    - прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую прэзыдэнтам-электам
  • Filipp
    03.02.2026
    Андрусь, Пытанне было, што такое прарасейскія?
    "з расіяй немагчымыя добрыя/нейтральныя стасункі"©
    Магчыма, Казахстан таму прыклад.
  • Пашашысушку
    03.02.2026
    Марыя, падобна, піша чарговую главу ў беларускую калектыўную манаграфію "Як змарнаваць палітычны капітал"
  • Хворбз
    04.02.2026
    Пашашысушку, Вы хацелі сказаць: як змарнаваць тое, чаго ніколі не было?
  • імечка
    03.02.2026
    Ну дык а што?
    Галоўны электарат Лукашэнкі, на які ён сапраўды арыентуецца і інтэрэсы якога прасоўвае - расіяне.
    Галоўны электарат бабарыканцаў - харошыя ліберальныя расіяне прэкраснай расіі будушчэго.

    Гісторыя йдзе па сьпіралі.
  • Filipp
    03.02.2026
    імечка, Галоўны электарат Лукашэнкі, на які ён сапраўды арыентуецца і інтэрэсы якога прасоўвае - расіяне."©
    Гэта смех, галоўны электарат Лукашэнкі гэта беларусы ўнутры краіны
    "Галоўны электарат бабарыканцаў - харошыя ліберальныя расіяне прэкраснай расіі будушчэго."©
    І тут памылка, галоўны электарат бабарыканцаў, гэта ліберальныя беларусы і Дудь лепшы з варыянтаў да іх дагрукацца.
  • Ад сяброўства расеі гора, разбурэнні і кроў ракой Стагоддзямі.
    03.02.2026
    Filipp, а лібэральныя беларусы Гэта Хто? Тыя хто не супраць растварэння ў у.зкім міре? Хто не жадае бачыць вар'яцтва расеян?
  • імечка
    03.02.2026
    Filipp,

    >"Гэта смех, галоўны электарат Лукашэнкі гэта беларусы ўнутры краіны"
    Моцна. Электарат Лукашэнкі ўнутры краіны? Я такога даўно не чуў нават ад ябацек.

    >"Дудь лепшы з варыянтаў да іх дагрукацца."
    Ну так, мы ж дурны народзец і без указіўкі з Масквы нічога не зробім.
  • путник
    03.02.2026
    ничего личного. это пиар себя в русской среде
  • Nk
    03.02.2026
    Дарэчы, колькасць праглядаў за гадзіну ў Дудзя больш, чым у беларускіх выпускаў за ўвесь час.
    Там не толькі Калеснікава быць, а ўсе магчымыя вядомыя беларусы! Выдатная пляцоўка, каб адукаваць і пашыраць веды пра Беларусь сярод звычайных рускамоўных людзей.

    Не, зноў тут стаіць вой на балотах, што "Маша не адпавядае нашым чаканням". Добра, абірайце іншага кандыдата. Гэта ж выдатна, мець выбар.
    Але навошта хейціць??? Навошта ганьбіць чалавека, які быў сімвалам мужнасці і непакорнасці гэтыя пяць гадоў???
  • Валенты
    03.02.2026
    Nk, не трэба перакручваць Бугая. Справа не ў тым, што яна з Дудзём паразмаўляла, а ў тым, што дагэтуль не дайшла да беларускіх каналаў.
  • Nk
    03.02.2026
    Валенты, калі памяць адмовіла, то нагадаю.
    Першае вялікае інтерв'ю Калеснікава дала галоўнай рэдактарке Тут.бая, Марыне Золатавай. Галоўнаму беларускаму медыя ее часоў.
    Што не так? Я разумею, што не так.
    Трэба нагода пахейціць, бо іншадумца.
  • Дзекабрысты разбудзілі Бугая
    03.02.2026
    Інтэрв'ю, якое Калеснікава дала Золатавай, не лічыцца ці нешта перашкодзіла спадару Бугаю яго заўважыць? Так ці інакш, замест неверагодна глыбокага аналізу чарговасці інтэрв'ю ці не важней глядзець на сутнасць павесткi, якую Марыя пачала прасоўваць? Там, мякка кажучы, ёсць што крытыкаваць.
  • Ага
    03.02.2026
    Дзекабрысты разбудзілі Бугая, то было не інтэрв'ю, а ўзаемнае вылізванне.
  • Вось як!
    03.02.2026
    Ага, Вы яшчэ і Золатаву цяпер абражаеце. Тое, што інтэрв'ю з Золатавай з'явілася раней, чым з немцамі і "добрым рускім", наогул выбівае ўвесь падмурак з-пад артыкула Бугая. Але ў любым выпадку галоўнае - шкоднасць таго, ШТО Калеснікава кажа, а не каму яна гэта кажа.
  • Ага
    03.02.2026
    Вось як!, не згодзен. Сапраўднае інтэрв'ю - гэта не міжсабойчык, а дыялог з сапраўднымі пытаннямі, уключна з нязручнымі.
  • Калі вы чыталі
    03.02.2026
    Ага, інтэрв'ю з Золатавай, то маглі бачыць, што па "нязручным пытанням" астатнія інтэрв'ю (з немцамі, FT, Дудзем) яго зусім не пераўзыходзяць. Менавіта з Золатавай выявілася пазіцыя Калеснікавай па "вяртанню да нармальнасці", якая і запусціла ўсю гэтую дыскусію. Золатава правяла інтэрв'ю выдатна, а ваша тэза не пацвярджаецца фактамі.
  • Ага
    04.02.2026
    Калі вы чыталі, пачытаў. Бяззубае і нуднае. "Вашы творчыскіе планы". А нармалізацыю лукашэнкі Марыя пачала прасоўваць яшчэ раней, у інтэрв’ю FT.

    Вось калі яе пачнуць пытацца:

    - Расея - вораг?
    - Ці разумееце вы, што для захоўвання трывалай Незалежнасці вам разам з большасцю насельніцтва спатрэбіцца нарэшце адарвацца ад маскоўскай культурнай цыцкі? Калі разумееце, што вы цяпер для гэтага робіце?

    тады клічце мяне, з вялікай цікаўнасцю паслухаю адказы.
  • Masha vs. Russia
    04.02.2026
    Ага, Згодны з вамі ў тым, што па Расіі яе, здаецца, увогуле ніхто яшчэ настойліва не пытаў, а сама яна, такое ўражанне, старанна гэта абыходзіць.
    У астатнім, як гаворыцца, абмяняліся з вамі меркаваннямі.
  • Ага
    04.02.2026
    Masha vs. Russia, калі б толькі яна… Прасцей пералічыць тых, хто не абыходзіць. А хто з журналістаў здольны спытаць пра такое, я нават і ня ведаю.
  • Ага
    04.02.2026
    Masha vs. Russia, …і гэта не проста "па Расіі". Гэта пра найважнейшае - Незалежнасць. Без набыцця якой усе летуценні пра "дэмакратызацыю" можна адразу аднесці на сметнік.
  • Унорыца
    03.02.2026
    Галоўнае, што для Пашы Маша наша! Астатняе - дробязь. :)
  • ------ў
    03.02.2026
    Гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?
    ------ў
    Не, не нармальна. Але Машанька ж не палітык, хоць і былая палітвязня, якая пацярпела ад рэжыму лу. Яна Музыка, Флейтыстка.
    У 2020 аб мудрым пу першая ў інтэрв'ю гаварыла Марыя, а ўжо потым Святлана. Шкада не магу знайсці відэа...
  • %
    03.02.2026
    БО ЯНА ПРАРАСЕЙСКАЯ !!! І гэта было бачна ад пачатку. Слухайце - вам ужо даўно казалі пра тое, а вы не жадаеце слухаць. Вось як той Севярынец - голас самотнага ў пустэчы - усе заклікае і заклікае. А да чаго заклікае? Яна ані слоўца прынцыпова не кажа па-беларуску, яна ад сьцяга шарахалась як чорт ад ладана ў тым самым 2020. ЯНА РУСКАЯ !!!!! Як тая Алексеевіч
  • Змагаліся два
    03.02.2026
    Як так, беларускі аналітык накінуўся на хорошую беларусскую актывістку.
  • 111
    03.02.2026
    Политик — это человек, профессионально занимающийся политической деятельностью, участвующий в принятии решений, влияющих на управление государством и обществом, и представляющий интересы различных социальных групп, партий или движений

    Они не политики, они бывшие политзаключнные. Политиками им еще предстоит стать. Или не предстоит.
  • я
    03.02.2026
    Давайце дружна падтрымліваць беларускія СМІ, бо інакш дзе мы прачытаем перадрукі за росСМІ? (сарказм)
    У некаторых лідараў перакуленая карціна свету, дзе расея і яе грамадскія інстытуты, СМІ для беларусаў пасля 2020 і 2022 маюць нейкае важнае значэнне. Нічога падобнага! Метафарычны роў з кракадзіламі ўжо пабудаваны, пытанне толькі ў тым, з якога боку рва яны, лідары, акажуцца. Беларуская мова, нацыянальная інфармацыйная прастора, культура, шоўбіз, спорт, інтэграваныя ў Еўропейскую прастору грамадскія і палітычныя інстытуты... Дзе тут месца расейскім блогерам, СМІ?!
    Хочацца пажадаць публічным асобам трохі ўсведамляць карэнны пералом, які адбыўся ў свядомасці народа і паважаць сваю (?) мэтавую аўдыторыю і СМІ, якія з гэтай аўдыторыяй звязваюць. Бо СМІ рэпрэсаваныя не менш, чым самі публічныя спікеры.
  • С
    03.02.2026
    я, вы настолькі ж адарваныя ад рэальнасці як Пазняк у 1994
  • Калі ж вы ўжо зразумееце
    03.02.2026
    С, гэта не Пазьняк "адарваны ад рэальнасці", а электарат. Які зрабіў свой выбар у 94-м, і працягвае кожны дзень.
  • Жыццё
    03.02.2026
    С, Пазняк з беларусамі, а ты .. ў прорубі.
  • С
    03.02.2026
    Калі ж вы ўжо зразумееце, мэта палітыка, які ідзе на прэзідэнкія выбары — перамагчы. Калі палітык, маючы велізарныя шансы на перамогу, робіць усё, каб адвярнуць ад сябе электарат, то не ў электараце справа.
  • Калі ж вы ўжо зразумееце
    03.02.2026
    С, няма ў рускамірных ніякіх шанцаў, ані на нармальнае начальства, ані на годнае жыццё. А спраўдзіць гэты тэзіс у 94-м цалкам мела сэнс.
  • Джэк Блэк
    04.02.2026
    С, Як бы вам не хацелася, каб Пазьняк быў нечым тыпу Бабарыкі- але не, Пазьняк гэта Пазьняк, а Бабарыка- гэта Бабарыка, і смутная гісторыя палітычнага віхляньня Віктор Дмітрічя вам у прыклад.
  • С
    04.02.2026
    Калі ж вы ўжо зразумееце, ну сядзіце далей без масавай падтрымкі і якіх-небудзь шансаў нават на сапраўдных выбарах. Нейкі юнацкі максімалізм. Ну не любяць людзі рэзкіх зменаў, не любяць. Але гэта не значыць, што іх увогуле немагчыма зрабіць, проста трэба падыходзіць з цвярозай галавой і планам, але гэтага мясцовым нацыяналістам не дастае.
  • Вой
    03.02.2026
    Лукашэнку дзякуй, журналістам фак. На а чо такова?
  • ВДул
    03.02.2026
    Ды ніхто яе з беларусаў слухаць не будзе. Адзін Севярынец.
  • не такі, як ёсць
    03.02.2026
    Ускрылася яшчэ адна маскальская кансЭрва. А калі сур’ёзна, то дзяку Богу і за інтэрв’ю Бабарыкі ва Украіне і за гэта. Калі розуму ў людзей не было ў 20-м, дык хоць цяпер..
  • Недоумение
    03.02.2026
    Вопрос. А с чего вы решили, что она политик? Почитайте в словаре, что означает слово политик.
  • Someone
    03.02.2026
    Рускамоўная большасць у беларускай эміграцыі мала чым адрозніваецца ад харошых рускіх. Магчыма чыста з прагматычных меркаванняў гэта правільны крок. Гэта не 2020. Кожны сам за сябе, акрамя Севярынца. Прыхільнікі Ціханоўскай і Пазняка яе ніколі не палюбяць ужо, колькі б яна не размаўляла па-беларуску. Не здзіўлюся, калі яна знойдзе такім чынам сваю аўдыторыю. Да таго, не прыходзіцца крывіць душой. Калі яна сапраўды рускамоўная ды жыве сама ў расейскай інфармацыйнай прасторы, сілкуецца ад расейскай культуры, то навошта ёй прыкідвацца некім іншым? Яна не будзе пераўтварацца ў нашу Машу якую нехта там у 2020 сабе ўявіў.
  • Омг
    03.02.2026
    Someone, дзякуй, Капітане!
  • Янка
    03.02.2026
    Бугай памыляецца. Калеснікава дала першае вялікае інтэрв'ю Марыі Золатавай, і толькі потым - Дудзю. Адказы на пытанні DW прагучалі пад час прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве, але яна ня мела прыкмет вялікага эксклюзіўнага інтэрв'ю. Таму формальны парадак крокаў - спачатку сваім, потым іншаземным - быў выкананы. Можна паспрачацца на конт дзейнай ступені медыя-уплывовасці Марыі Золатавай, але на мой погляд яна з'яўлялась дастаткова вядомай беларускай журналісткай для той справы.
    У адрозенні ад Бабарыкі, які свае першае інтэрв'ю даў украінскаму блогеру Золкіну. Але я не абвінавачваю ў тым Бабарыку, які у тый момант сапраўды знаходзіўся ва ўзбуджаным стане ад нечаканага вызвалення і мог не разумець падобных нюансаў, альбо разглядаючы першае інтэрв'ю ўкраінскаму блогеру ў якасці падзякі за ўдзел Украіны ў яго вызваленні. Але гэта відавочны правал паплечнікаў Бабарыкі, якія чакалі яго на па-за кратамі - Краўцова, Раднянкова і ... а ўсё, больш нікога не засталося.
    І канешне ў адрозенні ад Лукашэнкі, які заявіў аб удзеле ў кампаніі-2025 менавіта ў Маскве менавіта крамлеўскім прапагандыстам.
  • .
    03.02.2026
    Верна. З улікам факта інтэрв'ю Золатавай значнасць "здрады" зніжаецца.
    Калі, напрыклад, іншыя беларускія медыя прасілі Калеснікаву ад інтэрв'ю і яна адмовіла, або паставіла ў чаргу пасля Дудзя, хай пра тое напішуць. Тады будзе паказальна. Без таго інтрыга артыкула не выглядае настолькі абуральнай.
  • Найперш не галасі!
    04.02.2026
    Янка, седзячы на зэдліку перад пісьмовым сталом Золкіна, з ягонымі ментоўскімі манерамі, Бабарыка яшчэ ня быў на волі.
  • Янка, найперш.
    03.02.2026
    ., зноў сам з сабой размаўляю.
  • Што ты вярзеш?!
    03.02.2026
    Палітакаю можна займацца толькі на Радзіме. І так: абосраныя каровы ў палітыцы не займаюцца
  • Федзя
    03.02.2026
    Ну кто девушку ужинает, тот ее и танцует.
  • гістарычная і паліталагічная даведка
    03.02.2026
    Вось што стаіць у тытулу Financial Times (у сьвеце ніхто НН, ТУТ, Яндэкс не чытае), "Еўропа рызыкуе штурхнуць Беларусь бліжэй да пуціна, — кажа вызвалены лідар (M.K.) апазіцыі " , таму маскоўскія служкі і кінуліся на Марыю. Яны супраць НЕЗАЛЕЖНАЙ РБ(ВКЛ). А Марыя і З. Пазьняк тут маюць рацыю на 100%.
    Усім, хто тут газуе за імпэрыю: гістарычная і паліталагічная даведка. ➡ "Эканамічныя санкцыі і эканамічная блакада прыводзяць да ўпадку нашай дзяржавы і да абніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва, але не зьнішчаюць дыктатуру. Наадварот, робяць яе больш жорсткай і антынароднай."
    -Пазьняк
  • Хворбз
    04.02.2026
    гістарычная і паліталагічная даведка, Боцік, не трэба тут рабіць такія наіўныя і прымітаўныя хады, мэта якіх- паставіць на адзін узровень з Зянонам Пазьняком гэтую руска- нямецкую крэатуру. Яна не цягне нават на вызначэньне "палітык", тут нуль харызмы, нуль самастойнасьці, нуль уласнай думкі.
  • Якi
    03.02.2026
    яна палiтык, тым больш беларускi?
  • Невероятная з'ява
    03.02.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Невероятная з'ява
    03.02.2026
    Мяў, мяў, нехта зноў пакрыўдзіўся ці палічыў, што мае права вырашаць, якія думкі правільныя, а якія не?

    Тое, што ў вас далей ілюзіі, што гэта беларуская актывістка, не значыць, што ўсе іншыя павінны думаць таксама. Тоже белоруская - ідэальна падыходзіць. І яна дала інтэрв'ю расейскаму блогеру - гэта факт.

    Калі нечага не разумееце, пачытайце. Нават тут на НН быў артыкул на гэты конт.
  • Невероятная з'ява
    03.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Эстэр
    03.02.2026
    Выбачайце, але Вы самі мысліце каланіяльна, капіючы тыпова рускі жаргон "чтобы что"? Каб што, ну што гэта такое? Првільна "навошта", калі вам раптам цікава
  • Панімать нада!
    04.02.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Луіс Альберта
    03.02.2026
    5,5 гадоў расейскамоўныя медыя старанна рабілі з Калеснікавай топавую фігуру. А яна - проста Марыя, адна са штаба, у якога аднялі галаву, лідара і прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Хтосьці запярэчыць, што аб'яднанне трох штабоў было яе ініцыятывай. Але тады такі варыянт павіс у паветры, яго дыктавала логіка кампаніі. Так што давайце не надзяляць лідарскімі звышякасцямі тую, хто не была лідарам, і дачакаемся ў Току спадара Бабарыку, каб ён з мадэрацыяй Насты развярнуў свае "лютаўскія тэзісы", разгорнута патлумачыў за грэчаскі Крым, за Каліноўскага, за міфатворчасць наконт рэпрэсій, за Газпром. Прынамсі, у чалавека быў намер прыйсці да ўлады ў адрозненне ад Калеснікавай, была падрыхтоўчая праца ў медыя задоўга да пачатку кампаніі (некалькі інтэрв'ю Салідарнасці 2019 года, напрыклад). Вось гэтыя ўсе рэчы ад перадумоваў да плану на 2020-ы, на партыю "Вместе", пра тое "место", дзе мы ўсе разам апынуліся, і як з яго выбірацца паводле Бабарыкі будзе цікава паслухаць. А проста Марыя хай смяецца сваімі нафарбаванымі вуснамі ў дудзёў і ругінене, у Мюнхене... Разумныя людзі паслухаюць і зробяць усё наадварот.
  • 1
    03.02.2026
    А дакладна "Ток" звяртаўся па інтэрв'ю? Ці быў адказ, ці адказу не было? А то, можа, згадзіліся і запланавалі, ці марудзяць з мантажом. Варта б паведаміць, як выглядае.
  • НН
    04.02.2026
    1, звяртаўся, і не раз.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць